Філасофія быту і быцця ў паэме Я. Коласа 'Новая зямля'

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    91,17 Кб
  • Опубликовано:
    2016-06-16
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Філасофія быту і быцця ў паэме Я. Коласа 'Новая зямля'

Рэферат

Дыпломная работа складаецца з __ старонак, 40 выкарыстаных крыніц.

Ключавыя словы: філасофія, быт, быццё, дзяцінства, антычнасць, сацыяльна-бытавы пласт.

Абект даследавання: паэма Я. Кеоласа Новая зямля.

Прадмет даследавання: філасофія быту і быцця.

Метады даследавання: апісальны, структурна-аналітычны.

Мэта дыпломнай работы: раскрыць філасофію быта і быцця ў паэме Я. Коласа Новая зямля.

Задачы дыпломнай работы:

асэнсаваць літаратурную спадчыну Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

правесці паралелі адлюстравання філасофіі быта і быцця ў паэме Новая зямля Я. Коласа і творах антычнасці;

раскрыць філасофію дзяцінства праз прызму ўспрымання Я. Коласам;

ацаніць наватарскія здабыткі Я. Коласа ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

Высновы: Паэма-эпапея Новая зямля Я. Коласа паказвае новыя грані ў развіцці жанравай структуры. Закон дынамічнай зменлівасці і абнаўлення традыцыі і тут, як і ў любым выдатным творы, пракладвае сабе шлях, перамагаючы процілеглую тэндэнцыю, якая звязана з устойлівасцю жанру. Эпапея пазбаўлена гістарычнай перспектывы. Новая зямля, наадварот, убірае ў сябе шырокую грамадска-гістарычную перспектыву, якая вызначае логіку развіцця сюжэта, канфлікту, характараў, сацыяльныя пошукі герояў і аўтарскую канцэпцыю жыцця, светабачанне і светаразуменне паэта. На падставе паэмы Я. Коласа мы пераканаліся, што традыцыйная сямя вызначалася строгай іерархічнасцю ролевай структуры. Гэта значыць, што была абавязковая наяўнасць главы сямі, размеркаванне гаспадарча-працоўных, сямейных і выхаваўчых абавязкаў, безумоўны аўтарытэт старэйшых і падпарадкаванне малодшых старэйшым. найбольшая ўвага аддавалася выхаванню працавітасці, маральнай чысціні моладзі. Галоўным ядром выхавання Колас лічыў сямю. Сямя тая крыніца, дзе закладваецца мараль, норавы, звычай, этыкет, духоўнае багацце.

Прапановы: Матэрыялы дыпломнай работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе выкладання курса Беларуская літаратура дваццатага стагоддзя на факультатыўных і краязнаўчых занятках у сярэдняй школе.

Уводзіны

Творы Якуба Коласа па праву лічацца ўнікальнай зявай беларускага прыгожага пісьменства. Унікальнасць абумоўлена не толькі мастацка-выяўленчай раскошай іх вобразнай сістэмы, дасканаласцю і вытанчанасцю паэтычнай структуры, але і глыбокай філасофскай змястоўнасцю, перспектыўнымі гуманістычнымі ідэямі, што вынікаюць з твора. Ён яднае шматвекавы духоўны вопыт нацыі і багаты інтэлектуальна-творчы патэнцыял таленавітага мастака, геніяльнага мысліцеля. У асобных творах Я. Коласа спрадвечна важныя пытанні жыцця і смерці, сэнсу і мэты чалавечага існавання, самакаштоўнасці асобы арганічна спалучаюцца з фундаментальнымі праблемамі грамадскага, сацыяльна-палітычнага, нацыянальна-культурнага гучання. I хоць аўтар адкрыта не заяўляе сваю светапоглядную пазіцыю, яна адэкватна выяўляецца ў працэсе аналізу мастацка-эстэтычнай адметнасці асобных мастацкіх палотнаў, іх цэласных і ўніверсальных вобразаў, якія ўвасабляюць агульначалавечы і агульнажыццёвы змест самых сутнасных законаў рэчаіснасці.

Час і набыты сацыяльна-гістарычны, эстэтычны вопыт з усё новых бакоў дазваляюць раскрыць незвычайную каштоўнасць шматзначных, зашыфравана-загадкавых радкоў. Разгадка залежыць не толькі ад субектыўнасці і індывідуальных адчуванняў чытача або надзённых патрэб грамадства. Ідэйна-вобразную сістэму і сутнасны філасофскі змест твора такога буйнога маштабу і агульначалавечага значэння, як паэма Новая зямля, успрымаць неабходна sub specie aeternitatis - з пункту гледжання вечнасці, з улікам гістарычна-праблематычнага сінтэзу сучаснага, мінулага і нават будучыні ў іх сацыяльна-філасофскай, маральна-духоўнай і эстэтычнай тэматычнай агульнасці, слушна заўважае Ж. Шаладонава [1, с. 3].

На працягу дзесяцігоддзяў крытыка засяроджвала ўвагу менавіта на пытаннях сацыяльнага зместу, характарызавала Новую зямлю як сацыяльна-бытавую паэму з выразнай, адметнай эпічна-апавядальнай плынню, і нават супрацьпастаўляла яе другой выдатнай паэме класіка - Сымон-музыка, багатай на асацыяцыі і сімволіку.

Новую зямлю справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца 19 - пачатку 20 стагоддзя. У ёй натуральнасць і гармонія жыцця на дзіва дакладна і жывапісна перадаецца пластычнасцю, дасканаласцю вобразаў, замацоўваецца бездакорнасцю, вытанчанасцю стылю. Старонкі паэмы ўяўляюць непераўзыдзеныя ўзоры высокамастацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў самых шматлікіх і разнастайных яе праявах. Але думка паэта заўсёды пераадольвае межы рэальнага, звычайнага і будзённага, што вызначае тэматыку лірыка-філасофскіх адступленняў. Няўвага да іерархічнай структуры моцна адбілася і не лепшым чынам паўплывала на трактоўку многіх вобразаў, эпізодаў Новай зямлі, прывяла да збедненага і павярхоўнага разумения яе выключнай філасофскай змястоўнасці. Таму паўстае неабходнасць новага ўважлівага прачытання паэмы, каб шукаць, знаходзіць і зноў адкрываць ключы шыфру непаўторнай і арыгінальнай коласаўскай вобразнасці.

Арэол прывабліва-таямнічай загадкавасці Новай зямлі, рухомасць і пластыка яе мастацкай сістэмы, бясконцае багацце ідэйна-эстэтычнага, маральна-этычнага зместу ў значнай ступені абумоўлены спецыфікай менавіта паэмнага жанру. У эстэтычна вытанчаным і па-філасофску глыбокім раскрыцці і асэнсаванні жыцця гэты жанр невычарпальны па сваіх магчымасцях. Інтуітыўна-сакральнае пранікненне ў глыбінны падтэкст паэмы дазваляе паўней раскрыць яе складаную маральна-філасофскую сутнасць, выводзіць да эзатэрычнага сэнсу, судакранае з падсвядомымі імпульсамі мыслення мастака. Якуб Колас заўважыў у штодзённым жыцці гармонію высокага паэтычнага гучання, якую ён з усёй сілай свайго таленту ўвасобіў у неўміручых радках паэмы. Яе вобразны свет поліфанічны, міфалагічна ўскладнёны і сімвалічна зашыфраваны, як мнагалучнае, мнагавобразнае і выключнае, поўнае загадак і таямніц быццё, адбіткам якога зяўляецца Новая зямля [1, с. 4], зазначае Ж. Шаладонава.

Вялікая метафара Я. Коласа вырастае ў найшырэйшую метафарычную тэму (тэрмін В. М. Жырмунскага), якая ўзнімаецца над побытавай праблематыкай канкрэтных сітуацый, змяшчае небывалыя філасофскія абагульненні, даследуе духоўна-творчы патэнцыял нацыі і індывідуальнай асобы, імкнецца да вобразна-інтуітыўнага выяўлення агульных заканамернасцей напружана-імклівай плыні чалавечага жыцця з яго шматбаковымі, драматычна завостранымі сувязямі і адносінамі.

Глыбокі, сімвалічны сэнс укладвае Якуб Колас у метафарычную назву твора, акцэнтуе ўвагу на незвычайна новым, поліфанічным змесце і вобразу зямлі, якую ён узводзіць у ранг непераходнага агульначалавечага ідэалу і атаясамлівае з вечнымі сакральнымі каштоўнасцямі жыцця. Асэнсоўваючы пакутлівы цяжар перажываемых катастроф (рэвалюцыі, сусветная вайна) і разумеючы ўвесь іх антыгуманны характар, з вышыні сваёй жыццёвай і філасофскай мудрасці мастак нібы убачыў новае неба і новую зямлю, бо першае неба й першая зямля мінулі, і мора ўжо няма [2, с. 175].

Пафас гуманізму, услаўленне творчай, смелай пошукавай асобы, манументальнасць і псіхалагічная пераканаўчасць вобразаў, высокапрафесійны ўзровень мастацкага асваення самага шырокага спектру актуальных праблем рэчаіснасці яднае Новую зямлю з літаратурнымі шэдэўрамі народаў свету, і таму відавочны магчымасць і неабходнасць разглядаць паэму ў шырокім агульнакультурным і літаратурна-філасофскім кантэксце, што спрыяе новым, неардынарным, актуальным адкрыццям і абагульненням. Напрыклад, на пачатку 20 гг. 20 ст., калі зявілася Новая зямля, крытыка адразу заўважыла неардынарнасць гэтай зявы ў нацыянальнай літаратуры і яе сувязь з сусветнай эпічнай традыцыяй. Яшчэ да выхаду асобным выданнем Коласава паэма была пастаўлена Максімам Гарэцкім побач з Яўгенам Анегіным А. Пушкіна і Панам Тадэвушам А. Міцкевіча. М. Байкоў бачыў ў ёй манументальны твор эпічнага мастацтва на шляху да нацыянальнага рамана, таксама падобны да Яўгена Анегіна і Пана Тадэвуша. Прафесар І. Замоцін знаходзіў водгукі традыцый Калевалы і Песні аб Гаяваце Г. Лангфела. Даследчык І. Навуменка, як і прафесар М. Піятуховіч, называў Новую зямлю Адысеяй [3, с. 47] беларускай літаратуры.

М. Арочка лічыць Новую зямлю паэмай-эпапеяй новай якасці, якая вырасла з новага светаадчування чалавека, з усведамлення духоўнай самакаштоўнасці асобы <...>. Калі яна ў сэнсе маштабнай абагульненасці і набліжаецца да ўзораў класічнага эпасу, то хутчэй за ўсё не да Іліяды, а да эпасу народнага, да Калевалы [5, с. 59], - зазначае Ю. Пшыркоў.

Беларускія вучоныя-літаратуразнаўцы, крытыкі, паэты і празаікі аднадушна вельмі высока ацанілі паэму. абагульняючы іх выказванні, Даніла Міцкевіч пісаў: Шэдэўр беларускай літаратуры, цар-звон Беларускай паэзіі. Ліра-эпічная паэма, першы беларускі раман у вершах, паэма паэм, бо кожны беларус ганарыцца тым, што як і ва ўсіх народаў свету, ёсць свая энцыклапедыя [6, с. 35]. Як вядома, энцыклапедыяй называюць навуковае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя звесткі ва ўсіх або асобных галінах ведаў.

Новую зямлю Я. Коласа справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага селяніна канца 19-пачатку 20 стагоддзя. Тут сапраўды ўсё сказана пра селяніна. перад намі свет сялянскага жыцця з яго побытам, працай, духоўнымі і матэрыяльнымі інтарэсамі. селянін у паэме паўстае як грамадзянін і чалавек у яго дачыненнях да прошласці, сучаснасці і будучыні. На наш погляд, трэба яшчэ дадаць, што пісьменнік у творы расказвае аб усім, чым багата і цікава жыццё народа: аб клопатах і занятках дарослых, аб забаўках дзяцей і іх вучобе, аб святочных днях і ціхіх зімовых вечарах.

Клопатамі і трывогамі былі запоўнены будні сялян. Па-майстэрску паэт апісвае працоўную сілу народа, цяжкую сялянскую працу паказвае як штосьці велічнае і прыгожае, паэтызуе. У паэме шматгранна адлюстравана жыццё народа, яго праца, побыт, псіхалогія, асаблівасці нацыянальнага характару, прырода роднага краю. тут глыбока і праўдзіва выяўлены мары і жаданні беларускага сялянства. З энцыклапедычнай шырынёй апісвае Я. Колас народны побыт, традыцыі, вераванні і звычаі беларускага народа.

Калі гаварыць аб усходнеславянскіх літаратурах, то твор такога энцыклапедычнага ахопу ўзнік у беларускай літаратуры, якая станавілася літаратурай нацыянальнай. нацыянальны паэт мусіў паказаць матэрыяльныя і духоўныя асяродкі жыццядзейнасці народа, тыя адметныя, непаўторныя маральна-этычныя каштоўнасці, якія ён вынес са свайго гістарычнага бытавання і якія дапамаглі яму выжыць, захавацца яе народу.

Выдатны крытык і пісьменнік А. Адамовіч, аўтар адной з лепшых прац пра Новую зямлю, ставіў пытанне: калі б нам удалося звязацца з інапланецянамі, якую б найбольш поўную інфармацыю пра беларусаў трэба паслаць ім? І адказваў: Новую зямлю Я. Коласа. там пра нас усё сказана [7, с. 227]. Нельга не згадзіцца з такой думкай. Бо, сапраўды, у паэме паказана, хто такія беларусы, раскрыты іх характар, узноўлена, як яны жывуць, працуюць, вучацца, адпачываюць, святкуюць, якія ў іх хаты, гаспадарчыя пабудовы, прылады працы і прадметы побыту, што ядуць беларусы ў будзённыя ісвяточныя дні, якія спяваюць песні. Паказана багацце і разнастайнасць беларускай прыроды.

Паэма Я. Коласа можа разглядацца з розных пунктаў гледжання. У ёй знойдуць матэрыял літаратуразнаўцы і лінгвісты, краязнаўцы і гісторыкі, педагогі і этнолагі. Цікавыя і амаль недаследаваныя псіхалагічныя і педагагічныя зявы канкрэтнай этнічнай групы ў пэўны гістарычны час. менавіта абмалёўка гэтых зяваў дапамагла Коласу стварыць энцыклапедыю сялянскага жыцця канца 19-пачатку 20 стагоддзя.

Памяць, уласна, і патрэбна становіцца, калі змяненні ў жыцці пачынаюць адчувацца як незварачальныя і патрабуецца захаваць адышоўшае ў вечным быцці - у слове [7, с. 84]. Жыццё ўяўляецца Я. Коласу не як просталінейны рух наперад, а як прасторава-часавае ўзыходжанне і якаснае ўдасканальванне, перамяшчэнне па спіралі, кожны віток, круг якой вяртаецца назад, каб, узбагаціўшыся вопытам памяці, імкнуцца ў бясконцасць новага і нязведанага. Кожны значны крок наперад неабходна праверыць і ўзгадніць з бессмяротнай праўдай духоўна-эстэтычнай памяці мінулага.

Каб працягнуць размову, пісьменнік вяртаецца да вытокаў, да першаасноў, першапаняццяў і першасэнсу быцця, імкнуцца ўзгадаць і аднавіць выключную мудрасць першапачатку. У сувязі з гэтым зацікавіць гэты твор і філосафаў.

Творчасць Я. Коласа ў сваіх артыкулах і манаграфіях падрабязна разглядалі такія даследчыкі, крытыкі, літаратуразнаўцы, як А. Адамовіч [7], С. Александровіч [8], Е. Андрэева [9], Г. Дашкевіч [10], У. Казбярук [11], І. Навуменка [1], [3], В. Радыёнаў [13], Ж. Шаладонава [1] і іншыя.

Літаратуразнаўчыя працы, прысвечаныя асобным творам Якуба Коласа, пераважна скіроўваюць нашу ўвагу на канкрэтна-гістарычны аналіз твораў. А між тым змена пакаленняў, перамены ў грамадскім жыцці, у сферы ідэалогіі і маралі, навукі і мастацтва, філасофіі і палітыкі абумоўліваюць новыя падыходы да ўспрымання і ацэнкі мастацкіх твораў. Таму ўзнікае неабходнасць ва ўдакладненні, а часам і пераглядзе чытацкай канцэпцыі мастацкага твора, гэтак званым новым прачытанні.

Мэта дыпломнай работы - раскрыць філасофію быта і быцця ў паэме Я. Коласа Новая зямля.

Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:

асэнсаваць літаратурную спадчыну Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

правесці паралелі адлюстравання філасофіі быта і быцця ў паэме Новая зямля Я. Коласа і творах антычнасці;

раскрыць філасофію дзяцінства праз прызму ўспрымання Я. Коласам;

ацаніць наватарскія здабыткі Я. Коласа ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

Зыходзячы з вышэйадзначанага мы карысталіся натупнымі метадамі даследавання: апісальны, структурна-аналітычны.

1. Філасофія быту і быцця ў паэме Я. Коласа Новая зямля

.1 Часавыя вымярэнні адлюстравання быту і быцця

Час не абясцэньвае вялікіх твораў літаратуры і мастацтва. Яны жывуць вечным жыццём, валодаюць цудоўнай здольнасцю амалоджвацца, у кожную новую эпоху раскрываюць усё новыя і новыя грані свайго зместу і ніколі не бываюць прачытанымі да канца.

Да такіх твораў у беларускай літаратуры належыць Новая зямля Якуба Коласа - найвялікшы помнік нацыянальнага ліра-эпасу, твор, які валодае багатай эстэтычнай памяццю, увасабляе мастацкія каштоўнасці нацыянальнага і агульначалавечага значэння.

Ужо ў 20 гг. 20 ст. Новая зямля разглядалася крытыкай неадназначна: на фоне або эпапейнай, або раманічнай традыцыі. Пазней, у 60-70 гг., вакол паэмы пачалася цэлая дыскусія, у літаратуразнаўстве вызначыліся дзве процілеглыя канцэпцыі прачытання твора. Адны даследчыкі (А. Адамовіч) заўважалі ў ёй каштоўнасці раманічнага значэння, другія (М. Лазарук) - класічнай эпапеі.

«Новая зямля» - гэта наша «Іліяда» і «Турботы і дні» адначасова, - пісаў Юльян Пшыркоў. - У ёй Якуб Колас звярнуўся да традыцый мінулага не эпігонам, а смелым і пранікнёным наватарам. Старую форму эпапеі ён напоўніў новым зместам, удыхнуў у яе бурлівае жыццё сучаснасці з яе вострымі сацыяльнымі супярэчнасцямі і ўзвышанымі палітычнымі ідэаламі... [14, с. 68]. Даследчык, жадаючы паказаць эпічную веліч вобраза Антося, параўноўваў майстэрства гэтага коласаўскага героя з майстэрствам Гефеста ў Іліядзе Гамера, што выкаваў славуты шчыт Ахіла. Аднак гэтая аналогія чыста вонкавая. Яна не мае пад сабой рэальнай падставы, бо параўноўваецца непараўнальнае. Славуты шчыт Ахіла - тварэнне боскае, а не чалавечае. На ім - малюнкі не толькі сялянскай працы, але і ўсяго Сусвету: зямлі, неба, сонца, месяца, зорак, мора. На шчыце ў мініяцюры ўвасоблена ўсё тое, што паказана ў гамераўскім эпасе. Тут адбілася філасофія адлюстраванага ў ім жыцця, тых устанаўленняў, законаў, паводле якіх жывуць людзі, героі і багі Гамера.

Мікола Арочка лічыць Новую зямлю паэмай-эпапеяй новай якасці, якая вырасла з новага светаадчування чалавека, з усведамлення духоўнай самакаштоўнасці асобы <...>. Калі яна ў сэнсе маштабнай абагульненасці і набліжаецца да ўзораў класічнага эпасу, то хутчэй за ўсё не да Іліяды, а да эпасу народнага, да «Калевалы» [5, с. 59], - зазначае ён.

Ці дастаткова абгрунтаваныя раманічныя і эпапейныя канцэпцыі прачытання Коласавай паэмы? Што ёсць у Новай зямлі ад старажытнага эпасу? Што дае права параўноўваць яе з раманам? Якім крытэрыем кіруюцца даследчыкі, адкрываючы ў паэме Я. Коласа то раманічнае, то эпапейнае мысленне? Дзе знаходзіцца духоўны, эстэтычны, творчы радавод Новай зямлі?

На наш погляд, перш чым адказаць на гэтыя пытанні, звернемся да жанравай памяці эпапеі. Чым характарызуецца эпапейнае мысленне? Якія яго асаблівасці ў параўнанні з раманам? Эпічны свет, па словах М. Бахціна, - гэта заўсёды нацыянальнае гераічнае мінулае. Раман увесь у сучасным, эпапея, наадварот, аддалена ад сучаснасці абсалютнай эпічнай дыстанцыяй. Яе крыніцай зяўляецца паданне або гісторыя, якая стала паданнем, а не асабісты вопыт, не свабодны вымысел. Эпапея жыве традыцыяй, тым, што стала свяшчэнным, што неабходна захаваць для нашчадкаў; яе стыхія - памяць пра мінулае.

Аднак жанравая традыцыя - не нейкая нязменная, застылая ў сваёй нерухомасці сутнасць, а жывая дынамічная сіла, яе ўстойлівасць грунтуецца на зменлівасці, працягласць жыцця гарантуецца вечным абнаўленнем. Кожны вялікі твор мастацтва заўсёды адкрывае новую меру сваёй жанравай сутнасці і гэтым узбагачае агульную эстэтычную прыроду жанру. Новая зямля - не выключэнне. Яна паказвае новыя грані ў развіцці жанравай структуры. Закон дынамічнай зменлівасці і абнаўлення традыцыі і тут, як і ў любым выдатным творы, пракладвае сабе шлях, перамагаючы процілеглую тэндэнцыю, якая звязана з устойлівасцю жанру.

Цяжка перабольшыць значэнне класічнага эпасу як першага ўзору эпічнай творчасці, традыцыі якога шматразова ў пераасэнсаваным выглядзе адбіліся ў сусветнай літаратуры. I гэты рух, гэтая жывая дынаміка развіцця палягае ў самой прыродзе жанру. Эпапейная традыцыя ў Коласавай паэме шматразова апасродкавана гістарычнымі, нацыянальнымі, светапогляднымі, эстэтычнымі, індывідуальна-творчымі асаблівасцямі, спецыфікай мастацкага вобразнага мыслення, успрымання і разумення свету.

Галоўнае, што вызначае своеасаблівасць Новай зямлі ў адрозненне ад старажытнага эпасу, - гэта новае, рэалістычнае разуменне жыцця. Пазнанне чалавека ў канкрэтна-гістарычным кантэксце, у сістэме сацыяльна-грамадскіх сувязяў, арыентацыя на традыцыі класічнага рэалізму [14, с. 7], - да такой высновы прыйшоў даследчык В. Івашын.

Жадаючы наблізіць жанр Новай зямлі да жанру старажытнай эпапеі, некаторыя аўтары знаходзяць агульнае не толькі ў структуры, але і ў катэгорыі часу гэтых твораў. Паводле іх меркавання, час у Коласавай паэме такі ж абагульнены, як і ў Іліядзе Гамера. Ён злучае ў сабе мінулае, сучаснае і будучыню.

Сапраўды, сучаснасць займае вялікае месца ў паэме Новая зямля. Эпічнае апавяданне вядзецца пераважна ў цяперашнім часе. Дзеянне абмежавана, разгортваецца павольна, стрымана, перапыняецца лірычнымі адступленнямі, замалёўкамі прыроды. Сямя Міхала жыве паводле сялянскага каляндара. Увесь уклад яе жыцця звязаны са зменамі пораў года, з гадавым цыклам сельскагаспадарчых работ, рытмамі сялянскай працы.

Аднак - і гэта прынцыпова важнае адрозненне - у гамераўскім эпасе і Новай зямлі розныя часавыя вымярэнні. У Іліядзе час абсалютна завершаны, не мае рэальнага працягу, не пераходзіць у будучыню. Вышэйшая мудрасць антычнага чалавека, - падкрэслівае рускі даследчык С. Аверынцаў, - заключаецца ў тым, каб давяраць не часу, а прасторы, не будучыні, а сучаснаму, і алімпійцы не могуць лепш суцешыць свайго ўлюбёнца, як падарыць яму сённяшні дзень у абмен на заўтрашні [15, с. 66].

Старажытная эпапея пазбаўлена гістарычнай перспектывы. Новая зямля, наадварот, убірае ў сябе шырокую грамадска-гістарычную перспектыву, якая вызначае логіку развіцця сюжэта, канфлікту, характараў, сацыяльныя пошукі герояў і аўтарскую канцэпцыю жыцця, светабачанне і светаразуменне паэта. У адрозненне ад класічнай эпапеі яна звернута не да легендарнай гісторыі народа, а да нядаўняга рэальнага мінулага. Героі і аўтар не аддзелены эпічнай дыстанцыяй, як у эпапеі, а жывуць у адным і тым жа часе. Да таго ж і час гэты зусім негераічны. Аўтарская ўвага засяроджваецца на паказе штодзённага сялянскага жыцця, простага, будзённага, нічым асаблівым не прыкметнага.

Эпапея - гэта памяць аб продках, аб іх добрых справах, іх слаўных подзвігах, і таму яна не дапускае фамільярных адносінаў да герояў. Эпічнасць класічнай паэмы-эпапеі рэтраспектыўная, тады як Новая зямля - гэта слова сучасніка пра сучасніка. Героі Я. Коласа - блізкія яму людзі, яго землякі, яго знаёмыя. Паэт эмацыйна, духоўна родніцца з імі, спачувае ім, імкнецца зразумець іх пункт погляду, дае ім такую характарыстыку, якая несумяшчальная з прынцыпамі эпапейнага мыслення:

Мае знаёмыя няўзрачны,

Нічым не слаўны і не значны,

Ўсё людзі простыя, малыя,

Хоць па-сваёму і ўдалыя... [16, с. 48].

Сучаснасць у Новай зямлі адкрытая, накіраваная да будучыні. Героі паэмы субектыўна-псіхалагічна перажываюць свой час, ацэньваюць сваё ўласнае жыццё з пункту погляду будучыні:

І пан, калі нам пашанцуе,

Пад нашу дудку затанцуе:

Няпраўда - згіне племя злое

Калі ж та будзе свята тое? [16, с. 81]

Цяперашні час, перарастаючы ў будучы, нярэдка перадаецца формай загаднага ладу, выяўляе сілу пратэсту, абурэння, незадавальнення, імкнення вызваліцца, парваць путы:

А ты, як Каін, валачыся,

У будане па тыднях гніся... [16, с. 189].

ці

Цярпі! чаму? дакуль цярпенне?

Калі канец яму, рушэнне? [16, с. 98].

З пункту погляду філасофска-гуманістычнай ідэі паэмы, эстэтычнага ідэалу паэта будучы час набывае канцэптуальнае значэнне ў Новай зямлі. Ён убірае ў сябе імкненне да свабоды, сумяшчаецца з надзеяй на вызваленне, выступае як мэта людскіх жаданняў, як гістарычная перспектыва, чаго няма і не можа быць у старажытнай эпапеі.

Міхал жыве турботамі сучаснасці, якая не задавальняе яго, і марай аб будучыні. I хоць будучыня пакуль што яшчэ толькі мара, яна дае яму магчымасць адчуць сябе паўнапраўным, свабодным чалавекам; з ёй і звязана яго філасофія зямлі-свабоды, зямлі-радзімы:

Зямля не зменіць і не здрадзіць,

Зямля паможа і дарадзіць,

Зямля дасць волі, дасць і сілы,

Зямля паслужыць да магілы,

Зямля дзяцей маіх не кіне,

Зямля - аснова ўсёй айчыне... [16, с. 48].

Праз усю паэму праходзіць як лейтматыў ідэя народнай памяці, памяці маленства, роднага кута, прыроды. Новая зямля і пачынаецца лірычным зваротам да радзімы, прасякнутым жаданнем прайсці яшчэ раз дарогу свайго жыцця, вярнуцца да сваёй вясны і адчуваннем унікальнасці, непаўторнасці, незваротнасці часу:

колас спадчына жыцця дзяцінство

Назад не прыйдзе хваля тая,

Што з быстрай рэчкай уплывае [16, с. 48].

Трагічная танальнасць раздзела Смерць Міхала звязана з тэмай развітання, канца. Тут асабліва моцна выяўлена асабіста-псіхалагічнае ўспрыманне часу героем. Хворы Міхал адчувае яго хуткаплыннасць. Думкі аб кароткачасовасці зямнога існавання, трагічнасці свайго лёсу не пакідаюць яго ні на хвіліну. Няўмольная хвароба прымушае задумацца над вечнымі пытаннямі жыцця і смерці, быцця і небыцця. ... О, вечнасць, вечнасць! Як зразумець цябе і змерыць? [16, с. 280] - пытаецца Міхал і шукае адказу, хоча дазнацца, што ёсць там за заслонам?.

Няўжо пустэлі мрок разліты,

Канец астатні, ноч нябыту? [16, с. 281].

Міхал памірае. Вялікая жыццёвая мэта, што вяла яго праз усё жыццё, не была дасягнута. I ўсё ж гістарычная перспектыва не губляецца. Сваёй мэтанакіраванасцю апошні раздзел паэмы звернуты да будучыні. Ідэя новай зямлі перадаецца, як эстафета, брату Антосю. Трагедыя лёсу Міхала перамагаецца ў вялікай гістарычнай перспектыве. Імкненне да свабоды, да вызвалення застаецца ідэйна-эмацыйным імператывам твора, выступае як жаданае ажыццяўленне людскіх мараў аб адзіным прасторным чалавечым шляху, які злучыць усе людскія дарогі. На гэтай гуманістычнай, агульначалавечай ноце і заканчваецца паэма:

Прасторны шлях! Калі ж, калі

Ты закрасуеш на зямлі

І злучыш нашы ўсе дарогі? [16, с. 288].

Як Іліяда, так і Калевала не можа быць архетыпам Новай зямлі. Вопыт народнай мудрасці, народнага розуму і сэрца, народнай памяці гэтыя творы ўвабралі вельмі своеасабліва, на розных узроўнях гісторыі, мастацкага і народнага мыслення, і таму прырода эпічнасці тут неадназначная, неаднамерная.

Калевала зявілася на пачатку 19 ст. як даніна рамантызму. Яна выйшла з фальклору. Эліяс Лёнрат арыентаваўся на гамераўскую традыцыю і верыў, што ўзнаўляе першапачатковы старажытны эпас, паэму з міфалагічным зместам. У эпапеі абяднаныя карэла-фінскія руны з розным сюжэтнымі дапаўненнямі, у якіх рэальнае, будзённае, побытавае мяжуецца з фантастычным, услаўляюцца прыгоды і подзвігі казачных герояў.

У Новай зямлі раскрыта панарамная карціна сялянскага жыцця, але яна не фальклорна-рамантычнага, як у Калевале, а абектыўна-рэалістычнага зместу. Тут рэчаіснасць узнаўляецца ў сваім канкрэтным гістарычным вымярэнні, у рэалістычных нацыянальных формах. Гэта ўжо па сваёй сутнасці адноўленая, пераўтвораная форма эпічнага. І лірычная плынь тут своеасаблівая, біяграфічная, і аўтар-апавядальнік з не выдуманай, а рэальнай біяграфіяй, максімальна набліжаны да таго жыцця, якое апісаў у паэме.

Эпічнасць напаўняецца ў Новай зямлі знутры паэзіяй, гумарам, іроніяй, сатырай, лірыка-драматычнымі эмоцыямі. Пластыка паэмы ўбірае ў сябе побач з эпічнай апавядальнасцю, паэтычнымі апісаннямі прыроды, побыту лірыка-філасофскі роздум паэта, тое, што ідзе з глыбіні яго душы. Паэтычнае жыве ў творы, пульсуе, пранікае ўглыб, выходзіць на паверхню як самастойная стыхія.

Паступова, ад раздзела да раздзела, побач з разгортваннем эпічнага сюжэта, які ахоплівае жыццё сямі Міхала, раскрываюцца ўсё новыя і новыя грані ўнутранай, духоўнай біяграфіі самога паэта, яго асабістыя і грамадзянскія перажыванні, філасофскі роздум, успаміны, памяць маленства. У апошнім раздзеле ў эпічны лад паэмы арганічна ўпісваецца такая своеасаблівая форма лірычнага перажывання паэта, якая нагадвае яго асабісты дзённік. Тут гучыць яго ўсхваляванае, прачулае слова пра сваю паэму, гісторыю яе напісання, пра тое, у якіх цяжкіх умовах яна стваралася і які шлях прайшла разам з аўтарам па крутых дарогах гісторыі. Паэт дае нам адчуць любоў, захапленне сваім творам, якім ён жыў, насіў яго ў душы, як носіць маці няясны воблік той дзіцяці [12, с. 68].

Новая зямля - новы тып ліра-эпічнай паэмы, жанравыя вытокі якой звернуты не да класічнай эпапеі і гераічнага эпасу, а да новых ліра-эпічных традыцый эпохі рэалізму, калі ўсё большае і большае значэнне разам з раманам набывала і раманізацыя літаратуры.

Па словах даследчыка сусветнай культуры М. Бахціна, у прысутнасці рамана жанры пачалі інакш гучаць [17, с. 142]. Раманізацыя азначала не падпарадкаванне жанраў іншым канонам, а іх абнаўленне, вызваленне ад усяго ўмоўнага, амярцвелага, што тармазіла развіццё, імкненне да свабоднай формы, збліжэнне паэзіі з рэальным жыццём сучаснасці.

Працэс раманізацыі моцна закрануў і жанр паэмы. На яго аснове адбываліся ўзаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне лірычнага і эпічнага пачаткаў. Паэма набывала рысы вершаванага рамана.

У беларускай літаратуры гэтыя новыя жанравыя адзнакі выразна выявіліся ў Новай зямлі. Паэма на нацыянальнай глебе ўвабрала ў сябе адметнасць гэтага працэсу, сінтэзавала шырокія пласты паэтычнага і рамантычнага на аснове рэалістычнага мыслення. У ёй, як і ў рамане, адлюстраваны ва ўсёй паўнаце і цэласнасці шырокі, шматаблічны свет народнага жыцця, і ў асяродку гэтага жыццёвага працэсу раскрыта гісторыя індывідуальнага лёсу чалавека праз асобу Міхала - героя з развітым пачуццём чалавечай годнасці, захопленага ідэяй свабоды і незалежнасці.

На думку А. Адамовіча, Новая зямля, застаючыся творам да канца паэтычным, разам з тым стала этапам у развіцці беларускага рамана, надоўга вызначыла асноўны напрамак яго развіцця [7, с. 22]. Думаецца, больш дакладна было б сказаць: яна пазначыла пачатковы этап станаўлення нацыянальнага рамана, сваім зяўленнем стварыла перадумовы для яго развіцця і сама брала на сябе ролю гэтага жанру.

У адрозненні ад А. Адамовіча, А. Лойка першаснае значэнне ў Новай зямлі надае паэтычнаму пачатку, лічыць яе ліра-эпічнай паэмай, якая увабрала ў сябе жанравыя прыкметы рамана ў вершах [18, с. 104].

Да такой жа высновы прыйшоў і У. Казбярук, разглядаючы Новую зямлю у тыпалагічных суадносінах з Яўгенам Анегіным А. Пушкіна і Панам Тадэвушам А. Міцкевіча. Называючы Новую зямлю паэмай, мы не можам адмаўляць і таго, што яна ў многіх адносінах нагадвае раман [11, с. 70], - падкрэслівае даследчык.

Паэмная і раманічная канцэпцыі Новай зямлі не пярэчаць адна адной. Кожная мае рэальную падставу, абапіраецца на тую ці іншую грань мастацкага зместу твора, яго сэнсавага значэння. Сама тыпалогія рамана ў вершах, як і паэмы, выяўляе асаблівасці ліра-эпічнага жанру. Эпічная абектыўнасць апавядання спалучаецца тут з лірычна-субектыўным пачаткам, абагульненасць характараў - з лірычным вобразам аўтара-апавядальніка. Усе гэтыя ўнутраныя жанравыя адзнакі рамана ў вершах у сваёй індывідуальнай і нацыянальнай эстэтычнай меры адбіліся ў Новай зямлі Я. Коласа.

Паэма Новая зямля Я. Коласа мае агульнае з гамераўскімі творамі, не толькі ў жанравых адносінах, але і ў напісанні. Як і ў Гамера, мы знаёмімся з разнастайнымі міфамі. Міфалагізаваны архетып рабінзанады, своеасабліва трансфармаваны, назіраем у коласаўскім творы. Але сутнасць моманту адметная: дзякуючы таму, што Колас гранічна зазямліў, абектывізаваў распаўсюджаную ў міфалогіі сітуацыю (сюжэты пра Праметэя, Фаўста, Дон Жуана і г. д.), паставіўшы ў цэнтр аповеду асобу нічым асабліва непрыкметную, досыць звычайную сярод такіх жа лёгка распазнавальных прадметна-побытавых рэалій і сітуацый, паэма набыла мадыфікаваную версію рабінзанады 20 стагоддзя, узмоцненую сацыяльна-псіхалагічным эквівалентам.

Па меры развіцця сюжэта і паглыблення маральна-псіхалагічных супярэчнасцяў пастаральная коласаўская рабінзанада трансфармуецца ў антыўтопію. Знакі яе раскіданы па ўсёй паэме, уключаючы яе сюжэтныя і пазасюжэтныя карціны, лініі, вузлы. Дзеля падкрэслівання, вылучэння трагічнай дамінанты Якуб Колас і завяршае паэму смерцю галоўнага героя. Смерць Міхала, - заўважае А. Лойка, - трагічная па сваіх прычынах, суровая ў сваёй няўмольнасці, але прыгожая смерць, падкрэсліваючы, што мары Міхала прыгожыя сапраўды толькі ў сваім нездзяйсненні [12, с. 46]. Архетыповая антытэза фінала жыццё-смерць у Коласа падкрэслівае прынцыповую немагчымасць рэальнага здзяйснення пастаральнага свету, абцяжаранага трагічным сацыяльным і індывідуальным вопытам

У Коласа важная роля адводзіцца катэгорыі памяці, функцыянальная зарыентаванасць якой можа ствараць кантэкст надзеі на выжыванне і адраджэнне, а таксама адцяняць негатыўныя працэсы ў індывідуальнай і калектыўнай свядомасці [15, с. 281]. Прыкладам, згадку пра няпамяцтва як адзін з самых разбуральных выдаткаў грамадства сустракаем у адным з аўтарскіх маналогаў:

бацьку скора сын забудзе -

Каротка памятка аб людзе,

Аб простым людзе і такая

Ўсім бедным доля выпадае:

Прайсці свой круг, прамарнаваццаневядомымі астацца

Ды быць забытымі тут усімі -сваякамі і чужымі [16, с. 259].

Мы лічым, няпамяцтва зяўляецца ў адначассе і вынікам спусташэння свету-культуры, і самім спусташэннем. У Коласавай эстэтычнай сістэме яно набывае выявы здрады, таму што закранае самыя асновы існавання нацыі. Яно страшней удвая тады, калі мае адносіны да непасрэдных, жывых носьбітаў нацыянальнай аўры, для якіх няпамяцтва набывае пагрозлівы характар спусташэння дзеля спусташэння, аддаляючы тым самым іх ад спаконвечных асноў жыцця, ад саміх сябе. Няпамяцтва, урэшце, абарочваецца для іх суцэльнай экзістэнцыйнай трагедыяй, дарэшты перайначвае сакральны сэнс жыцця, спараджае непераборлівасць і слепату, вядзе да страты духоўнага імунітэту. Яно разядае ў чалавеку код спадчыннасці, нараджае адчужанасць і непаразуменне, прытупляе пачуццё ўласнай чалавечай годнасці, аддаляе ад набыткаў культуры.

Жыццё ў пастаянным фізічным і духоўным сціску, хранічныя нястачы, прыніжэнні няўтомна вярэдзяць адвечную крыўду душы, памнажаюць пакуты, схіляюць да неўсвядомленых стыхійных дзеянняў і ўчынкаў. Усе гэтыя чалавечыя выдаткі добра паказаны паэтам у стаўленні макалайцаў да Міхала і ягонай добрасумленнай службы. Я. Колас далёкі ад таго, каб прычыну ўсяму бачыць адно ў сацыяльнай няроўнасці, якая, зрэшты, для герояў паэмы не выглядае такім ужо страшным жупелам ці непазбыўным цяжарам. Прычына ў адпрыроднай натуры самога чалавека, у спрадаўна заведзеным ладзе жыцця, які не дае магчымасці вырвацца з цяжкіх вярыгаў адвечнай запрыгоненасці - фізічнай і духоўнай. Думаецца, менавіта гэтую акалічнасць меў на ўвазе аўтар паэмы, спрабуючы разгадаць прыроду чалавечага бяспамяцтва:

Ды што зрабіць? Я сам быў рады

Не ведаць крыўды той і здрады,

Што просты люд нясе вякамі

Сваімі ўласнымі гарбамі

Ды горкай праўды не схаваеш,

Яе ніяк не ашукаеш.

Ды і навошта? Крый нас, божа!

А праўда мне ўсяго дарожай [16, с. 262].

Рэцыдывы няпамяцтва маюць здольнасць да зайздроснай часавай паўтаральнасці і ўзнаўляльнасці. З імі даводзіцца сутыкнуцца і героям паэмы. Варта прыгадаць сцэну пярэбараў на новае месца - у Парэчча, якое па першым часе дужа засмуціла ўсю сямю Міхала, выклікала абурэнне і гнеў з прычыны дзікага, страшэннага запусцення і закінутасці ранейшымі гаспадарамі свайго ўласнага дзядзінца. Жыццё да часу [16, с. 252], вечны страх новага выгнання - страх паязджанства - спараджалі абыякавасць людзей да ўласнага жытла, прымушалі лёгка звыкнуцца са становішчам часовых гасцей, пустадомкаў.

У сямі Міхала, лад жыцця якой грунтуецца на шчырасці, даверлівасці і ўзаемапавазе, пануюць надзвычай абагаўлёныя адносіны да зямлі, высока цэніцца праца хлебароба. Пазбаўленыя магчымасці сталай аседласці на зямлі, героі Коласа ўсё ж валодаюць зайздроснай унутранай свабодай, глыбока развітым адчуваннем уласнай годнасці, пачуваюць сябе сапраўднымі пераўтваральнікамі. Гэта не проста сузіральнікі, але найперш будаўнікі жыцця. Яны сімвалізуюць сабой новую генерацыю людзей - вестуноў вызвалення з жыццёвых путаў і, больш за тое, самі становяцца піянерамі гэтага вызвалення. Перадпачатным знакам апошняга служыць іх неспатольная прага першаадкрывальніцтва, непадробная блізкасць да прыроды, жаданне разгадаць адвечную яе таямніцу, уменне даверыць ёй свае думкі, жаданні, мары, здольнасць адчуць крэўную заручанасць свайго лёсу з запаветным лёсам зямлі. Іншымі словамі, свет прыроды выступае тым аракулам-вестуном, які дазваляе найглыбей адчуць сваю самасць, бязмежнасць духу, што, у сваю чаргу, міжволі прытупляе (а то і цалкам заглушае) адчуванне закабалёнасці і ўзмацняе пачуццё лучнасці з сусветам, з космасам.

Я. Колас нібы ўзнаўляе ў паэме міфалагему стварэння свету, яго асвойвання, адухаўлення. Касмаганічнымі сімваламі пранізаны, за малым выняткам, усе раздзелы твора. Сапраўдным тварцом-стваральнікам паўстае Міхал, сутнасць якога выяўляецца праз акт сузірання адпачатнай касмічнай пускі, касмічнага сінкрэтызму:

Было маркотна і няміла

У тым пустым, здзічэлым полі [16, с. 213].

і далейшага свядоматворчага пераўтварэння-упарадкавання касмічнага хаосу:

Але стаў цвёрдымі нагамі

Міхал на гэты грунт няплодны [16, с. 219].

Даследчыкі ва ўнісон даводзяць, што родны кут, апаэтызаваны ў творы, - гэта сімвал Беларусі. Але не лішне будзе задаць пытанне: ці быў гэты кут роўны Беларусі для таго ж Міхала? Думаецца, што не. Жыццё Міхала - гэта жыццё ў космасе ў мініяцюры. Думкі героя пра набыццё сваёй уласнай зямлі ніколькі не маюць на мэце зямлю пэўнага геаграфічнага рэгіёна. Тое, што гэтым рэгіёнам ёсць Беларусь, толькі рэцэптыўна падразумяваецца самім чытачом, добра абазнаным у пытанні гістарычнай радзімы герояў твора. Для іх жа саміх у пытанні набыцця зямлі важна ўспрыманне-ўсведамленне гэтай зямлі не столькі як часткі канкрэтна-гістарычнага рэгіёна, колкі як часткі нейкай універсальнай касмічнай субстанцыі, часткі зямнога мацерыка ўвогуле. Нацыянальная падаплёка існуе як факт бясспрэчны: яна не вылучаецца і не падкрэсліваецца асобна - яна застаецца абектыўна існуючай рэальнасцю, натуральна ўваходзіць у рэестр каштоўнасцяў непарушных і неабвержных. Вось чаму, абектыўна, Колас паказвае свайго героя не толькі як беларуса, шукальніка новай зямлі, але і злучанага - праз мікракосмас роднай прыроды - з макракосмам - Сусветам [19, с. 280]. Мае вялікі сэнс думка, што Міхал найперш - чалавек Сусвету, Божы сын, як і ўсе іншыя [16, с. 253], таму і яго мары і пачуцці падобныя на адвечныя памкненні іншых людзей, незалежна ад месца і часу іх жыцця [16, с. 259].

Такім чынам, Новая зямля мае ўсе адзнакі касмагоніі 20 стагоддзя. Ідэя стварэння свету - свету новага, свету высокай духоўнай арганізацыі - у паэме адпачатная. Канцэптуальна істотнай розніцай у акце стварэння Зямлі паміж старажытнымі, біблійннымі паданнямі і коласаўскім творам зяўляецца тое, што калі ў кананізаваных крыніцах акцэнт робіцца на працэс нараджэння свету з першароднай бездані, то ў Коласа гэты момант істотна падмацаваны духоўнай аўрай, сакральна асвечаны, а таму натуральна скіроўвае ў быційную плоскасць. Вось чаму Коласава новая зямля творыцца са старой, ужо існуючай, рэальнай. I ў гэтым заключаны вялікі сэнс.

Разгляд Новай зямлі ў кантэксце эпапейных і ліра-эпічных традыцый дае магчымасць больш глыбока асэнсаваць яе багаты вобразны змест і вызначыць яе мастацка-эстэтычныя своеасаблівасці як ліра-эпічнай сацыяльна-філасофскай паэмы.

Новая зямля - вялікі этапны твор энцыклапедычнага значэння. Яна паяднала беларускую літаратуру з мастацкімі здабыткамі сусветнай класікі і разам з тым адкрыла новыя магчымасці для далейшага развіцця не толькі нацыянальнага паэтычнага эпасу, але і прозы.

.2 Прызначэнне чалавека на Зямлі

Паэма Я. Коласа Новая зямля - бессмяротнае тварэнне мастацкага генія паэта, твор магутнай, здзіўляючай мастацкай ёмістасці і змястоўнасці, незвычайнай ідэйна-сэнсавай насычанасці, узор арганічнага спалучэння аналітычнасці і сінтэзу, мастацкага асэнсавання балючых праблем нацыянальнага жыцця. Апошнія даследаванні па коласазнаўству ўсё больш сыходзяцца на тым, што Новую зямлю, не зусім правамерна прачытваць толькі ў ракурсе энцыклапедыі сялянскага жыцця, так як гэтая, на першы погляд грунтоўная і высокая ацэнка не раўназначная філасофскім, літаратурным, гуманістычным і эстэтычным вартасцям паэмы. Больш таго: такое вызначэнне Новай зямлі ўскосна сведчыць, што яе бачаць не эпічным творам, не зявай сусветнай літаратуры, а зборам паэтычных апавяданняў пра жыццё і побыт сялянскай сямі [19, с. 275], - слушна заўважае В. Максімовіч. У гэтай сувязі адважымся выказаць здагадку наконт таго, што праз нацыянальнае Якуб Колас, па сутнасці, праводзіць ідэю ўніверсальную, інтэрнацыянальную, а адзначаны коласаўскі твор, як твор нацыянальна-класічны, выходзіць за межы вузка рэгіянальнага, маючы звышапераджальны, футуралагічны характар. Ідэя новай зямлі - гэта не толькі ідэя новага нацыянальнага Дома, а перадусім Дома супольна-зямнога, супольна-касмічнага, - такога, дзе кожны, як герой з купалаўскага Раскіданага гнязда, мог бы ўпэўнена заявіць: Цэлы свет - хата мая, усе людзі - радня мая, уся зямелька - поле маё роднае [19, с. 275].

Але падобнае самапачуванне да герояў Новай зямлі прыводзіць не адразу. І першай прыступкай да авалодання ім гэтай суперапераджальнай, абсалютнай ісцінай уяўляецца фактар вылучэння ў чалавечым светапоглядзе пачуцця нацыянальнага, якое выступае абавязковай умовай набліжэння і ўваходжання ў новую, дасюль небывалую лучнасць, зяднанасць з касмічнай прасторай чалавечага існавання. Паказальны той факт, што ў паэме нацыянальнае існуе як неадемная, унутрана ўласцівая прыродзе кожнага з герояў дадзенасць, якая асобна не вылучаецца і не падкрэсліваецца, на што звяртае ўвагу А. Лойка: Усведамленне сваёй нацыянальнасці ў героях Новай зямлі жыве як нешта само сабой дадзенае, само сабой зразумелае і нацыянальнай несправядлівасці, што панавала ва ўмовах былой царскай імперыі, героі паэмы абвострана па сутнасці не ўспрымаюць [18, с. 113].

Само існаванне герояў мысліцца як існаванне ў межах пэўнай дэмаркацыйнай прасторы і носіць на сабе прыкмету пэўнага этнічнага ізаляцызму, адпачкаванасці, падкрэсленай асобаснасці, адзінкавасці, і нават нейкай абранасці, выключнасці. Невыпадкова, як заўважае М. Мушынскі, апавяданне ў паэме [20, с. 58] пра цяжкі лёс селяніна разгортваецца (як гэта можна было чакаць ад энцыклапедыі сялянскага жыцця) не ў тыповых абставінах, г. зн. не ў вёсцы, а па-за вёскай, у лесніковай пасадзе [20, с. 58]. Такая тэма гучала і ў творах антычных аўтараў. Тэма Буколікаў Вергілія адказвала асабістым здольнасцям аўтара і разам з тым была актуальнай; пытанне аб узвядзенні італійскага мелкага землеўладання і аб надзяленні зямельнымі кавалкамі вядомай часткі гарадскіх паразітычных мас з мэтай нейтралізацыі ўжо не раз уставаў у Рыме, а пасля грамадзянскіх войнаў яшчэ больш абвастрыўся. Новая ўлада аказалася ў гэтым пытанні бязмоцнай, як і папярэдняя, але прадмет абмяркоўваўся і хваляваў розум. Дыдактычная задача Вергілія складалася не столькі ў выкладанні агранамічнай дысцыпліны, колькі ў пропаведзі маральнай каштоўнасці зямельнай працы, у паказе яго радасці, у ўслаўленні сельскагаспадарчай працы як спецыфічнай формы жыцця.

У эклогах вясковае жыццё раскрывалася з пункту бачання вольнага часу; у Георгіках адлюстроўваецца яе працоўны бок. Всё побеждает упорный труд гучыць замест папярэдняга: Всё побеждает любовь:

Отец пожелал сам,

Чтоб земледельческий путь нелёгок, он первый искусно

Землю встревожил, надеждой сердца вобуждая у смертных,

Не потерпев, чтоб его коснило в сонливости царство [21, с. 284].

Указанне на ролю працы збліжае Вергілія з Гесіёдам. Але ў той час, як аўтар Работ і дзён даваў рэалістычны малюнак суровага быта і цяжкага сацыяльнага становішча сялянства, Вергілій акутвае сялянскае жыццё дымкай ідэалістычнай утопіі, малюючы яе як рэшткі залатога стагоддзя. Паэт рымскай імперыі значна ўступае старажытнагрэчаскаму рапсоду ў умельстве глядзець на свет сацыяльных зносін. Ён адзначае, што моц Рыма вырасла на падставе вольнага сялянства, але з яго поля бачання выпадаюць абеззямелле, рабская праца.

Я. Колас паказвае сялянскае жыццё наводшыбе, наўскрайку ніколькі не перашкаджае яе насельнікам жыць паўнакроўным жыццём, падсвядома адчуваць сваю нацыянальную прыналежнасць. Хутчэй, такая своеасаблівая духоўная і фізічная аўтаномнасць становіцца ўмовай захавання аўтэнтычнасці, самасці, дазваляе на поўную моц раскрыць усё багацце душы, даастатку рэалізаваць сябе, адчуць подых сапраўднай волі і незалежнасці. Што да жыцця ў супольным вясковым асяродку, то вёска, як падкрэслівае М. Мушынскі, магчымасці для незалежнага жыцця не давала і даць не магла, бо там панавала ідэя ўраўняльнасці, патрыярхальна-кансерватыўныя ўяўленні..., дзе асоба нівелявалася, абясцэньвалася [20, с. 97]. Такім чынам, тым самым Я. Колас адстойвае ў паэме ідэю духоўнага суверэнітэту, самасці душы як неабходных і дастатковых умоў захавання этычнага, светапогляднага і нацыянальнага парытэту, роўнавялікасці - важных і складнікаў суладнага функцыянавання ўсяго соцыўмакасмічнага арганізма.

Выглядае досыць сімптаматычным тое, што зямля, паводле мастацкай задумы твора, застаецца галоўным і найпершым духоўнымй ды й матэрыяльным існаваннем беларуса нават без яе фармальнага набыцця, без права прыватнай уласнасці на яе. I ў гэтым - суперапераджальнасць касмапалагічнага (касмічнага) мыслення Я. Коласа, звязанага з ідэяй зямлі для ўсіх, хто яе насяляе. Але пры гэтым маецца істотная абектыўная акалічнасць: прызнанне роўных правоў на гэтую зямлю немагчыма без новай зямной свядомасці, без істотнага, карэннага перагляду жыццёвага, маральна-этычнага, эстэтычнага, сацыяльнага, гістарычнага кодэкса, без прызнання роўнасці ўсіх перад усімі. Зразумела, што і Міхала, галоўнага выразніка аўтарскай канцэпцыі жыцця, наяўны стан рэчаў не можа задаволіць, таму што тагачасны пануючы лад жыцця ўяўляўся ім, як антычалавечны, антымаральны, заснаваны на законах эксплуатацыі, гвалту, прымусу, двурушніцтва, здрады. Аснова жыцця - зямля - у сэнсе яе матэрыяльнага прысваення - для яго ўласнасць намінальная, фіктыўная (уласнасць de facto), не падмацаваная - dе jurе - сацыяльна-прававымі гарантамі, не прызнаная заканадаўча. А гэта, у сваю чаргу, нараджае трывожнае адчуванне нетрываласці, хісткасці існавання, ненадзейнасці грунту, няўпэўненасць у заўтрашнім дні. Вось чаму героям даводзіцца глыбока шкадаваць, што зямля - усё ж не бацькаўшчына гэта, бо дадзена ў часовае карыстанне. I хоць гэтая акалічнасць, што важна, не нараджае пачуцця адчужанасці, варожасці да зямлі, а наадварот, дзякуючы высокай культуры земляробчых адносінаў, узмацняе крэўную прыхільнасць, прымушае ставіцца да яе як да бясцэннага божага дару, вялікай сакральнай каштоўнасці, - усё ж кардынальным чынам справы не мяняе. Недзе ў глыбіні душы, можа і насуперак волі, у насельнікаў яе моцна жыло адчуванне прымусовай адчужанасці ад зямлі, часовасці карыстання яе багаццямі, марнасці затрачаных сіл на яе добраўпарадкаванне, прывядзенне ў належны стан.

Аўтарскім роздумам, як і роздумам герояў, у гэтай сувязі адведзена належнае месца, што дае падставу, з улікам іншых момантаў, вылучыць у паэме два структурна-кампазіцыйныя планы: першы - падзейны, канкрэтна-эмпірычны, звязаны з сацыяльна-побытавым эквівалентам, і другі - унутраны, латэнтны, псіхалагічна-матываваны. Пры гэтым сацыяльна-прадметны, матэрыяльны свет і свет маральна-духоўны ўзаемаўплывовыя і ўзаемазалежныя і ствараюць у паэме Новая зямля своеасаблівую анталагічную сферу быцця [19, с. 280]. Варта ўлічыць і тое, што паэма мае рэтраспектыўны характар і ўспрымаецца перадусім як плён уласна перажытых аўтарскіх рэфлексій, як успамін-згадка мінулага, у якім скрыты намёк на сучаснасць. Сучаснасць, у сваю чаргу, набывае своеасаблівую адзнаку перманентнасці, пэўнай гістарычнай цыклічнасці, паўтаральнасці. Яна пазбаўлена статыкі, таму што цалкам пераведзена ў план анталагічна-філасофскі, уяўляе сабою ўзор своеасаблівага маральнага кодэкса з заключанай у ім праграмай будучага светаўладкавання чалавецтва. Усё гэта па-новаму прасвечвае аўтарскую канцэпцыю жыцця, светабачанне і светаразуменне самога паэта.

На нашу думку, у творы даволі моцна выяўлена плынь субектыўна-аўтарская, лірыка-філасофская, якая сама па сабе валодае значным энергетычным запасам, акумулюе ў сабе магчымасць панадтэкставага прачытання, г.зн. глыбокага філасофска-анталагічнага спасціжэння паэмнага мастацка-эстэтычнага кода-архетыпа. Аўтарскія ліра-філасофскія эсенцыі ў выніку набываюць адзнакі самастойных лірыка-паэтычных мініяцюр з закончанай думкай, якія пераканаўча сведчаць пра тое, што арганізуючым пачаткам у паэме выступае найперш сам паэт. Адзначаная акалічнасць уяўляецца істотнай падставай і для прызнання наяўнасці ў паэме двух фармальна самастойных сюжэтаў - знешняга, звязанага з эмпірычнай калізійнасцю (пошукамі зямлі), і унутранага (уласна лірычная споведзь аўтара), што выступае адным з эфектыўных сродкаў апасродкаванай характарыстыкі персанажаў. На вялікую ўдзельную вагу лірычнага ў паэме звярнуў увагу і В. У. Івашын, падкрэсліўшы, што логіка падзей, глыбокі ўнутраны лірызм, напоўнены драматызмам, маральна-эстэтычная пазіцыя аўтара-апавядальніка адзначаюць далейшы шлях развіцця і абнаўлення ліра-эпасу, характэрны для новай гістарычнай эпохі... [14, с. 10].

У Коласа астраўная ізаляцыя людзей (леснікова пасада) спрыяе захаванню маральных нормаў і арыенціраў, усталяванню маральна-псіхалагічнай стабільнасці ўнутры мікракалектыву. I, наадварот, спрычыненасць - прамая ці ўскосная - да грамадскіх інстытутаў, да цывілізацыі разбуральна дзейнічае на сацыяльна-псіхалагічны мікраклімат. Насельнікі астраўной дзяржавы жывуць па правілах і прадпісаннях не кадыфікаваных, не рэгламентаваных, - увесь лад іх жыцця трымаецца на спрадвечным - няпісаным - кодэксе сумнення і справядлівасці, на арганічным засваенні народнай маралі, не сапсаванай фальшывым сленгам цывілізацыі. Гэта жыццё да часу здзяйснення першароднага граху, да часу спакушэння змея ў райскім садзе. Насуперак усяму, героі Коласа імкнуцца захаваць у сабе духоўную цноту; іх не крануў яшчэ згубны смерч пастаральнага грэхападзення. Адчуванне імі першароднасці свету і першароднасці сваёй зямлі - самае жывое і натуральнае.

Міхалу выдзелілі леснічоўку з гаспадарчымі забудовамі і вакол яе запусцелую зямлю. Яе было нямала - цэлая валока (прыблізна 21 гектар). Міхалу за гэта трэба было не толькі ахоўваць лес, выконваць свае непасрэдныя абавязкі, але і шмат іншых ужо непасрэдна для ляснічага:

Міхал яму рабочых ставіў,сенакосы яго правіў,догляд меў за панскім статкам [16, с. 196].

Таму сам ляснік не мог абрабляць зямлю, каб з яе карміць сямю. На падмогу Міхалу прыйшоў з Мікалаеўчыны брат Антось. Ён і ўзваліў на свае плечы ўсе клопаты па гаспадарцы. Працавалі дружна. У хуткім часе

абробленая зямля пачала даваць добрыя ўраджаі, і сямя

была матэрыяльна забяспечана:

Гумно палнела з кожным годам;багацеў хлявец прыплодам,грош стаў лішні завадзіцца,

Было што есці, чым акрыцца [16, с. 199].

Праца хлебароба ў Коласа паказана таксама кшталтам Боскага промыслу, напоўнена глыбокім гуманістычным, нават касмічным сэнсам; яна паўстае інтэгральнай часткай прызначэння місіі чалавека, наканаванай Усявышнім, умовай спраўджання ім свайго творчага патэнцыялу:

ажывіліся амшары,

Запахла свежаю раллёю,

Як бы сам бог тут над зямлёю

Прайшоў і глянуў міласіцва.

Усё зацвіло, загаманіла,

Бы жыватворчая тут сіла

Ад сну прыроду абудзіла [16, с. 193].

Якуб Колас, як і Гесіёд у Работах і днях казаў толькі праўду. Паэма Гесіёда прадстаўляе сабой спробу сістэматычнага асэнсавання света і жыцця з пункту гледжання вольнага селяніна, які апрацоўвае свой невялікі кавалак і прыгнятаецца царамі.

У паэме Якуба Коласа шмат не толькі ад біблійных, але і ад язычніцкіх, дахрысціянскіх вераванняў беларуса. Як і ў язычніцкіх міфах, нараджэнне новага ў паэме адбываецца праз уласнае творчае волевыяўленне, праз самаадмаўленне і светаадмаўленне - навідавоку фактар духатварэння. Вось чаму такім вялікім стваральным модусам валодае Слова (Дух), прысутнасць якога заўважаецца ў жыватворнай стыхіі прыроды, у яе вечназменлівай метамарфознасці. Знакі божага свету ўкарункаваны па ўсёй тканіне твора, яны - у цішы балот у час змяркання [16, с. 201] у сонцавым агняпісе, у сівых фальбонах хмар, у абрысе яснага неба, у святасці моманту,калі усё вакол павесялее [16, с. 235], сцішыцца, замлее [16, с. 235], калі на ўсё адбітак ляжа згоды [16, с. 239]. Словы парадак, лад (I быў парадак, лад у хаце [16, с. 247]), згода (На ўсё адбітак ляжа згоды [16, с. 251 ]) у кантэксце коласаўскай ідэі стваральнай працы на зямлі набываюць значную змястоўнасць, сімволіка-абагульненае значэнне.

Разам з тым, героі паэмы - людзі не першароднага паднебнага свету, а часу грандыёзных тактанічных змен і зрухаў, неймаверных кантрастаў. I гэты час пераканаўча засведчыў тое, што выбіцца з жыццёвых бядот, з цэйтнота суцэльнай беспрасветнасці і безвыходнасці можна толькі агульнымі намаганнямі. Але для гэтага трэба перадусім ліквідаваць пешапрычыну разбуральных калатнечаў і мітрэнгаў, утаймаваць стыхію свайго духу, прывесці яго ў пэўную адпаведнасць з касмічнай мэтазгоднасцю.

Перад Коласам стаялі дзве архіважныя задачы, адну з якіх можна ўмоўна назваць экстравертнай (задачай-для-іншых), другую - інтравертнай (задачай-для-сябе). Першая задача заключалася ў тым, каб пераканаць грамадскасць у факце гістарычнага існавання, хай пакуль і намітатыўнага, Беларусі і беларуса, пры адначасным пазбяганні наўмыснага тарпедавання саміх тэрмінаў, спецыяльна не прыпыняючыся на моманце нацыянальным, але імпліцытна трымаючы яго ў памяці. Для паэта важна было перадусім заявіць пра сябе, падаць голас, абазвацца, скіраваць на сябе ўвагу з тым, каб у наступным стала зафіксавацца ў іншанацыянальнай свядомасці (ды і ў свядомасці ўласна-самаіснай) фактарам паўнаважкім, насамрэчным. Пры гэтым новаяўленая карціна-містэрыя не павінна была нараджаць адчуванне падману, містыфікацыі, у многім застаючыся апошняй наяве. I гэта псіхалагічна апраўдана: выклікаць да сябе цікавасць і жывы інтарэс можна было толькі шляхам стварэння культурнага фону, культурнай аўры, якая б дазволіла замацавацца на першасным рубяжы. Мэта была адна: у несамавітым, знешненаносным прымусіць убачыць першароднае, сапраўднае, акружыць яго арэолам святасці і чысціні.

Інтравертны модус (задача-для-сябе) выцякаў з раскрыцця ўнутраных, уласна-нацыянальных міфалагем, максімалісцка-субектыўнага коду нацыі, праявы якога выступалі ў формах скрайняга лібералізму і скрайняга радыкалізму. З аднаго боку - цярпенне, маўчанне, пакора перад гаспадарамі жыцця (Цярпі, маўчы, знасі пакорна [16, с. 214]), з другога- агідная знявага, лаянка, здзек у міжасобасных дачыненнях (I свой жа брат цябе кусае [16, с. 259]). Як бачым, аўтар пазбягае паказу адкрытага класавага канфлікту - канфлікту паноў і мужыкоў, пераводзячы дзеянне ў рэчышча этычнага імператыву, звяртаючы больш увагу на канфліктнасць герояў і абставін, герояў і ладу-парадку [16, с. 243]. I гэты факт досыць паказальны. У гэтым жыццезвароце не назіраецца варожага супрацьстаяння, фігуральна кажучы, паміж новазямельцамі і мацерыкоўцамі, хоць увогуле людскія землятрусы бываюць досыць адчувальнымі:

Народ жадзён, бо жыве ў сціску,

Гатоў у вочы сыпнуць прыску,

Зрабіць зумыслу дзеля здзеку,

Не, не ўнаровіш чалавеку!.. [16, с. 241].

Так паступова паэма сэнсава ўзбагачаецца, набывае новыя якасці і новае гучанне, што спалучана з вырашэннем аўтарскай звышзадачы - паказаць свету Беларусь і беларусаў, глыбей раскрыць адметнасць беларускага менталітэту як дастаткова складаную, мнагамерную духоўную арганізацыю, і разам з гэтым звярнуць увагу на агульную падобнасць-тоеснасць многіх псіхалаігічных дэтэрмінантаў. У сувязі з гэтым паэт закрануў адну з самых тонкіх матэрый - нацыянальную годнасць, яскрава прадэманстраваў тое, што менталітэт - не адно фетышызацыя сусальна-лубачнага ў народным характары. Менталітэт паводле коласаўскай мастацкай карціны свету - гэта суровая праўда пра сябе і свой народ на суровых скрыжалях гісторыі, бескампрамісны паказ працэсу гістарычнага і асобаснага самасцвярджэння, пакутлівага пазбаўлення ад усяго штучнага, нароснага, каразійнага. Разважаючы над тым, што вынікае адчужанасць людзей паміж сабой, нараджае абыякавасць да роднага кута, бацькаўшчыны і нават уласнага лёсу, сучасныя даследчыкі падкрэсліваюць, што глыбокая гістарычная дасведчанасць Коласа заканамерна прыводзіла да высновы, што нежаданне сялян жыць па закону дзяржавы, абумоўленае шматвекавой несправядлівасцю, крыўдамі і прымусам з боку ўлад, ствараюць парадаксальна-трагічную, тупіковую сітуацыю існавання, абумоўліваюць прававы нігілізм народа ў пытаннях зямлі і волі, Радзімы і свабоды. Абектыўна гэта так. Але пры падобнай пастаноўцы пытання не ўлічваецца мера асабістай адказнасці чалавека за прычыненае ім зло, за наўмысныя дзеянні, учынкі, паводзіны: усё спісваецца на абектыўную абумоўленасць. У выніку праблема адказнасці самога чалавека адпадае сама сабою. I ўсё ж маральна-этычнае, нароўні з гераічным, заставалася адным з істотных складнікаў твора, яго мабілізуючым звяном. Варта нагадаць, што і першапачатковая задума аўтара не сягала далей мастацкага аўтабіяграфізму, прыватнага факту, пра што сведчаць першыя публікацыі раздзелаў паэмы на старонках Нашай нівы з падзагалоўкамі Адрывак з расказа Новая зямля (Леснікова пасада), Пачатак расказа Новая зямля (Раніца ў нядзельку).

В. Жураўлёў вылучаючы агульны для эстэтычных сістэм Купалы і Коласа прынцып - праўдзівае і абектыўнае выяўленне ў іх творчасці сацыяльнага ракурсу, заўважае: Звонку меней прыкметным у такіх, нярэдка завостраных і густа афарбаваных у змрочныя фарбы малюнках сялянскай пакуты (беззямелля, галадухі, бяспраўя) зяўляецца іншы ключавы аспект аўтарскіх задум - уплыў дэтэрмінантнай сілы гэтых абставін на станаўленне духоўнасці чалавека, яго свядомасці, на паглыбленне яго імкненняў да волі і свабоды [22, с. 142].

Многае ў жыцці і Міхала, як і ў герояў Гесіёда, залежала ад ляснічага і вышэйшых чыноў. Той, хто наймаў Міхала на службу, быў, па вызначэнні яго падначаленых, чалавекам справядлівым, праўдзівым, не квапіся на дарэмшчыну, больш-менш абектыўна ацэньваў працу леснікоў, хоць часам і злоўжываў, скажам, стараннасцю, адказным стаўленнем Міхала да любых даручэнняў зверху, але пры ім можна было жыць.

Што ў жыцці Міхала і яго сямі змянілася, калі ляснічым стаў Ракоўскі? У адрозненне ад папярэдняга ляснічага новы быў чалавекам уладалюбівым пыхлівым, пагардліва ставіўся да падначаленых, бэсціў іх і нават дазваляў пусціць у ход кулакі. Таму пры Ракоўскім рэзка змянілася становішча не толькі Міхала, але і ўсей сямі. Ракоўскі на кожным кроку прыніжаў Міхала, зневажаў яго чалавечую і працоўную годнасць, замучваў даручэннямі, не звязанымі са службовымі абавязкамі, не толькі яго, але і ўсю сямю. Міхал асабліва востра пачаў адчуваць няпэўнасць свайго становішча на панскай зямлі. Паступова гэта пачынаюць усведамляць Ганна і Антось. Разам узятае пазбаўляла ўсіх аптымізму, прымушала думаць пра свой заўтрашні дзень, пра будучыню дзяцей.

Галоўны герой разумеў, што толькі поўная залежнасць ад Ракоўскага дае апошняму права прыніжаць лесніка, ганяць, як скаціну тую нему [16, с. 231], аддаваць загады брату і дзецям. Міхал ведаў сабе цану, але добра ўсведамляў, што любы яго пратэст можа пакінуць сямю без кавалка хлеба. На папрокі жонкі, што нельга дазваляць Ракоўскаму так паводзіць сябе, што нельга пакорліва зносіць абразы, дапускаць упрагаць усю сямю на працу ў лясніцве, адказаў:

Хіба цябе ён тут трымае?

Служыць гвалтоўна прымушае?

Не хочаш службы, ну, палайся,

Бяры манаткі, выбірайся.

Але куды? Дзе твой прытулак?

Нагатавалі табе булак?

Каму ты міл, скажы, ў бядзе?

Эх, не прыхілішся нідзе!

Паскачаш дроздзіка, бы скочка,

Калі няма свайго куточка.

А як прачуюць гэта людзі,

Ад іх адбою тут не будзе... [16, с. 274].

Міхал узначальваў сямю. На ім ляжала галоўная адказнасць за яе. Таму менавіта Міхалу патрэбна было знайсці нейкі паратунак, нейкі годны выхад з таго становішча, у якім апынуліся, не чакаць бяздзейна, калі цярпець не стане ніякіх сіл і Ракоўскі выганіць са службы. Тады сямя апынецца за парогам жыцця, на яго задворках. Міхал прыходзіць да высновы, што трэба стаць незалежным, працаваць толькі на сябе і сваю сямю, рэалізаваць уласнае ўяўленне пра жыццё, годнае чалавека, селяніну можна толькі адным шляхам: купіць зямлю, прыдбаць свой кут [16, с. 279]. Гэта дасць герою магчымасць стаць незалежным. Менавіта ўласная зямля давала не толькі надзейны кавалак хлеба, але выступала гарантам годнасці, незалежнасці чалавека ад уладаў, адкрывала рэальную мажлівасць пастаяць за сябе.

Чужая зямля, якую атрымліваў Міхал у часовае карыстанне, пазбаўляла яго гаспадарскай ініцыятывы, не дазваляла рэалізаваць свае ідэалы. Міхал марыў, каб можна было разгарнуцца, а на чужым ажыццявіць гэта было нельга, бо павінен рабіць так і тое, што табе загадвае гаспадар, тое, чаго ён хоча. Пасля пажару ў Парэччы ўзводзілі новую леснічоўку на месцы згарэлай, але пабудавалі традыцыйную. Хоць хата была вялжая і светлая, Міхалава мара была іншай:

А гэта хата вось якая:

Перш-наперш выгляд добры мае;

Стаіць пры рэчцы ці крыніцы,

На ёй дзве дымніцы-блізніцы

З чырвонай цэглы і фарысты.

У хаце ёсць пакойчык чысты,вокны светлы і панадны,броўны ў сценах вельмі ладны:

Шырокі, роўны, без прыточак.жоўценькі, як той пясочак,

Хлявок, гуменца - усё там кова,ўсё дакладная будова!

Пры доме сад, хоць невялічкі,

Ды добры сад, ніводнай дзічкі... [16, с. 284].

Як бачым, Міхал не належаў да тых людзей, для якіх

...увесь гэты свет

Ёсць аднае цялежкі след,

Пытантні толькі дабрабыту,

Дзе ўсё прыводзіцца к карыту [16, с. 285].

Для галоўнага героя былі надзвычай важнымі такія маральныя якасці, як гонар, годнасць, самапавага, адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў, патрэба ў харастве, імкненне ісці ў нагу з часам, духоўная незалежнасць.

Працуючы лесніком, ён нёс найбольшыя маральныя пакуты, адчуваў найбольшы духоўны прыгнёт. На асцярожныя заўвагі жонкі і брата не спяшацца кідаць службу, пацярпець яшчэ, Міхал з болем і горыччу адказаў ім:

Але б вы самі спрабавалі,

Калі б у вочы вам плявалівас агіднаю знявагай

Па сэрцы білі б, як той шлягай!

А ты маўчы, свяці вачыма

Перад паўпанкамі, панаміперад панскім розным збродам,

Цярпеннем скованы, як лёдам! [16, с. 285].

Міхал працаваў панскім лесніком, ахоўваў лес ад такога ж селяніна, як ён сам, каб утрымацца на сваёй пасадзе, трэба было высочваць парубшчыкаў, не дапускаць, каб без аплаты ў панскім лесе жанчыны і дзеці збіралі ягады, грыбы, каб вясковыя пастухі пускалі статак у панскі лес. Украсці ў лесе, дзе працаваў лесніком Міхал, было цяжка, калі не сказаць, што немагчыма. I за такую службовую стараннасць Міхала не любілі землякі. Гэта таксама клалася цяжарам на яго душу. Даймалі героя падседжванне, зайздрасць, радасць, калі некаму ад ляснічага перападала больш за яго самога ў час сесіі ў асяроддзі свайго брата-лесніка. Міхалу думалася, што свая зямля вызваліла б яго ад гэтых згрызот, зняла б варожасць і непаразуменні, што ўзнікалі паміж ім і вяскоўдамі. Зямля ў Міхалавым уяўленні -

То наймацнейшая аснова

І жыцця першая ўмова.

Зямля не зменіць і не здрадзіць,

Зямля паможа і дарадзіць,

Зямля дасць волі, дасць і сілы,

Зямля паслужыць да магілы,

Зямля дзяцей тваіх не кіне,

Зямля - аснова ўсёй Айчыны [16, с. 274].

Зямля - слова мнагазначнае. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы дае наступныя яго значэнні:

) Трэццяя ад сонца планета, якая верціцца вакол Сонца і вакол сваёй асі.

) Месца жыцця і дзейнасці чалавека пры супастаўленні з небам як уяўным светам багоў.

) Суша ў адрозненне ад воднай прасторы.

) Верхні слой кары нашай планеты, глеба, грунт.

) Паверхня, плоскасць, на якой стаім.

) Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-небудзь выкарыстанні; глеба, якая апрацоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах.

) Краіна, дзяржава [23, с. 297].

Такім чынам, мае рацыю В. П. Жураўлёў, які падкрэслівае: У роздумах і ўяўленнях Міхала зямля паўстае ў шматаблічным, прыгожым і прывабным вобразе маці-карміцелькі, вернай заступніцай ад усіх напасцяў, зяўляцца той надзейнай асновай-гарантыяй, якая можа забяспечыць такія жаданыя і такія доўгачаканыя для працаўніка-селяніна і для ўсёй Айчыны волю, свабоду і незалежнасць [22, с. 179].

Далей варта перайсці да другога аспекту праблемы паэмы Якуба Коласа - селянін у яго адносінах да зямлі, узаемныя стасункі паміж імі. Якія ж павіны, быць, на думку пісьменніка, гэтыя стасункі? Чалавек не можа дапускаць запусцення зямлі, пакідаць яе на бясплоднасць, каб на ёй раслі сівец ды пырнік густа [16, с. 209], каб там саха зямлі не бараздзіла [16, с. 243]. Гэта не толькі амаральна, гэта бессэнсоўна, нават зяўляецца своеасаблівым злачынствам, бо зямля - адзіная карміцелька людзей, а на свеце вельмі шмат тых, хто рады кавалку хлеба. Пісьменнік і яго любімыя героі асуджаюць папярэднікаў Міхала і на першым месцы, і ў Парэччы, якія запусцілі і абясплодзілі зямлю. Сімпатыі аўтара на баку сямі Міхала, якая любіць зямлю, старанна яе абрабляе, даглядае, і тая аддзячвае чалавеку добрым ураджаем. Свае негатыўныя адносіны адчулі Міхась з Антосем да Хадыкі, у якога наважыліся купіць хутар, калі ўбачылі, што зямля і сядзіба ў запусценні. Пра гэта браты гавораць гаспадару Заблоння не толькі, каб збіць цану, але і каб раскрыць сваю пазіцыю, свае адносіны да зямлі і працы на ёй.

Яшчэ той брат ненарадзіўся,

Каб на ўзві-вецер жыць багатаў дні будныя спраўляць свята.

Але дзе поле адзічэла,

То там, васпане, смаку мала -

Зрабі зямлю з такой аблогі!

Праз год не станеш тут на ногі [16, с. 257] .

Такія словы ўклаў пісьменнік у вусны Міхала.

Як сямя лесніка ставіцца да зямлі, выступае важкім аргументам у карысць таго, што яна і павінна належаць такім сялянам, як Міхал з Антосем. Яны любяць зямлю, умеюць на ёй гаспадарыць, адчуваюць перад ёй, карміцелькай, свае абавязкі.

Стасункі паміж селянінам і зямлёй, на думку пісьменніка, павінны быць сваяцкія, як паміж маці і яе дзецьмі. Якія ж абавязкі зямлі ў адносінах да такіх сумленных хлебаробаў, якімі зяўляюцца галоўныя героі паэмы? Маці-зямелька павінна абараняць сваіх гаспадарлівых дзетак ад такіх нягоднікаў, як Ракоўскі. Пакідаючы першую гаспадарку з уробленай, дагледжанай зямлёй, Міхал звяртаецца дамоў, у Парэчча, якую яшчэ трэба зрабіць такой, каб праца тых, хто яе любіць, не была дарэмнай:

Дзень добры, новая мясціна!

Спаткай ты нас, як маці сына

Да часе доўгае разлукі,

І разгарні прыветна рукі

Да тых, хто змушаны ў няволі

Жывіцца хлебам твайго поля:

Зірні ты светлым вокам ласкі,

Авей крылом прыгожай казкі,

Каб гэта жыцце-пуцявіна

Была нам светлая часіна.

Узброй надзеямі нам грудзі,

Бо мы, твае, зямелька, людзі! [16, с. 259].

Мае рацыю Ж. С. Шаладонава, якая адзначае, што героі паэмы ўсталёўваліся цвёрдымі нагамі [1, с. 57] на любым няплодным грунце і кожны куток, куды б ні закінуў іх, ператваралі ў маляўнічую мясціну. Прыгожыя, велічныя, роўныя богам яны нават у штодзённых клопатах,

Усё зацвіло, загаманіла,

Бы жыватворная тут сіла

Ад сну прыроду абудзіла [16, с. 260].

Якуб Колас у паэме раскрывае яшчэ адзін аспект праблемы зямлі, - як бацькаўшчыны, як Радзімы і чалавека як яе сына.

Што разумеюць галоўныя героі пад бацькаўшчынай? Калі паўстала пытанне пра набыццё ўласнай зямлі і грошай на гэтую пакупку, то Міхал прапанаваў прадаць спадчынны надзел, які застаўся ў Мікалаеўшчыне. Ганна рашуча запярэчыла, бо гэта для яе мясцінка на свеце, куды можна заўсёды вярнуцца і тут паставіць хату ў выпадку безвыходнага становішча. Тут можна было спадзявацца на падтрымку сваякоў. Для Ганны важна і тое, што лапік зямлі ў Мікалаеўшчыне гэта тое, што пакінута ў спадчыну бацькамі. Прадаць гэтую зямлю - гэта ў нейкай меры прыпыніць сувязь пакаленняў. Яе падтрымаў дзядзька Антось: Вядома, бацькаўшчыны шкода. Практычна, для герояў паэмы бацькаўшчына і родны кут - паняцці тоесныя. У іх выразнае ўсведамленне і паняццяў сваё - чужое. Сваё уключае і зямлю, якую яны абрабляюць, іх побыт, іх звычаі, вераванні. Таму мае рацыю Міхась Лазарук, які лічыць, што тэма пошукаў сваёй зямлі ў коласаўскай паэме ўспрымаецца, прынамсі, у падтэксце, як тэма здабыцця радзімы, бацькаўшчыны. Іменна тут хаваецца крыніца паэтычнага, якая жывіць пафас твора, яго высокае гучанне [24, с. 84].

З часам у герояў Якуба Коласа знікае замілаванне да тых мясцін, дзе яны жывуць і працуюць. Галоўная прычына заключаецца ў тым, што родны кут да іх паварочваецца негатыўным бокам. У іх няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Героі пераконваюцца:

ўсё ж не бацькаўшчына гэта:

Жывеш да часу, з лета ў лета,

А ліха вынікне якое -

Падумаць жудасна пра тое... [24, с. 143].

У гэтым ліху чалавек не мае абаронцаў. Ён сам-насам застаецца са сваёй бядою.

Клопаты, звязаныя з купляй зямлі, пашыраюць уяўленні герояў пра бацькаўшчыну і падводзяць іх да разумення пад ёю Беларусі. Сямя лясніка надумалася купіць зямлю на Случчыне. Гэты рэгіён нашай краіны славіўся ўрадлівымі глебамі, і случакі на той час у параўнанні з мікалаеўцамі жылі заможна, што не магло не радаваць братоў. Яны ехалі нагледзець новы кут для сябе, новую бацькаўшчыну для сваіх дзяцей:

Эх, брат, зямля: уміраць не трэба,

Не пашкадуе табе хлеба! [16, с. 275].

Цешыла на Случчыне і тое, што Міхал з Антосем сустрэлі прыветлівых людзей, якія як быццам адчувалі да патэнцыяльных землякоў сваяцкія пачуцці. Паездка дзядзькі Антося ў Вільню ўзмацніла ў ім адчуванне еднасці з тымі, хто жыве на вялікіх абшарах ад Стоўбцаў і Баранавіч да былой сталіцы Вялікага княства Літоўскага. Ж. С. Шаладонава адзначае, што пры ўспрыманні беларускіх краявідаў, у Антося праз асэнсаванне гэтай паяднанасці праз глыбокае суперажыванне цяжкаму лёсу суайчыннікаў нараджаецца трывога і заклапочанасць пра лёс усёй Беларусі:

Ото разгон шыр якая! -

З сабою дзядька разважае:

Зірнеш - не згледзіш канца-краю...

Якія дворы, божа мілы!

А ўсюды бедны люд пахілы

Кішыць, гаротны, як мурашкі, - ўздых задушаны ды цяжкі

Гатоў з грудзей яго прарвацца,

На гоман думак адазвацца.

Эх, дзецца людзям бедным недзе! [16, с. 273].

Падспудна прысутнічае думка ў Коласавай мастацкай - новазямельскай - карціне свету, паводле якой выйсце з жыццёвага тупіку залежыць ад той трэцяй сілы, што павінна нарадзіцца ў працэсе пакутлівага, ахвярна-жыццядайнага змагання-сужыцця.

Канкрэтную праяву гэтага прынцыпа на практыцы мы можам назіраць у раздзеле Падгляд пчол - ідэйна-светапогляднай кульмінацыя паэмы, цэментуючага яе ядра, дзе бы мадулюецца, прадказваецца будучыня, раскрываюцца сутнасныя прынцыпы жыццеўладкавання, будуецца іерархія каштоўнасцяў, адным словам, - замацоўваецца новы кодэкс светажыцця.

Глыбокі, шматзначны сэнс набываюць у гэтым раздзеле словы Міхала, вымаўленыя міжволі падчас любавання сваім багатым зямным набыткам: У нас сяголета - свяціся! [16, с. 251]. А ўслед за тым - балючы дысананс слоў Антося: I ўсё ж не бацькаўшчына гэта [16, с. 279] - як горкі напамін аб падярэмным, залежным становішчы, як смутак аб нязбытнай долі бесхацінцаў...

Канцэптуальна-светапоглядная адметнасць паэмы праявілася ў тым, што тут нібы наклаліся дзве эпохі - дарэвалюцыйная і паслярэвалюцыйная. З гэтай прычыны ідэйна-тэматычны абсяг паэмы паступова набывае двайны модус - з аднаго боку, знешне-фабульная канва звязана з рэчаіснасцю неіснуючай, анахранічнай, з другога, яна ў многім актуалізавалася рэчаіснасцю пострэвалюцыйнай. У гэтай сувязі заўважым, што поруч з вылучэннем у раздзелах, напісаных у пачатку 20 гг. 20 ст., сацыяльнай лініі, на авансцэну пачынае выходзіць ідэя ўслаўлення чалавека працы, якая раскрывалася не толькі шляхам кантраснага супрацьпастаўлення двух сацыяльных светаў, але і больш адкрыта. Прыкметна, што ў тых дзевятнаццаці раздзелах, якія былі напісаны на працягу 1921-1923 гг., такіх, як Падгляд пчол, Таемныя гукі, Вечарамі, Каляды, Вялікдзень, Летнім часам і інш., пейзажныя замалёўкі не роўныя сабе, не самадастатковыя, а вылучаюцца прынцыпова новай якасцю, цесна спалучаны са звышідэяй твора. Прырода як сімвал гармоніі, суладнасці не столькі дапамагала выявіць востры канфлікт героя і прадстаўнікоў эксплуататарскага ладу, колькі падкрэслівала думку пра прынцыповую несумяшчальнасць адухоўлена-высокага і меркантыльна-спажывецкага, ідэальнага і матэрыяльнага, раскрывала гістарычную бесперспектыўнасць, нежыццёвасць ідэй назад ход часаў павярнуць [16, с. 245]. Апошняя думка, відавочна, магла ўзнікнуць і ўзнікла менавіта ў працэсе канкрэтна-сітуацыйнай актуалізацыі гістарычнага досведу, з паступовым расчытаннем наноў напісаных скрыжаляў, што, у выніку, набывала сапраўды палемічнае завастрэнне:

Пакуль што досыць аб панох:

Яны прыеліся, дальбог!

Яны без сэрца і сляпыя,

І ўсе заходы іх пустыя.

І пусты іх усе імкненні

Назад ход часаў павярнуць

І дзіркі палкамі заткнуць,

І перарваць жывыя звенні,

Якіх вякі не перарвалі

У гістарычным перавале... [16, с. 295].

Сімптаматычна, што прыведзеныя радкі - плён пакутлівых разваг самога паэта, які ў думках нязменна вяртаецца да свайго ўлюбёнага куточка-лапіка зямлі. I Парэчча, куды герой твора і марыць вярнуцца, як найшырэй рэалістычна выяўленая, канкрэтна ўвасобленая прастора, становіцца правобразам, мініяцюрай, маленькім аскалёпкам містычна-няўлоўнага, легендарнага мацерыка-атлантыды - Новай Зямлі.

Такім чынам, у пахвале павольнага, працоўнага і апалітычнага вясковага жыцця, у ідэалізацыі прымітыўных звычаяў і абрадаў італійскага сялянства мары эпікурэйца замыкаюцца з палітычнымі і ідэалагічнымі задачамі імперыі, і эпікурэец адступае перад ідэолагам кансерватыўна-рэлігійнай рэстаўрацыі. У паказе Вергілія селянін дасягае таго жыццёвага ідэалу, які эпікурэйскі мудрэц знаходзіць на вяршынях ведаў.

Клічучы наперад, Колас клікаў да вяртання ў прыроду і гармонію космасу, дзе голас чалавека і голас прыроды былі злучаныя ў агульным рытме сэрцабіцця сусвету. Ідэя адзінства свету, спрадвечна і бясконца няспыннага жыцця, роднасці ўсяго і ўся [22, с. 132] сугучная народна-эстэтычным, міфа-фальклорным уяўленням аб прыродзе. Анімістычны погляд на жыццё, пантэістычнае ўспрыманне свету, паўсюдная эстэтызацыя зяў навакольнай прыроды ішло ад народнага, дагістарычнага сузірання, але і ў не меншай ступені - ад самой гістарычнай эпохі, якая па-новаму пераасэнсоўвала, трансфармавала народны міфапаэтычны субстрат. Актыўны зварот Коласа да міфапаэтычных сродкаў выразнасці ніколькі не сведчыў пра фактар ідэйна-эстэтычнага кружляння мастака на месцы. Міфапаэтычны арэол быў прыўзняты на новы светапоглядны ўзровень, на ўзровень спараджэння новай мастацкай рэальнасці. Адухаўленне прыроды, уласцівае народнаму светагляду, становіцца спалучаным з ідэйна-канцэптуальным эквівалентам.

Ад старонкі да старонкі паэмы абядноўваюцца ў адзінае цэлае такія паняцці, як зямля, родная мясціна, родны кут, мой край, бацькаўшчына, краіна, Беларусь, дзяржава. Сюжэт твора рухаецца такім чынам, што, здаецца, мара любімых герояў паэмы рэалазуецца. Чаму ж не здзейснілася высненая Міхалам мара купіць зямлю, прыдбаць свой кут [16, с. 231]? Хоць на Случчыне ў Хадыкі браты знайшлі такую зямлю, пра якую марылі, дамовіліся пра пакупку, далі задатак. Засталося ўзяць у банку крэдыт і аформіць купчую. Гэтага, аднак, не здарылася. Дзядзька Антось у Вільні, паблукаўшы па чыноўніцкіх кабінетах, пераканаўся, што ніхто ў дзяржаўных установах не зацікаўлены, каб уладжваць лёс чалавека. Службоўцы дбаюць толькі пра хабар. Гэта надламала Міхала, такога тытана духу [12, с. 45], які дасюль не спыняўся ні перад якімі цяжкасцямі, каб дасягнуць вызначанай мэты. Герой памірае, але з упэўненасцю, што абраны ім шлях да свабоды і незалежнасці селяніна валодаць уласнай зямлёю - адзіна правільны. Міхал апошнія свае надзеі ўскладае на Антося і верыць, што той здольны ажыццявіць запавет:

Вядзі ж ты рэй, вядзі... адзін...

Як лепшы брат, як родны сын.

Бог не судзіў мне бачыць волікідаць зерні ў свае ролі...

Зямля... зямля... туды, туды, брат,

Будуй яе... ты дай ёй выгляд...

На новы лад, каб жыць нанова... [16, с. 297].

З гэтага запавету вынікае, што рэалізацыя мар і спадзяванняў Міхала і тысяч такіх Міхалаў можна ажыццявіць, калі народ збудуе сваю дзяржаўнасць, для якой галоўным будзе клопат пра сваіх грамадзян.

Становіцца больш зразумелым тое, што Коласава асэнсаванне свету ўбірае ў сабе два значэнні. З аднаго боку, гэта ўклад, спосаб жыцця і, з другога, дзяржаўная сістэма, прычым між імі няма непераходнай мяжы: абодва заснаваны на суцэльным прыніжэнні і знявазе чалавечай годнасці. Для паэта няма прынцыповай розніцы ў тым, у якую форму ўсё гэта выліваецца - у форму ўладнага ці дабраахвотнага здзеку. Абедзьве формы папіраюць правы чалавека, трымаюцца на прынцыпах антымаральнасці. Мэта іх адна: вывесці чалавека з зоны дзеяння кантролю свядомасці і сумлення, нейтралізаваць, загнаць у цёмны кут пачуццё ўласнага гонару і годнасці, любым чынам заразіць чалавека вірусам вінаватасці, непаўнацэннасці, падначаліць яго сваёй волі, утрымліваць у палоне жывёльнага страху. Падобныя штукарствы па-заліхвацку дэманструе перад сваімі васаламі пан Ракоўскі з-пад Татарні [16, с. 243].

Усё сказанае дае падставу прызнаць, што сама ідэя твора не мона-, а поліфанічная. Паэма Якуба Коласа цесна звязана з такімі тэкстамі Вергілія Георгікі, Буколікі. З прызнаннем гэтага адкрываецца магчымасць гаворкі пра суквецце новазямельскіх ідэй, пра іх перманентную архіжывучасць. Суперактуальнасць, геніяльнасць Коласавых ідэй у творы праявілася якраз у іх палітычнай і эстэтычнай апераджальнасці, у іх пазачасавасці ці, дакладней, надчасавасці: мастакоўская думка, узброеная гістарычнымі ўласна жыццёвым вопытам, сягала ў неабсяжную, такую далёкую і непрадказапьную будучыню.

2. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця

Пільная ўвага Якуба Коласа да сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, да рэчыўнага свету і віртуознае майстэрства ў іх паэтычным увасабленні даюць магчымасць па-філасофску глыбокага пранікнення ў быццё, узмацняюць праблемнасць пытанняў маральна-духоўнага зместу ў творах. Леў Талстой заўважыў: людзі толькі і робяць, што вырашаюць маральныя праблемы, хоць і здаецца, быццам яны ваююць, гандлююць, будуюць і г. д.

Эпічнасць зяўляецца характэрнай рысай мастацкага мыслення Я. Коласа. Даследчыкі неаднаразова падкрэслівалі яго непераўзыдзены артыстызм у рэалістычна-дакладным, абектыўна-праўдзівым выяўленні жыццёвага матэрыялу ў паўнакроўных, жывапісных і пластычных вобразах, малюнках, падзеях. Новая зямля не выключэнне. У ёй надзвычай багата, калярова і разнастайна прадстаўлена сялянскае жыццё і ў яго звычайных, будзённых, і ва ўрачыста-святочных праявах. Такую цікавасць да бытавой зявы, засяроджанасць на будзённым можна лічыць глыбока абумоўленай для маладой беларускай літаратуры, у многім традыцыйнай. М. А. Тычына адзначае, як у творчасці беларускіх пачынальнікаў сярэдзіны 19 стагоддзя грубая проза жыцця, хатнія клопаты селяніна набылі паэтычны арэол. У сусветнай літаратуры ўзнікла ўнікальная мастацкая рэч, дзе, магчыма, упершыню за ўсю гісторыю тое, што іншым здавалася прыналежнасцю этнаграфіі, стала прыкметай цэлай нацыі: народны быт стаў самім быццём. Так беларуская літаратура сцвярджала ў эстэтыцы вялікую мастацкую значнасць простых, элементарных, масава распаўсюджаных ісцін, ад якіх цывілізацыя ў працэсе свайго развіцця адарвалася і да якіх вымушала вярнуцца - абнавіць пачатак, каб рухацца наперад... Гэта быў натуральны рух народа, які ў сваім гістарычным быцці вымушана развіваў пераважна адзін бок чалавечага духу, які багацце сваёй душы выяўляў у сувязі з прыродай, з зямлёй-карміцелькай, з людской грамадой [25, с. 38]. Асноўнай мастацкай задачай Якуба Коласа было поўна і шырока ўвасобіць не толькі матэрыяльны свет, быт, быццё, а тое, кім чалавек зяўляецца ў гэтым быцці, што герой у ім асабіста ўяўляе, вырашае. Быццё цікавіць паэта як арганічная, неадемная і ўплывовая частка сацыяльнага і індывідуальна-псіхалагічнага вобліку героя, як характаралагічна значны элемент ягонай свядомасці. I менш за ўсё хвалюе Якуба Коласа абмежаванае кола жыцця тых,

...для каго ўвесь гэты свет

Ёсць аднае цялежкі след,

Пытанні толькі дабрабыту,

Дзе ўсё прыводзіцца к карыту. гэта ёсць адна дарога,

Апроч яе няма нічога [16, с. 236].

Рэчаіснасць зяўляецца адной з паўнаважных рыс цэласнага мастацкага вобраза, у ёй трэба шукаць ключы шыфру напружанай і супярэчлівай душэўнай працы герояў.

Рэчыўны, матэрыяльны свет і свет маральна-духоўны ўзаемаўплывовыя і ўзаемазалежныя. Немагчыма вызначыць прыярытэтнае значэнне нейкага аднаго боку ў раскрыцці ідэйнай канцэпцыі твора. Якуб Колас па-майстэрску звязвае праблемы і клопаты штодзённасці са значнымі грамадскімі, сацыяльна-гістарычнымі праблемамі, маральна-этычнымі пытаннямі быцця чалавека. В. П. Жураўлёў заўважае, што Якуб Колас на любым жыццёвым абекце - і вялікім, і самай маленькай драбніцы - мог часта быццам бы зусім нечакана спыніцца і нават засяродзіць, завастрыць сваю ўвагу.., каб потым разгарнуць гэтыя побытавыя зявы, падзеі, прадметы ў яркія паэтычныя малюнкі, тонкія псіхалагічныя сцэны, глыбокія філасофскія абагульненні [22, с. 62].

На сваім жыццёвым шляху Міхал настойліва імкнецца спасцігнуць ісціну гарманічнага і шчаслівага існавання чалавека на зямлі. Якуб Колас неаднаразова ўзгадвае пра блуканні, пераезды, пошукі-падарожжы, якія зведаў Міхал. Ствараецца ўражанне, што герой увесь час у дарозе, або ў напружаным чаканні яе, на парозе новага - крызісу ці ўзлёту. Мы назіраем не толькі яго рух, перамяшчэнне, але адчуваем этапнасць, дыялекыку развіцця ягонага духу, напружаны пошук творчага, ініцыятыўнага мыслення. Паэт пастаянна падкрэслівае зменлівую адноснасць, адкрытую незавершанасць быцця і чалавечай свядомасці. Усведамленне рухомага працэсу духоўнага сталення, развіцця асобы, яе мэтанакіраванага імкнення да трансцэндэнтнай перспектывы, дасканаласці, ідэалу вызначыла мастацкае афармленне вобразу дарогі ў паэме.

Дарогі, вечныя дарогі!

Знаць, вам спрадвеку самі богі.

Калі красёнцы жыцця ткалі,вашы лёсы вызначалі,

Няма канца вам, ні супыну;

Вы жывы кожную часіну,

То задуменны, смутна строгі,

Як след захованай трывогі,

То поўны чараў спадзявання.

То страхаў цёмнага знікання,

Калі душа свой лёс прачуе,ноч нябыту зацянюе...

Дарогі, цёмныя дарогі!

Вы так маўклівы, вы так строгі!

Хто вас аблічыць? Хто вас змерыць?

Хто вашы звівы ўсе праверыць?

Хто вашы ходы абшукае?

Бо ўсс сваю дарогу мае! [16, с. 236].

Ісціна судакранаецца з небакраем будучыні, да якой імкнуцца доўгія і шматлікія дарогі чалавечых лёсаў. Асэнсаваць і цалкам спасцігнуць ісціну немагчыма, можна, хіба што, наблізіцца да яе. Адвечны працэс пазнання толькі заахвочвае яе пошукі і ўяўляе складаную сукупнасць альтэрнатыўных намаганняў, версій, тэорый, міфаў, абяднаных агульнай скіраванасцю - знайсці універсальную формулу быцця і вымярэнне шчасця. 3 дарогай звязана настальгічнае пачуццё і жаданне новага, узнёсла-трывожнае ўсведамленне няспыннасці і бясконцасці натхнёнага пошуку, неабмежаванага, разняволенага руху ад звыклай і ўстойлівай дадзенасці да цуду і нечаканасці будучыні.

У класічнай літаратуры вобраз дарогі мае вельмі разнастайную эмацыянальную афарбоўку і сэнсавую напоўненасць, што непасрэдна звязана з ідэйна-філасофскай канцэпцыяй творцы, яго светапогляднай пазіцыяй, складам ягонага мастацкага мыслення. Мудрагелісты лабірынт жыццёвых загадак падмацоўвае трагічнае адчуванне руху ўсляпую, імгненнага набліжэння да драматычнай развязкі, апакаліптычнага канца чалавечай гісторыі. Прыгадаем, як рамантычна-ўзнёслае, узрушанае захапленне М. Гогаля цудам імклівай і хуткай язды змяняецца ў пакутлівую трывогу ад невыразнасці абрысаў таго, што чакае наперадзе дарогі, бо аднолькава магчымы і ўзлёт увышыню, і падзенне ў бездань: Русь, куды ж нясешся ты? Дай адказ: не дае адказу. Таму ў Гогаля дарога няясная, страшная, паглынае рэальнасць, хавае штохвілінную небяспеку, бо імчыць невядома куды ў знікаючую далечыню і нешта страшнае ў гэтым хуткім мільгаценні, дзе не паспявае адзначыцца знікаючая рэч [26, с. 368].

Лёсы герояў Якуба Коласа, як ужо адзначалася, неадемна звязаны з дарогай - пераездамі, падарожжамі, якія адлюстроўваюць пошукі зямлі, шчасця, долі. Паэт адмаўляе ілюзію спакою, не прымае абмежаванае задавальненне і нерухомасць жыцця, хоць імклівасць натхнёнага, дзёрзкага руху наперад намнога яго ўскладняе і драматызуе. Напачатку паэмы Якуб Колас нават наўмысна прыніжае ідэйна-мастацкі змест гаворкі аб простым людзе, бо, як прызнаецца, перадае ў сумна-празаічную, па эстэтычных канонах нецікавую і непрывабную праўду рэчаіснасці:

Жыццё іх, праўда, нецікава,

Пра іх нідзе не ходзіць слава,

Аб іх гісторый не складаюць,

Пра іх і пссснь нс спяваюць...

…И такая

Ўсім бедным доля выпадае,

Прайсці свій круг, прамарнавацца

І невядомымі астацца [16, с. 40].

У аповесці I. Буніна Сухадол апісваецца прыгнечанае да няведання, амаль да небыцця існаванне сялянства. Духоўнае жабрацтва мужыкоў лагічна звязваецца аўтарам з убоствам, пакутлівасцю іх жыццёвага жрэбію. Мужыкі сухадольскія нічога не расказвалі. Ды і што ім расказваць было. У іх нават і паданняў не існавала. Іх магілы безымянныя.

А жыцці такія падобныя адно на адно, такія ўбогія і бясследныя. Бо вынікамі іх працы і клопату быў толькі хлеб, звычайны хлеб, што зядаецца. Аднак недасканаласць эмпірычнах рэалій не абумоўлівае стан, узровень свядомасці чалавека. Аксіяматычная ісціна, што перанесеныя пакуты і выпрабаванні лёсу загартоўваюць і ўзвышаюць чалавека, увасоблена і ў біблейскай аповесці пра Іава: Так, не з праху выходзіць гора, і не з зямлі вырастае бяда, але чалавек нараджаецца на пакуту, як іскры, каб імкнуцца ў вышыню [2, с. 6-7]. Прыземлены, абмежаваны быт, па логіцы, павінны выклікаць толькі адчай, абыякавасць і апатыю, але яны з поспехам пераадольваюцца максімалізмам стваральных намаганняў асобы, магутным творчым патэнцыялам яе веры ў высокія каштоўнасці.

Не! Духу волі плынь жывая

Да гэтай лішне простай долі... [16, с. 236].

Выключная здольнасць да жыццятворчасці Міхала праяўляецца і ў яго ўзважаных, абдуманых дзеяннях і ўчынках і, што першапачаткова важна, у сузіранні, у выключным майстэрстве прааналізаваць жыццё, вызначыць у ім сваю пазіцыю, акрэсліць перспектывы. Бясспрэчна, Міхал - уважлівы, дбайны і клапатлівы гаспадар ва ўласным доме, аднак большым чынам правіць гаспадарку Антось. Міхал уяўляе сабой ідэйна-тэарэтычны цэнтр паляпшэння і ўдасканальвання сямейнага побыту, ён нясе першачарговую адказнасць за змены ў ім. Герой абмяркоўвае свае планы, заўсёды раіцца з блізкімі, але галоўны, канчатковы выбар павінен зрабіць ён самастойна. Таму ён такі засяроджаны і сурёзны, таму ён шукае адзіноты, каб паглыбіцца ва ўнутраную бясконцасць асабістых думак. У такой унутранай засяроджанасці Міхала (нават вочы яго углыб душы глядзяць гаротна) паэт убачыў і перадаў магутны духоўны патэнцыял беларусаў, іх разважлівую асцярожнасць, удумлівую стрыманасць і цярплівасць, ураўнаважанасць у вырашэнні любога канфлікту. Вобраз Міхала - яскравы прыклад унікальнага здзяйснення чалавека ў напружанай працы ўласнага мыслення. Герой працуе, існуе ў адзінстве з уласнымі арыгінальнымі і цікавымі думкамі-ідэямі, у якіх ён не толькі асэнсоўвае рэальнасць, але і малюе будучыню. Антось, напрыклад, таксама ўвесь час заняты гаспадарчай працай, і Ганна пастаянна завіхаецца ў клопатах па дому. Перамяшчэнне Міхала Якуб Колас самым непасрэдным чынам звязвае, нават атаясамлівае з рухам, імкненнем, пульсуючай энергіяй ягоных думак.

Памалу, мерна, крок за крокам

У сваім раздумі адзінокім

Дадыбаў бацька скора к дому [16, с. 21];

Міхал сядзеў, не варушыўсяў мыслі нейкія ўглыбіўся [16, с. 25];

Міхал станоўка, ненарокам

Ішоў да мэты крок за крокам [16, с. 223];

Міхал ідзе, і думкі ходзяць,ў пункт адзін яны прыводзяць... [16, с. 147];

Міхал ішой, з ім йшлі і думкі,

А з імі вобразы ўставаліў сэрцы водгук выклікалі [16, с. 184].

Думкі, планы, разважанні Міхала аб набыцці ўласнай гаспадаркі на першы погляд могуць падацца абмежавана-будзённымі, вельмі прыземленымі і прыватнымі.

Там, брат, гароды. чуеш, маці?

(Ён гэтым жонку падкупляе)

Так ураджайны, так багаты.блізка, тут жа каля хаты!

Сама зямля без гною тлуста,надта родзіцца капуста:

вядро галоўкі вырастаюць,

трох коп кадушку накладаюць.

...I рэчка ёсць. А рыбы, рыбы!

Вось дзе, Антось брат, пажыў ты бы! -

Пад дзядзьку бацька падвёў міну...

...Ну, усе выгоды каля бока,

Тае ж зямлі якраз валока, -

Міх&і распісваў з жарам далей: -

А чорны грунт - дванаццаць цалей!

Жыта там родзяцца на дзіва:

Як едзеш між хлябоў вясною,

У іх конь хаваецца з дугою! [16, с. 26].

У па-гаспадарску зацікаўленых і натхнёных маналогах Міхала няма павучання наконт радыкальных перабудоў свету, тым больш, няма ў іх гатовых і дакладных адказаў на спрадвечныя праклятыя пытанні быцця. Але імкненнем дасягнуць дабрабыту, гармоніі, упарадкаванасці ў прыватным жыцці, сцвярджэннем яго каштоўнасці і значнасці герой набліжае іх вырашэнне.

У параўнанні з Міхалам Антось і Ганна даволі інертныя і кансерватыўныя ў поглядах на любыя перамены ва ўласным лёсе. Беднасці, якая б падштурхоўвала да тэрміновых пошукаў лепшай долі, сытнейшага кавалка хлеба, сямя не ведала.

Гумно паўнела з кожным годам,багацеў хлявец прыплодам, грош стаў лішні завадзіцца,

Было што есці, чым акрыцца,быў парадак, лад у хаце [16, с. 35].

Таму Антось і Ганна так горача адстойваюць непарушны і размераны спакой свайго жыцця, бо, на іх думку, больш надзейна, зручна трымацца таго, што ёсць, не заглядаць далёка ў перспектыву.

Дык больш пільнуйцеся вы дому! [16, с. 30].

...тут абжыліся, На ногі трохі падняліся;

Яшчэ б гадочак пажыць ціха,

Але найгоршае тут ліха -

Збірай зноў цапстрыкі. трасісь

Па каранях з дабром, з сямёю,

У саму бездараж вясною [16, с. 40-41].

Калі ў сямі з абурэннем, незадаволена ўспрымаюцца практычныя нязручнасці вымушаных пераездаў, то для Міхала ва ўсёй драматычнай абвостранасці паўстаюць праблемы пасіўнага, па-рабску пакорлівага і бясспрэчнага выканання чужой, неаўтарытэтнай і несправядлівай волі, якая поўнасцю супярэчыць уласным меркаванням і планам. I таму герой не баіцца, а ўсвядомлена шукае перамен у сваім лёсе, якія паспрыяюць раскрыццю і выяўленню ягоных патэнцыяльных здольнасцей і магчымасцей.

Мы чулі ўладу над сабою,

А пажывем - яшчэ пачуем,

А тут, хоць як мы ні мяркуем.

Але нічога не дабемся,

Куды ні пойдзем, ні таўкнемся,

Дабра ніколі не прыдбаем,

Пакуль свайго кутка не маем [16, с. 72].

Міхал рашуча адстойвае сваю актыўную, ініцыятыўна-смелую пазіцыю ў жыцці, і гэта дазваляе яму ўзняцца над абмежаванасцю скептычнага адмаўлення негатыўных бакоў рэчаіснасці. Упершыню ў беларускай літаратуры зявіўся герой, здольны з аптымізмам, але без ружовай сентыментальнасці глянуць на свет, абдумаць магчымыя рашэнні ўласных праблем, у чым пайсці значна далей хранічнай незадаволенасці і стыхійнага пратэсту. I. Я. Навуменка адзначае, што Якуб Колас пераадолеў погляд на селяніна, мужыка як спрадвечнага пакутніка, які, па сутнасці, прыніжаў чалавека працы як паўнацэнную асобу, бо адмаўляў яму ва ўжыванні чалавечых якасцей і сцвярджаў яго як забітага, занядбанага раба...

Міхал і Антось - героі Новай зямлі - вобразы, якіх да Коласа яшчэ не ведала беларуская літаратура. Селянін, намаляваны беларускім паэтам, паўстае ва ўсёй сваёй духоўнай велічы і прыгажосці, ён не раб, не забіты аканчальна, па выражэнню Дабралюбава, а чалавек, у душы якога жывуць усе прыгоствы свету (Купала), усе найвялікшыя маральныя дабрачыннасці [12, с. 86].

Рашучае, прынцыповае адмаўленне Міхалам прыніжана-рабскага жыцця на чужой зямлі, пад панскаю пятою аргументуе неабходнасць перамен, змагання за ажыццяўленне ідэй свабоды і незалежнасці на новай роднай зямлі. У глыбіні душы ён па-добраму зайздросціць шляхцічам, якія самастойна гаспадараць на ўласнай зямлі.

хоць нянажныя харомы

Тут гэта шляхта збудавала,

Але жывс і гора мала!

Хоць шляхціц цёмны, як саган.

Затое ж сам сабе ён пан...

Міхал зірнуў і пазайздросціў:

Чаму й не ён між ягамосцяў? [16, с. 96].

Прыняўшы рашэнне набыць зямлю, Міхал прадбачыў не толькі матэрыяльную забяспечанасць, незалежнасць уласнага становішча. Новая зямля гарантавала яму жыццёва неабходную свабоду волевыяўлення, самастойнасць выбару, аўтаномнасць мыслення.

Французскі філосаф Э. Мунье падкрэслівае, што свабода... цудоўная сама па сабе, самой сваёй боскай паставай і веліччу, і ўсё ж такі яна цудоўная, калі яна выратавальная [27, с. 82]. Для Міхала доўгачаканая свабода існавання на новай зямлі зяўляецца выратавальнай, бо на адзіныя вагі з ёй герой кладзе асабістае жыццё. Таму вобмацкам, але ўпарта і пераканана ідзе ён па незвычайным, склада-ным пошукавым шляху, у абсалютнай ісцінасці якога ўпэўніцца цяжка, бо ідэі героя падказаны яму інтуіцыяй.

Вера ў пэўныя жыццёвыя каштоўнасці ў сваім паступовым развіцці, набліжэнні да ісціны можа набываць характар іррацыянальны, інтуітыўны. Верыць пранікнёна, прынцыпова, самааддана можна і ў вельмі аддаленыя, часова нездзяйсняльныя, трансцэндэнтныя ідэалы. У гэтым выпадку мары наталяюцца інтуітыўным адчуваннем іх высакароднага, справядлівага сэнсу. Палымяная вера Міхала ў існаванне новай запаветнай зямлі, зямлі гармоніі, свабоды, справядлівасці, і ўпэўненае спадзяванне на ўласныя сілы для яе дасягнення трансфармуюцца ў бясспрэчнае перакананне, якое мае абектыўную дакладнасць і нават пэўныя метафізічныя характарыстыкі. Міхал ведае, дзе і як ён набудзе шчаслівую зямлю.

Свая зямелька, свая хата

(Няўжо яна яму заклята?),

Прытулак свой, куток уласны;

Такі ён мілы быў і красны,

Што наш Міхал там жыў душою,

Не знаў улады над сабою,

Апром зямельнай той улады [16, с. 25].

Але ў імкненні да ідэалу Міхал не прагматык і не рацыяналіст. Далёка не заўсёды прагматычны розум, назапашаны жыццёвы вопыт, скурпулёзныя падлікі могуць карыстацца поўным даверам, паспрыяць творчаму развіццю думкі і даць станоўчыя вынікі. На ініцыятыўна-пошукавым шляху чалавек абапіраецца на большае, чым толькі разумовую аргументацыю, пралічаныя, запраграмаваныя дзеянні. Імпульсам аксіялагічнага пошуку выступае не разлік і карысць, а глыбока асабістая, выпакутаваная выпрабаваннямі лёсу і нетрадыцыйным, смелым вынаходніцтвам свядомасці, і таму ўсемагутная вера, якая і ініцыіруе увесь механізм пачуццяў, дзеянняў, учынкаў. Гарантам сапраўднасці такіх пошукаў-адкрыццяў зяўляецца выключная аўтарытэтнасць асобы, мэтанакіраванасць яе творчага мыслення, яго свабода ад запраграмаванасці, традыцыйнасці поглядаў, дагматызму і прамалінейнасці законаў разумовай логікі.

Увасабленнем думкі рацыянальнай, практычна-выверанай зяўляюцца довады і развагі Ганны. Яна актыўна, зацікаўлена і прынцыпова абмяркоўвае і нават горача аспрэчвае многія прапановы мужа. Яе развагі таксама слушныя, правільныя, іх практычная, традыцыйная логіка супрацьстаіць унутрана-інтуітыўнай, сакральнай перакананасці думак Міхала.

Ніхто цябс тут не сціскае ў твой гаршчок не заглядае,

Сядзець не будзеш тут без хлеба,

А пацярпець, вядома, трэба [16, с. 73].

На баку Ганны здаровы сэнс і практычны розум. Міхал не мае іншага крытэрыя правільнасці свайго шляху, акрамя веры, якая надае яму ўпэўненасць, трымаецца на духоўна-падсвядомым вопыце, на асабістай інтуіцыі. Але калі не грашыць супраць логікі, то ўвогуле немагчыма прыйсці да чаго-небудзь [28, с. 572].

Вера Міхала - вера ідэальная, а не рацыянальная. Якуб Колас акцэнтуе ўвагу на незвычайнасці эксперыментаўаканых і глыбокіх інтуітыўна-пошукавых адкрыццяў.

Міхал у часе вандравання

На адзіноце сам з сабою,

гарачым сэрцам і душою

Развязваў важнае пытанне

Аб той зямельцы, аб уласнай.

Яна свяціла зоркай яснаіі.

Яна гарнула і хіліла,

Бы нейкіх чар нязнаных сіла [16, с. 223].

Вялікую ролю ў падтрымцы і аргументацыі перакананняў Міхала адыгрываюць індывідуальныя рысы яго духоўнага вобліку. Развагі героя аб чалавечым лёсе, аб адносінах паміж людзьмі, аб месцы чалавека на зямлі напоўнены глыбокім, па-філасофску мудрым веданнем і асэнсаваннем жыцця, і, як відаць, вельмі блізкія да меркаванняў самога Якуба Коласа.

Набыць дабра не надта лёгка,

Яно, як шклечка тое, крохка:

Чуць да яго не так кранешся з чарапкамі астансшся,

А ліха прыйдзе без падмогі,

Бо ліху - бітыя дарогі ўсюды сцежкі яму вольны,

То роўна-гладкі, то вакольны,

Не абміне яно нікога [16, с. 64].

У паэме Новая зямля мы так і не ўбачылі рэальнага здзяйснення планаў Міхала, але ў працэсе пошукаў галоўнага героя складваецца цэласная сістэма дасягнення жыццёвай гармоніі знутры, ад чалавека, праз чалавека і ў імя чалавека. Плён тытанічнай духоўнай працы Міхала дае яму выратавальнае вызваленне і ўзвышэнне над перыпетыямі зменлівага лёсу.

Натхнёны герой быў сапраўды шчаслівы, пакуль верыў, планаваў, спадзяваўся, не патрабуючы канкрэтна-матэрыялізаваных вынікаў сваіх пошукаў, непасрэднага ўвасаблення свайго ўзвышана-рамантычнага ідэалу.

...Міхал - прыпомнім гэта -

Апісваў фарбамі паэта,

Апісваў шчыра, ўсё зазначыў.

Хоць ён зямлі тае не бачыў;

Ды мала што: ніхто ніколі

Не бачыў светлай райскай долі,

Але той рай мы так малюем,

Што асалоды яго чуем [16, с. 224].

Якуб Колас не шкадуе колераў, каб перадаць створаныя ўяўленнем Міхала карціны райскай долі, райскага жыцця - такія ж прывабныя, ідэальныя і такія ж бясконца далёкія.

Толькі герой упарта не жадае пагадзіцца з тым, што шчасце, да якога ён так настойліва імкнецца, магчыма пакуль што толькі ва ўяўленні, у ідэальнай прыроднай стыхіі, у гарманічнай сутнасці чалавека. Ён адчувае асалоду ад таго, як мара завалодвае кожнай часцінкай ягонай самасці, бясконцымі кольцамі спавівае свядомасць. Яшчэ вельмі невыразна, здалёк, але Міхал здагадваецца, што калі мара не ажыццявіцца - ён ніколі ўжо не зможа вырвацца з яе абдымкаў.

Няўжо ж у свет замкнёна брама?

Няўжо старанне пойдзе прахам? -

Пытаў Міхал сябе са страхам.

Ды цяжка мары-думкі траціць -

Пажыць, пажыць у сваёй хаце! [16, с. 270].

Такога катэгарычнага пераканання, злітага з інтуіцыяй, можна пазбавіцца хіба толькі з жыццём.

Тэалагічная праца вядомага дацкага філосафа і пісьменніка С. Кьеркегора Страх і трымценне змяшчае глыбокія развагі наконт веры і адносін чалавека да яе як праблемы ўзвышана-духоўнага, абстрактна-філасофскага зместу. Вера, плён напружанай духоўнай працы асобы, вынік развіцця свядомасці, уяўляе катэгорыю ідэальную. I тым не менш, яна канцэнтруе незвычайную моц фізічнай і духоўнай энергетыкі: можа або разбурыць і знішчыць асобу, або надаць ёй новае жыццё, духоўна узвысіць над канчатковым і часовым і далучыць да вечнага. У сувязі з гэтым прыгаданая філосафам біблейская легенда пра Аўраама, які па боскаму загаду прыносіць у ахвяру свайго сына, вырастае ў сімвал цуду як абсалютнага доказу ўсемагутнасці веры. Аўраам забівае сына не імгненна і імпульсіўна, а глыбока ўсвядомлена, бо верыць у яго ўваскрасенне, абяцанае Усявышнім: верыць сілай абсурду, бо ўсе чалавечыя разлікі даўно скончыліся [29, с. 37].

Калі стала відавочным, што жаданне Міхала разбілася аб немагчымасць, зніклі апошнія надзеі на яго рэальнае здзяйсненне - герой адмаўляецца ад стрыманага цярпення, хладнакроўнага супрацьстаяння знешнім неспрыяльным абставінам, каб тым самым выратаваць сябе ў еднасці з уласнай марай, захаваўшы яе ў глыбіні душы і надаць ёй якасна новае жыццё ў сваёй непераходзячай, вечнай веры-інтуіцыі.

С. Кьеркегор падзяляе людзей, палымяна адданых веры, на рыцараў пакоры, самаахвярнасці і рыцараў веры. Міхала, чалавека веры, ідэі, мары, нельга аднесці ні да першых, ні да другіх. Рыцар пакоры ў імя цярплівасці і спакойнага чакання адмаўляецца ад свайго жадання. Для яго ў бясконцым самаадмаўленні закладзены мір і спакой... і гэты рух у самой сваёй болі мірыць яго з наяўным існаваннем [29, с. 37]. У імя захавання міру і спакою Міхалу можна было б прыстасавацца да абставінаў і цярпліва несці свой крыж. Беларускай крытыкай неаднаразова жыццёвая пазіцыя Міхала разглядалася як мужнасць цярпення, з якой паэт звязвае мужнасць сацыяльнай надзеі на лепшую будучыню. Сапраўды, героі паэмы

Жывуць, цярпліва долю смычуць крыж нясуць мужычы ціха,

Дабра не бачачы з-за ліха [16, с. 47].

службовыя паводзіны Міхала ўражваюць стрыманасцю, дысцыплінаванасцю, цярплівасцю. Але існаванне па вымушанаму правілу Маўчы, калі ёсць хлеб у роце! падаецца герою бессэнсоўным і вельмі ганебным. Ён забываецца на небяспеку, не ўлічвае, што цярпенне ўяўляе таксама вымушаную форму дамоўленасці з абставінамі, якія не так проста і лёгка было перайначыць, перарабіць адпаведна сваім уяўленням аб шчасці і волі. А ў падобных выпадках было вельмі важным для чалавека не зламацца раней часу перад наступам неспрыяльных абставін, не апусціць рукі, не расчаравацца і захаваць веру ў лепшую долю [22, с. 143]. Як ужо адзначалася, катэгорыі мыслення героя маюць не лагічныя і не рацыянальна-пралічаныя, а ўзвышана-рамантычныя, інтуітыўныя характарыстыкі. Любыя страты і перашкоды, звязаныя з ажыццяўленнем мары, Міхалу ўяўляюцца значна меншымі за маральныя пакуты прыніжана-рабскага становішча, якія ён трывае, калі і рукі, й ногі ўдзеты ў путы. Класічнае правіла гаворыць, што і раб у кайданах можа адчуваць сябе настолькі свабодным, наколькі змірыцца са сваім становішчам раба, задаволіцца ім. Міхал нават не дапускае кампраміснай думкі, каб пакорна трываць здзек, цярпець, хаваць у сабе жаданне свабоды і незалежнасці. Таму такой выбуховай сілай непрымірэння і пратэсту поўняцца ягоныя палымяныя, палемічныя і драматызаваныя маналогі-споведзі.

Так, пацярпець! Адно цярпенне можа даць табе збавенне, -

Тут усміхнуўся Міхал скрыва: - гніся век, цярпі маўкліва,

Пакінь ты ўсякую надзею

Хамут з сябе зняць, дабрадзею!

А над уласнай гаспадаркай

Варонай чорнаю закаркай цяжкі крыж пастаў над ёю,

Як мусім ставіць над сабою.

Цярпенне - ўсё: мно - бязмежнасць!

Навошта ж тая незалежнасць?!

Навошта гэтае імкненне

Пусціць у грунт у свой карэнне?

Але б вы самі спрабавалі.

Калі б у вочы вам плявалівас агіднаю заўвагай

Па сэрцы білі б, як той шлягай!

А ты маўчы, свяці вачамі

Перад паўпанкамі, панкамі

І перад панскім розным збродам,

Цярпеннем скованы, як лёдам! -

Ў Міхала губы дрыганулі,

І вочы іскры сыпанулі [16, с. 73].

Назіраецца надзвычайная сугучнасць па духу і пафасу гэтага маналога, у многім абумоўленага цяжкім вопытам напружанага чакання, расчараванняў і выпрабаванняў паэта ў трывожны паслярэвалюцыйны час, вынішчальнай рэзкасці, перуноваму гневу вядомых пушкінскіх радкоў:

Вы правы, мудрые народы,

К чему свободы вольный клич!

Стадам не нужен дар свободы,

Их должно резать или стричь,

Наследство их из рода в роды

Ярмо с гремушками да бич.

Глыбіня перажытых крызісаў прымусіла паэтаў заўважыць у пакорлівасці духоўную здраду чалавека самому сабе, і таму цярпенне для іх выступае этапным звяном цэпнай рэакцыі зла, бо яно абмяжоўвае любы творчы парыў да свабоды, дасканаласці, знішчае боскі дар усемагутнай веры на шляху да ўратавання.

Цуд асабістага адкрыцця нарадзіў устойлівую веру ў блізкую рэальнасць свабоды, гармоніі і прыгажосці, сімвалам якіх зяўляецца новая зямля. Вера Міхала валодае той абавязковай неабходнасцю, якую нельга нічым замяніць і запоўніць і якую ўладна накіроўваюць не да ўмоўнасцей пасіўнага чакання і цярпення, а да найхутчэйшага здзяйснення спадзяванняў.

Цярпі! чаму? дакуль цярпенне?

Калі канец яму, рушэнне?

Няўжо ўвесь век жыць з панскай ласкіперад ім чуць абавязкі?слугаваць яму, старацца

ў тры пагібелі згінацца? [16, с. 95-96]складаецца мэта чалавечага жыцця і для гэтай мэты ўсё астатняе павінна разглядацца як сродак.

Такая традыцыйная і апраўданая рыса сялянскай псіхалогіі, як імкненне да матэрыяльыага дабрабыту і ўладкаванасці, стала неадемнай часткай ідэалагемы героя. У сваім узнёслым парыве ён ні на імгненне не забываецца пра самае празаічнае, зямныя клопаты і турботы, што хвілінна дбае аб хлебе надзённым. У імкненні да здзяйснення мары Міхал пераходзіць на катэгарычную пазіцыю: або ўсё, або нічога. Яна вельмі рызыкоўная і небяспечная, бо далёка не заўсёды поспех справы залежыць выключна ад асабістых жаданняў:

Людскі наш лёс - былінка поля,

Пылок нязначны - наша доля.

А нашы радасці і слёзы,

Надзеі светлыя, пагрозыўсё, чым жыцце нас вітае,

Яно адзначнасці не мае

У звязку гэтых светаў божых,

Таемных, страшных і прыгожых;жыцце пэўнаю ступою

Ідзе, не ведае спакою,

Людскіх пакутаў не адзначыць,страты іх яно не бачыць [16, с. 69-70].

У паэме ёсць цікавы алегарычны вобраз, які ў мастацкім кантэксце твора выходзіць у сферу паглыблена-асацыятыўнага раскрыцця і больш дакладнай псіхалагічнай характарыстыкі галоўнага героя. Недастаткова было б тлумачыць змест раздзелаў На глушцовых токах і Панская пацеха толькі як мастацкае аздабленне твора, каларытныя, сюжэтна-дынамічныя аповеды пра панскае паляванне. Эпізоды, самі па сабе эстэтычна выразныя, захапляючыя, прыгодніцкія, дзякуючы знойдзенай паэтам арыгінальнай вобразнасці, афармляюцца ў абагулена-сімвалічную рэальнасць, набываюць дадатковы сэнс і змест. Яны акцэнтуюць геніяльна заўважаную Якубам Коласам асацыятыўную сувязь моманту глушцовага току і аднабаковай пошукавай заварожанасці Міхала.

Паэт знайшоў паэтычны вобраз, які на дзіва дакладна перадае ў чымсьці глушцовую жыццёвую ўстаноўку героя.

Глушэц чым далей, то ўсё болей

Дзесь на суку за тоўстай хвояй

Рассеўся важна і балбоча.

А як спявае - плюшчыць вочы,

Тады нічога ён не чуе,

Пачне спяваць - хоць бі з гарматы [16, с. 188-189].

3 тонкім лірызмам апісвае Я. Колас хараство птушкі, перадае незвычайнасць яе чароўнага спеву. У сваёй прыгажосці яна яднаецца з дасканалай, ідэальнай прыроднай стыхіяй, і ў гэтым адзінстве - найвышэйшая эстэтычная каштоўнасць моманту.

...глушэц, як на далоні,

Сядзіць, бы шула, у заслоне

Хваёвых лапак, хвост мятлою,

Як бы любуецца сабою,

Балбоча, крэхкае і свішча;

Глушэц склікае на ігрышча,

А мо хваленні жыццю правіцьгэты бор спрадвечны славіць [16, с. 197].

Як гэта ні парадаксальна, але менавіта з-за свайго дзіўнага спеву птушка пераўтвараецца ў адкрытую мішэнь і лёгкую здабычу паляўнічых. Глушэц спявае і забываецца на небяспеку, а бяда ўжо цікуе за ім, набліжаецца няўхільна, непазбежна, неадступна.

Такі ж і Міхал, адначасова і цудоўны, і пакутуючы ў сваім паэтычным парыванні. У сэнсавых калізіях лёсу героя выразна адбіваецца дылема паміж творчай неабмежаванасцю, духоўнай трансцэндэнтнасцю чалавека як неадемнай часткі чалавецтва і крохкасцю яго зямнога існавання.

Міхал шчыра перакананы ва ўласнай праваце, у набыцці зямлі бачыць універсальны сродак дасягнення не толькі дабрабыту, але і шчасця, гармоніі. Стараннай, руплівай працай яго сямя дасягнула адноснай заможнасці, адноснай, бо гэта ўсё ж чужая гаспадарка і няпэўная, ненадзейная праца пад чужой, прымусовай воляй мае адзіны плён.

Рабі, працуй, кладзі ты сілы

У гэты дол чужы, пастылы

І горкім потам аблівайся;

Зрабіў парадак - выбірайся

Ды зноў ідзі адсюль ў госці... [16, с. 36-37].

В. П. Жураўлёў адзначае, што герой паэмы жывучы пад уціскам не вельмі добразычлівай і памяркоўнай волі пана ляснічага, зусім не ўпэўнены, што гэтая воля ў адзін дзень не перакрэсліць усе яго планы, мары, надзеі, не ператворыць усе яго старанні і намаганні ў нішто [30, с. 67].

Ды як тут жыць? Няма ахвоты. марны ўсе твае турботы.

Жывеш, ліпіш, як на калу ты, ногі й рукі ўдзеты ў путы.

А подзьме вецер, і ўсё бухне, ўсё старанне тваё рухне [16, с. 28].

Жыццё пад чужым дыктатам, паднявольныя пераезды і звязанае з імі ўзмоцненае пачуццё духоўнай і сацыяльнай бяздомнасці нарадзіла імкненне да ізаляцыі ад хаатычнага, неўладкаванага свету, калі ўяўленне мой дом - мая крэпасць гіпербалізуецца настолькі, што герой і ўспрымае ўласны дом, уласную зямлю як адзіны паратунак.

Як міфалагічны Сізіф падымае на гару цяжкі камень, які штораз зрываецца ўніз, так і Міхал пасля чарговага вымушанага пераезду ўзнаўляе сваю гаспадарку, марыць пра будучыню, бо пранікнёна верыць, што паднявольнае блуканне - часовая і недаўгавечная зява. Пачатак новага жыцця ён звязвае з набыццём зямлі ў Заблонні, спрошчана пераносіць ідэал толькі ў іншую геаграфічную прастору. Калі Міхал з Антосем нарэшце выбіраюцца з дому на агледзіны новай зямлі, прырода, сярод якой яны жылі, якая цешыла, гадавала і забяспечвала іх - у недаўмёным здзіўленні. Прыродная прыгажосць і гармонія перасталі дапамагаць і выратоўваць у складаных жыццёвых сітуацыях, выпрабаваннях і пошуках.

Чаго людцам, чаго ім трэба?

Нашто шукаць зямлі далёка?

Зайздросна ты, людскос вока!

Хіба тут цесна? Свету мала?

Няма работы для арала

Ці для сярпа, або для коскі? [16, с. 226].

У такім разрыве і супрацьстаянні натуральнай вечнай праўды прыроды і сацыяльна-гістарычных рэалій з іх штучнымі, абмежаванымі законамі тоіцца глыбокі трагізм супярэчлівасці чалавека, істоты прыроднай і сацыяльнай. Зразумелая горыч усмешкі паэта;

Эх вы, нявіннасць і прастэча!

Цямны вам лёсы чалавечы [16, с. 226].

Міхал спадзяецца не вынішчыць і нават не пераадолець сацыяльнае зло, а паспяхова абмінуць, пазбегнуць яго, наіўна верыць, што:

Каб як зямлі сабе прыдбаць

І службы гэтае не знаць,

Тады паны ўжо не пашкодзяць [16, с. 226].

Ён не ўлічвае, што воля прымусу не такая лакальная, як здаецца, увасобілася не толькі ў выхадках ліхіх паноў накшталт Ракоўскага і далёка не абмяжоўваецца лясніцтвам магната Радзівіла. Няма гарантыі, што, пазбавіўшыся прымусу ляснічага, Міхалу ўдасца пазбегнуць новых, больш жорсткіх выпрабаванняў.

Якуб Колас не раз тактоўна настаўляе і папярэджвае свайго натхнёнага героя, тлумачыць, што чалавечы лёс -

Лёс пагражаючы, няясны.

Зацята схованы, замкнёны,

Бы кара цёмнае праклёны,

Што кожны момант над табою

Звісас страшнаю марою.кожны час яна гатова.

Свядома або выпадкова,

Узнесці грозна булаву

І апусціць на гаіавуразам скончыць, адным махам,

жыццём і з цёмным гэтым страхам [16, с. 274].

набліжэннем да драматычнай развязкі ўсё больш разыходзяцца два рознанакіраваных, супрацьлеглых вектара - упэўненасці і сумнення. Моцным супрацьстаяннем узнёсламу парыванню Міхала зявіліся радкі, дапісаныя Якубам Коласам значна пазней, у 1947 годзе, сэнс якіх можна зразумець толькі ў кантэксце часу іх напісання.

Але ці ёсць, ці ёсць парука,

Што будзе сэнс мець гэта мука?

Ці дасць зямля табе збавенне

Ад злога панскага насення?

адным рассватаешся тут.

Там у другі залазь хамут.

Паны ж і розныя чынушытам патарпяць выбіць душыпавыцягваць з цябе жылы.

Бо ты без права і без сілы. -

Такія думкі, разважанні.

Як молат, білі ў сэрца Ганне: -

Тут справа не ў сваёй сядзібе,

А ў ладзе гэтым уся злыбедзь [16, с. 269].

Можна хіба падзівіцца, як лоўка апелюе гераіня сацыяльна-палітычнымі ісцінамі і лозунгамі пралетарскай рэвалюцыі і які штучны статус класавай свядомасці надаюць ёй такія ідэалагізаваныя развагі. Міхал жа ў кантэксце сказанага падобіцца бязвольнай, безабароннай, кволай і слабой істоце, бо яму процістаіць жорсткі, эксплуатарскі лад, які асудзіў яго на вечнае нявольніцтва і г. д.

Але Міхал ігнаруе любыя перашкоды, незвычайная, узвышаная, вера стымулюе яго фізічыае і духоўнае існаванне, і таму набывае большую значнасць, чым абектыўная праўда жыцця, чым яго суровая і досыць празаічная ісціна. Разважлівым меркаванням паэта сугучны рашучы і крытычна-смелы голас героя ў наступным:

Эх ты, жыццё, жыццё людское!

Няма табе, няма спакою:

Ты - суматоха, вір бурлівы.

У табе загіне баязлівы,

Як парахно, як зерне тое... [16, с. 225].

Міхал цвёрда перакананы, што поспех распачатай справы залежыць выключна ад уласнай волі, энергіі і энтузіязму. I таму, на яго думку:

...трэба часам крыж пакуты

Панесці, мілыя мае вы.

Зазнаць і гора, неспадзевы!

Але раз ты наважыў дзела,

Ідзі станоўка, роўна, смела,

Ідзі, назад не аглядайся

І на другіх не пакладайся! [16, с. 279].

Думкі героя ў паэме ўвасабляюцца, развіваюцца, сцвярджаюцца і аспрэчваюцца ў шматлікіх дыялогах і мікрадыялогах. У сямейных размовах аб набыцці зямлі Міхал не толькі раіцца, але жадае і нават падсвядома патрабуе і чакае падтрымкі родных на сваім складаным ініцыятыўным шляху першаадкрывальніка, першапраходцы. Сямейныя саветы, як правіла, завяршаюцца пераканальнымі маналогамі бацькі, апошняе, упэўненае і рашучае, выніковае і падагульняючае слова ён заўсёды пакідае за сабой.

А дзе дзявацца? Пакукуеш.

А век на службе не звякуеш. -ўсе тужліва замаўкалі... [16, с. 28].

...няхай жа бэсціць, лае,

За нос, як хоча, няхай водзіць! -

Антось і Ганна не знаходзяць.

Што адказаць і што парадзіць як пытанне гэта ўладзіць [16, с. 74].

Увогуле, дамінантай мастацкага выяўлення і раскрыцця вобраза Міхала зяўляюцца думкі, вынік выключна напружанай і плённай працы свядомасці. У шматлікіх, палымяных маналогах героя адчувальны акцэнт глыбокай перакананасці, дасягнутай самаўнушэннем, спаборніцтвам, змаганнем яго асабістых, вельмі супярэчлівых і розных унутраных галасоў. Адзін з іх, кансерватыўны голас сумнення, перасцярогі, разважлівасці, папярэджвае, што рука каротка:чуў Міхал нутром, душою -

Не мае грунту пад сабою [16, с. 191].

Другі голас, самаўпэўнены, бадзёры, рамантычна-ўзнёслы і натхнёны, заклікае да дзеяння, бо:

Чаго палохацца, дармо!

Абы ахвоту меў, нябожа!

А пры жаданні, пры ахвоце

Сам чорт не страшан у балоце! [16, с. 29].

...розум тут не змесціць,

Але ўсе ж думку Міхал змесціць,

Пад самым сэрцам яе носіць, гэта думка - зямлі просіць! [16, с. 147].

гэты другі голас прапаноўвае адкінуць сумненні і няўпэўненасць. У прадчуванні шчаслівых перспектыў акрыленыя думкі-мары героя набываюць фантастычныя тэмпы, ярчэй разыгрываецца ўяўленне: Ён, калі прызнацца, даўно жыве ў сваёй хатцы. Чытач з асалодай чакае шчаслівага фіналу.

Няўжо то праўда, а не сненне,мара йдзе ў ажыццяўленне?

Цяпер няма назад адходу!

Скідай з дарогі перашкоду,

Ні перад чым не запыняйсяз гэтай спадчынай сквітайся,

Што асталося ад бацькоў -

Зямелькі некалькі шматкоў,

толькі трэба йсці станоўка,

Адно хай думае галоўка:

Як абярнуцца тут лаўчэй... [16, с. 237-238].

Але побач з дынамікай доўгачаканых перамен у паэме назіраецца імгненная экспансія трагічнага. Чалавек - гэта сукупнасць духоўнага, прыроднага і сацыяльнага. Сацыяльна-гістарычныя рэаліі, з якімі Міхал знітаваны складанымі і неабходнымі прычынна-выніковымі сувязямі, па-свойму, драматычна ўплываюць на яго лёс. Вядома, што на чужым няшчасці шчасця не пабудуеш. Гэтаксама і пасярод усеагульнага няшчасця, хаосу і адчужэння прыватнага, нават маленькага шчасця не знойдзеш. I якой бы прыгожай, высакароднай ні была б мара Міхала, яна застанецца ідэальнай у існуючым свеце без неадкладнага вырашэння шматлікіх наспеўшых праблем маральна-духоўнага, сацыяльна-палітычнага, нацыянальна-культурнага зместу. Акрамя гэтага, Якуб Колас, як бы між іншым, узгадвае бясспрэчную, сумную і нязменную праўду, што калі чалавек у сваім духоўным узвышэнні і веры набліжаецца да ўсемагутнага, у фізічным вымярэнні ён вельмі залежны, крохкі і абмежаваны.

Нагадваецца фінальны эпізод глушцовага палявання:

Дымок раўнюткаю стралою

Жахнуў старую гэту хвою.

якой глушэц даўно зрадніўся:раптам з ёю разлучыўся.

У момант звяў і страціў сілыне паспеў разняць ён крылы,

На мяккі дол, на мох зялёны

Упаў, насмерць акрываўлёны [16, с. 197].

Якуб Колас праз алегарычна-вобразны малюнак палявання раскрывае герою яго ж уласную будучыню. Мара героя таксама не паспела разняць крылы. Глыбока сімвалічная ў творы і гібель глушца, вобраз якога атаясамлівае першародную, спрадвечную ідэю прыроднага суладдзя і хараства. Сімвалічная і смерць Міхала, якая дазваляе аўтару інтуітыўна выявіць анталагічную непазбежнасць таго, што адбываецца, але і пакрэсліць духоўна-псіхалагічную схільнасць чалавецтва да перамен.

Безумоўна, у свеце яшчэ многа зла, зла трывалага, якое нельга ігнараваць, бо немагчыма знішчыць адной воляй і жаданнем. За гэту пакутлівую ісціну Міхал заплаціў жыццём - перагарэў у няроўнай схватцы. Творчыя імкненні, стваральная праца парадаксальна завяршаюцца разбурэннем і ахвярай. Аўтар нібы падводзіў героя да біблейскага дрэва пазнання, вопыту і ісціны, імкнуўся нагадаць, што усё баліць і пакутуе вакол дрэва жыцця і ў свеце далёка не ўсё - дабро, не ўсё павярхнёва проста і залежыць выключна ад асабістых, нават высакародных намаганняў, што ёсць няўмольныя і універсальныя, адзіныя для ўсіх адвечныя законы быцця. I таму

Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,

законаў, жыццем напісаных [16, с. 7].

Засяроджаныя роздумы Я. Коласа над складанымі быційнымі праблемамі актуалізуюцца ў рэчышчы этыка-філасофскіх поглядаў пачатку стагоддзя. Вядомыя рускія філосафы сярэбранага веку С. Булгакаў, У. Салаўёў, С. Франк неаднаразова падкрэслівалі бязвыхадную трагічнасць чалавечай гісторыі, утапічнасць і ілюзорнасць любых абяцанняў зямнога раю, бо бачыць у гісторыі будучы трыумф гармоніі ці мінулы прагрэс азначае выявіць душэўную слепату... 3 ёй <трагедыяй > немінуча сутыкнецца кожны - хоць бы перад тварам сваёй уласнай смерці [31, с. 67].

Напрыканцы паэмы Новая зямля акцэнтуецца трывожная засяроджанасць думак аўтара і герояў на сумна-трагічных праявах быцця.

Канец!.. Як многа разважаннязасмучонага пытання

У гэтым простым, страшным слове

Пры іншым зявішчы і ўмове,

Калі астатняю мяжою

Канец кладзецца між табоютым, што дорага і міла,

Што душу грэла і хіліласэрца моцна парывала,

Як гімн у вуснах перавала... [16, с. 265].

Пэўныя пытанні рэчаіснасці могуць быць асэнсаваны і вырашаны толькі ў трагічным аспекце. Шлях да ісціны цярністы і пакутлівы, але паступовае раскрыццё яе вечнага і абсалютнага зместу дае мастацтву права ставіць яе вышэй за жыццё ў імя ўваскрашэння гэтага жыцця ў наступных пакаленнях. Свету павінна быць паведамлена слова ісціны, абектыўная праўда павінна раскрыцца, чаго б гэта ні каштавала, і таму чалавецтва не загіне, а ўратуецца дзеля вечнасці, якія б часовыя выпрабаванні яно ні зведала [32, с. 234].

У канцы паэмы можна гаварыць пра выкарыстанне аўтарам своеасаблівай фигуры умолчания, калі мастак не робіць ніякіх тлумачэнняў, вывадаў, не сцвярджае ніякіх ідэй. Памірае герой, які быў носьбітам галоўнай ідэі твора, з якім была звязана надзея на станоўчае вырашэнне асноўнага канфлікту паэмы. У здаровы, моцны арганізм раптоўна ўварвалася разбуральная сіла хваробы. Яшчэ летам поўны жыццёвых сіл і энергіі змагацца за ўвасабленне сваёй мары, к зіме Міхал адчувае сябе безнадзейна хворым.

Ляжыць Міхал маўклівы, смутны,

І вочы выцвілы і мутны,

Углыб душы глядзяць гаротна,

Глядзяць тужліва і маркотна.

І горка гэта сузнаванне,

Што ад жыцця ты ўжо адсечан.нават можа быць адмеценблізак час яго сканання [16, с. 273].

Жыццёва-пошукавы шлях Міхала абрываецца вельмі нечакана і неспадзявана, хоць на працягу паэмы Якуб Колас не адзін раз ва ўмоўна-алегарычнай форме прарочыць непазбежны трагічны фінал. Усё гэта абумоўлівае ўзнікненне пытанняў аб сэнсе і вартасці жыцця героя, мэтазгоднасці ягоных пошукаў. Вульгарызатарская крытыка 30-40-х гадоў прытрымлівалася спрошчана-павярхоўнага меркавання, быццам жыццё героя ў палоне лакальнага дробнаўласніцкага інтарэсу, ілюзорнай і нават шкоднай мары непазбежна павінна прывесці да заслужаных, сумна-трагічных вынікаў. У адпаведнасці з такімі ацэнкамі смерць Міхала лішні раз акцэнтуе памылкі ў поглядах, марнасць надзей, што складалі ўвесь сэнс ягонага жыцця, чым ставіцца пад сумненне вартасць і каштоўнасць гэтага жыцця.

Трагічны фінал паэмы Новая зямля - гэта свайго роду фаустаўскае Спыніся, імгненне!. Толькі ў дадзеным кантэксце акцэнтуецца не чароўнасць моманту, а яго глыбокая ідэйна-філасофская змястоўнасць і трагічна-сэнсавая значнасць, бо ў ім інтуітыўна прадчуваюцца адказы на ключавыя пытанні быцця.

мыслі раптам скаканулі

У багны часаў і прастораў,

Бо ім няма граніц, запораў [16, с. 278].

Перад апошнім парогам сіла і абвостранасць пачуццяў і напружаная праца мыслення дасягаюць найкрытычнай вышыні. Усё другараднае, эпізадычнае і нязначнае адыходзіць, засланяецца актуальнай як ніколі праблемай лёсу.

толькі ён, адсталы, хворы,

Папаў у нейкія зажорылічыць нудныя часіны -

Ён моцна выбіт з каляінытым жыццём ён не жыве -

Другія думкі ў галаве,

Зусім другія пачуванні,

Другі настрой і разважанні.тое, што даўней, бывала.

Яго так моцна захапляла,

Цяпер здавалася няўзрачным непатрэбным і нязначным;

Яго цікавіць лёс уласны [16, с. 274].

У падсвядомым намаганні чалавека асэнсаваць перыпетыі і загадкі ўласнага лёсу асабліва выразна адчуваецца міфалагічная неадназначнасць быцця. Герою падсвядома, у перадсмяротным трызненні адкрываюцца таямніцы лёсу, поўнага метамарфоз і нечаканасцей. Неспадзявана і Міхал трапіў у палон стрыжэню абставін.

...ён воўкам стаўся.

Бяжыць як можа - знаць, спужаўся.

Ой, ой - стрыжэнь! Ён-гоп туды!

Ніяк не вылезе з вады.

Капут... Міхал-воўк прападае.

Пад лёдам знік, як мыш рудая,

А ўсё вакол глядзіць здзіўлёна [16, с. 278].

Глыбока сімвалічны і злавесна-папераджальны сэнс мае гібель ваўка ў стрыжэні, неспадзяваным сведкам якой зявіўся Міхал і якая так люстэркава падказвае, прарочыць яго ўласны лёс.

Стрыжэнь глыбокі, лёд пакаты,

А бедны воўк, вадой падцяты.

Скрабе па лёдзе кіпцюрамі носам рые, як зубамі, ўвесь пружыніцца і рвецца,

Але нічога не ўдаецца... [16, с. 150].

Мастацка-вобразнае мысленне Якуба Коласа адметнае схільнасцю да алегорыі, умоўнасці, шматзначнасці, што дазваляе некалькі інтэрпрэтацый пэўных вобразаў паэмы, у прыватнасці, складанага вобраза-сімвала ваўка. Такая метамарфоза з найвялікшай сілай у чарговы раз падкрэслівае супярэчлівасць чалавечага існавання перад пагрозай знікнення, тлумачыць мудрагелістую, дзіўную кантамінацыю жыцця і смерці ў хуткаплынным часе. Міхал вымушаны прыняць нечалавечы воблік як наканаванне і неабходнасць лёсу, пакутліва змяніць сваё аблічча. Тое, што прыгожы, велічны герой раптам губляе сваю цялесную абалонку, пераўтвараецца ў знясіленую, ніжэйшую, жывёльную істоту яшчэ раз падкрэслівае тыя нечалавечыя пакуты, якія ён зведаў.

Якуб Колас выкарыстоўвае сцэну смерці Міхала як сродак выключнай сілы ў падагульненні ўсёй сукупнасці актуальных сацыяльна-філасофскіх і маральна-духоўных праблем, што ўзнімаюцца на старонках паэмы. Як асоба высокай і сталай духоўнасці, герой застаўся непераможны перад усімі выпрабаваннямі, нават перад смерцю, якая вывела яго за межы магчымага. Узвялічвае Міхала таксама тое, што ён не раб, а паўназначны творца ўласнай ідэі, а значыць, уласнай свядомасці. Усё жыццё ён імкнецца не страціць, развіць, удасканаліць духоўную сутнасць як маральны цэнтр сваіх пошукаў і ўчынкаў. Безумоўна, прызнанне жыцця толькі сродкам дасягнення мэты, поўнае падпарадкаванне ёй прыводзіць да таго, што доўгачаканы момант яе здзяйснення стане момантам знікнення асобы, усяго плёну назапашанага жыццёвага вопыту. Філасофскія развагі аб гэтай праблеме напаўняюць змест апавядання Мэйхью ангельскага пісьменніка С. Моэма. Малады адвакат карэнным чынам мяняе ўсё жыццё, купляе дом на Капры, без шкадавання пакідае сяброў, робіцца сапраўдным аскетам, бо забываецца ў грандыёзнай працы напісання гісторыі Рымскай імперыі. Але, калі мэта была блізкая, справа ішла да паспяховага завяршэння, быў сабраны гіганцкі матэрыял і герой сеў за стол, каб пачаць пісаць, - раптоўна надыходзіць смерць. Мэйхью дабраахвотна зрабіў жыццё прымітыўным сродкам, што вядзе да мэты. Яно становіцца непатрэбным пасля дасягнення ідэалу. Карціна жыцця героя цудоўная і завершаная. Ён зрабіў тое, што хацеў, і памёр, калі пажаданы бераг быў ужо блізка, і так і не зведаў горычы дасягнутай мэты [33, с. 421].

Тонкі псіхолаг чалавечай душы Ф. М. Дастаеўскі неаднаразова падкрэсліваў выключную каштоўнасць пошукавага працэсу, у якім расце, мужнее, удасканальваецца асоба: Хто ведае, - разважае чалавек з падполля, - можа быць, што і ўся мэта на зямлі, да якой чалавецтва імкнецца, толькі і заключаецца ў адной гэтай бесперапыннасці працэсу дасягнення, інакш сказаць, у самім жыцці, а не ўласна ў мэце, якая, зразумела, павінна быць не чым іншым, як двойчы два чатыры, гэта значыць формула, а двойчы два чатыры ёсць ужо не жыццё, панове, а пачатак смерці.. Дапусцім, чалавек толькі і робіць, што адшуквае гэтыя двойчы два чатыры, пераплывае акіяны, жыццём ахвяруе ў гэтым пошуку, але адшукаць, сапраўды знайсці, - далібог, неяк баіцца. Бо ён адчувае, што як знойдзе, то ўжо няма чаго будзе тады і адшукваць [34, с. 425-426]. Авантурна-смелы парыў выйсці за межы дадзенага і нават магчымага ў імкненні да ўзвышаных ідэалаў, рамантычных мараў, нават летуценняў абумоўлены неспакойнай, пошукавай сутнасцю чалавека. У паэме Новая зямля гэтыя меркаванні дакладна выказаны дзядзькам Антосем:

...чалавеку

Заўсёды мала, не хватае, -

Антось уголас разважае: -

Ці ёсць канец яго патрэбам?

Чаго няма пад гэтым небам!.. [16, с. 261].

Дзядзькаў спадарожнік па Вільні Грышка Верас па-народнаму дасціпна працягвае думку:

Не, не здаволіш чалавека,будзе вечна ён калека:

Чаго-нібудзь, а будзе брак,

Ужо бо створаны ён так!

Твардоўскі пан быў - мо чувалі? -

Яму ўсе чэрці слугаваліўсе выконвалі жаданні,што ж? шчалівы быў? нізвання!

Ды ўзяць хоць нас, не тое ж сама?

І мы, як тая багна-яма,

Увесь век варушымся, збіраем,

Канца ж патрэбам тым не знаем [16, с. 261].

Знакаміты афарызм Ф. Ніцшэ сцярджае: Твой ідэал яшчэ не твая мяжа: твае сілы пойдуць далей прагнасці твайго погляду [35, с. 178]. Імкненне Міхала набыць уласны надзел зямлі - этапнае на шляху яго далейшага самараскрыцця і самавыражэння. Відавочна, што пошукавае мысленне героя знаходзіла б і вырашала новыя праблемы. Міхал з аптымізмам, надзеяй ўглядаецца ва ўласную будучыню, упэўнена малюе перспектывы гаспадарання на зямлі, дзе

...жыў бы панам і не гнуўся.

Шырока б там ён разгарнуўся [16, с. 25].

...пад плотам.

Зямлю купіўшы, не валяўся б,

Ды як бы жыў яшчэ! Не знаўся б

Ні з панскай ласкай, ні з панамі,

Жылі б сабе гаспадарамі [16, с. 28].

А. Лойка назваў Новую зямлю гераічнай сагай, бо сцвярджэнне працы як гераічнага, раскрыццё трагізму будзённых, гераічных намаганняў адзінкі-працаўніка - усё гэта сапраўды робіць Новую зямлю эпасам, песняй будзённага гераізму трагічнай асобы селяніна [18, с. 122].

У Новай зямлі, безумоўна, ёсць гераізм і іншага кшталту, не толькі будзённы, працоўны, але ўзвышана-духоўны, ідэальны. Якуб Колас стварыў манументальны, велічны, мужны і сапраўды гераічны вобраз рамантыка і першапраходцы, чые самаахвярныя, але гуманныя і справядлівыя эксперыменты-пошукі набліжаюць чалавецтву ідэалы гармоніі, шчасця, свабоды і справядлівасці, спрадвечную мару аб зямлі запаветнай. Гераізм пошукаў пакутліва трагічны, але надзвычай неабходны, апраўданы. На ўспамін прыходзяць поўныя драматычных пытанняў развагі герояў аповесці Ч. Айтматава Плаха аб непрадказальным трагізме лёсу: ... а што, калі існуе на свеце заканамернасць, згодна якой ён больш за ўсё карае сваіх сыноў за самыя чыстыя ідэі і памкненні духу? Магчыма, варта падумаць: а што, калі гэта і ёсць форма існавання і спосаб перамогі такіх ідэй? Што, калі менавіта ў гэтым - кошт такой перамогі? [36, с. 78].

Дарэчы, само імя галоўнага героя паэмы - Міхал, хто як Бог, богападобны - ускосна ўказвае на ягоную надзвычайную місію на зямлі, кадзіруе ахвярна-творчы максімалізм ягоных пошукаў. Нібы міфічны Антэй, Міхал у сваім узнёслым парыве шчодра наталяецца гаючай, жыватворнай сілай зямлі, але веліч веры, моц маральна-этычнага патэнцыялу актуалізуюць ідэальную сутнасць вобразу. У духоўным узвышэнні герой набывае сілу, мужнасць і бессмяротнасць Геракла.

Але каб аргументаваць тэзіс аб наяўнасці ў Новай зямлі першастыхійнага, спрадвечнага, звышзначнага сэнсу, не трэба спецыяльна шукаць у ёй сакральную сімволіку. Сакральнае амаль ніколі не выходзіць на па-верхню, але ўяўляе стрыжнявы прынцып мастацкай сістэмы паэмы, які трымае шматслойную піраміду яе вытанчанай вобразнасці. У недапраяўленасці, незавершанасці, няўлоўнасці абрысаў вобраза новай зямлі закладзена прыцягальная, магічная сіла яе ўздзеяння. Новая зямля са звычайнай матэрыяльнай рэчы, якую можна прадаць, абмяняць, набыць, увасабляецца ў загадкавы сімвал, сутнасныя якасці якога можна хіба толькі спасцігнуць, да велічы якога можна ўзняцца, узвысіцца коштам тытанічнай духоўнай працы, выпрабаванняў, нават страт. Калі ў апошнім трызненні-малітве Міхал узгадвае зямлю, ўглядаецца ў яе вачыма, якія ўжо зазірнулі за межы небыцця, новая зямля адкрываецца яму галоўным сэнсам і свяшчэнным запаветам жыцця, як ў вядомым рамане Л. Талстога высокае неба Аўстэрліца адчыняе герою таямніцы вечнасці.

Фантастычная сіла перадсмяротнага трызнення Міхала навечна сцвярджае, уваскрашае ягоную мару.

Зямля... зямля... туды, туды, брат,

Будуй яе... ты дай ёй выгляд...

На новы лад, каб жыць нанова... [16, с. 280].

Смерць героя ўяўляе пачатак новага, ідэальнага жыцця ягонай веры. Нягледзячы на вітальна-трагічны змест апошніх старонак паэмы, яе канцоўка гучыць усхвалявана і аптымістычна, бо таксама змяшчае пачатак. Якуб Колас спадзяецца, што трывалае зло ў свеце будзе з поспехам пераадолена. Ён верыць у будучыню, якая бачыцца яму светлай і дасканалай, калі сацыяльнае і прыроднае абяднаюцца ў адзінай ідэальнай плыні гарманічнага суіснавання. I магчыма, аўтар наумысна не прапануе гатовых і дакладных вывадаў, бо чакае, што іх зробіць чытач і тым самым працягне размову. У напружаным чаканні новай ідэі, думкі, новага слова паэт углядаецца ў

...далягляд ружова-сіні.

Дзе так панадна свеціць сонца.

Дзе думка тчэ свае красенцы.

Каб новы свет жыцця саткаць,

Заспакаенне сэрцу даць разагнаць яго трывогі!.. [16, с. 280].

Філасофскую глыбіню паэмы Новая зямля багацце і шматпланавасць яе сацыяльна-этычнай, маральна-духоўнай праблематыкі адкрые будучыня, загадкавасць, недагаворанасць, умоўнасць якой прысутнічаюць у творы. Невычарпальны змест арыгінальнай вобразнасці песняра найбольш поўна здольны расшыфраваць і патлумачыць час з улікам гістарычнага вопыту і духоўных набыткаў кожнага наступнага пакалення. Вытокі пільнай увагі, няспыннага пошуку, новых цікавых адкрыццяў знаходзяцца ў самой паэме, асаблівасцях яе мастацкай сістэмы і ідэйна-тэматычнага зместу. Працягваецца духоўнае паломніцтва ў Новую зямлю, якая спакушае самыя вытанчаныя эстэтычныя густы, шчодра наталяе праўдай і мудрасцю з гаючых крыніц самога жыцця.

3. Філасофія дзяцінствана старонках паэмы Я. Коласа Новая зямля

Памяць, уласна, і патрэбна становіцца, калі змяненні ў жыцці пачынаюць адчувацца як незварачальныя і патрабуецца захаваць адышоўшае ў вечным быцці - у слове [37, с. 84]. Жыццё ўяўляецца Якубу Коласу не як просталінейны рух наперад, а як прасторава-часавае ўзыходжанне і якаснае ўдасканальванне, перамяшчэнне па спіралі, кожны віток, круг якой вяртаецца назад, каб, узбагаціўшыся вопытам памяці, імкнуцца ў бясконцасць новага і нязведанага. Кожны значны крок наперад неабходна праверыць і ўзгадніць з бессмяротнай праўдай духоўна-эстэтычнай памяці мінулага.

О, як бы я хацеў спачатку

Дарогу жыцця па парадку

Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,

Сабраць з дарог каменні тыя,

Што губяць сілы маладыя, -

К вясне б маёй хацеў вярнуцца [38, с. 7].

Каб працягнуць размову, паэт вяртаецца да вытокаў, да першаасноў, першапаняццяў і першасэнсу быцця, імкнецца ўзгадаць і аднавіць выключную мудрасць першапачатку.

А спачатку было дзяцінства.

...покі круг мой не замкнёны,

Я зноў хачу зірнуць назад

Пад тыя стрэхі родных хат,

Дзе зачалася пуцявіна,

Дзяцінства светлая часіна...

Дарогі, вечныя дарогі! [38, с. 237].

Вобраз дзяцінства - надзвычай абёмны і, бадай, адзін з самых змястоўных і глыбока сімвалічных вобразаў паэмы. М. А. Лазарук заўважыў, што паэма... прасякнута вострым адчуваннем смутку развітання з мінулым, які ў творы афармляецца ў матыў развітання паэта са сваім дзяцінствам [24, с. 34]. Але паэт хутчэй не развітваецца, а вяртаецца да дзяцінства і сардэчна вітае яго. Старонкі паэмы - шчодрая даніна аўтара мінуламу, прыемныя згадкі ўласнага маленства. Роля біяграфічнага элементу ў творы бясспрэчна вялікая і вызначаецца тым адметным, багатым і каларытным матэрыялам, што даў жыццё мастацкім вобразам. Узгадваючы мінулае, Якуб Колас пранікае ў патаемныя, некранутыя глыбіні ўласнай эмацыянальнай, духоўна-эстэтычнай памяці. У выніку даўно перажытае поўніцца актуальным, вечным сэнсам. Аўтарская ідэя яднае сацыяльна-псіхалагічны змест мінулага, сучаснага і будучага. Неперарыўная, прычынна-выніковая сувязь часоў абвострана адчуваецца, калі паэт імкнецца

...мімаходам

Жыццё мінулае крануць ў цёмны кут яго зірнуць,

Дзе пад халодным яго лёдам

На зло ліхім яго прыгодам

Крыніцы свежыя цякуць [38, с. 31].

Са старонак паэмы паўстаюць не проста ўзнёсла рамантычныя, шчымліва родныя вобразы-ўспаміны незабыўных часоў маленства. У процівагу разладу і няпэўнасці сучаснасці Якуб Колас паэтызуе добрае, праверанае вопытам мінулае. Але, на яго думку, у жыцці толькі пэўны, чарговы

...круг замкнуты

У небыццё ідзе і гіне,

Каб месца іншай даць часіне... [38, с. 265].

Нягледзячы на элегічны сум усведамлення, што добрыя старыя часы незваротна адышлі ў мінулае, паэма прасякнута агульным аптымістычна-радасным настроем, стварае светлае адчуванне паўнаты і гармоніі жыцця, якое мацуецца на веры ў яго аднаўленне на новым узроўні. Святочны, узнёсла-карнавальны элемент дзяцінства ўяўляе з сябе універсальную мадэль ідэальна-дасканалага існавання чалавека, а таксама складаны філасофскі сімвал бесперапыннасці быцця, што адыходзіць і зноў адраджаецца, бясконца абнаўляецца, сімвал адвечнага суіснавання канца і пачатку. Ён узмацняе надзею на ажыццяўленне ідэалаў справядлівасці і дабрыні ў будучыні. У аўтарскай канцэпцыі шчасця пераважае аптымістычная ўпэўненасць у зыходнай разумнасці светабудовы і абавязковым, заканамерным і арганічным узнаўленні на Беларусі залатога веку. Абнаўленне, адраджэнне паэт уяўляе і на прыродна-біялагічным, і на сацыяльна-гістарычным, нацыянальна-культурным узроўні.

Жыві ж, наш край! Няхай надзея

Гарыць у сэрцы і мацнее,

Што хоць не мы, дык нашы дзеці

Убачаць цэльным цябе ў свеце [38, с. 136].

Вядомы філосаф і мудрэц старажытнасці Геракліт заўважыў, што Час - гэта хлопчык, які гуляе, перасоўваючы шашкі. Дзіцяці належыць уладаранне. Філасофская выснова, што занятак дзяцей - гульня - адвечны, як само быццё, падахвочвае ўважліва прыгледзецца да дзіцячых вобразаў паэмы, раскрыць прынцыпова важнае значэнне і паглыблены сацыяльна-філасофскі змест некаторых цікавых гульнявых эпізодаў. Прыгадаем забавы Костуся зімой на рэчцы (раздзел На рэчцы). Хлопчык, гуляючы, разбівае цяжэрны і зацяты лёд, што скаваў жывую плынь.вось тут Костусь прыпыніўся,

На лёд глядзіць, штось разважаеў ход тапорык свой пускае.

Лядок закашляў, заіскрыўся,

На срэбра-друзачкі пабіўся;

Ляцяць крупінкі ледзяныя,

Бы ўлетку пырскі дажджавыя,чуць апошні лёд зламаўся,

зямлі клубок вады падняўсяз шумам коціць паўзверх лёду,

Пачуўшы волечку-свабоду,

Ўсё большы, большы круг займае... [16, с. 166].

Сацыяльна-палітычныя змены ў жыцці краіны, безумоўна, паўплывалі на эмацыянальную афарбоўку і канцэптуальны змест вобразаў. Трагічна знамянальны прыход зімы 1917 года на Беларусі, афарбаванай у чырвоныя колеры рэвалюцыйных лозунгаў, людскіх страт, абумовіў журботны сэнс, укладзены Якубам Коласам у вобразы марозу, холаду і лёду.

Мароз-мастак і, пыху поўны,

Узносіць слуп на неба роўны,

Высокі, вогнены, крывавы!

Той слуп - і страшны, і цікавы -

Гарыць злавесна, ўвесь чырвоны [16, с. 162].

На першы погляд, звычайны пейзажны, персаніфікаваны вобраз марозу нясе аўтарскую ацэнку адбыўшыхся падзей, дапамагае дакладна перадаць тужліва-маркотны настрой у царстве дыктату холаду і лёду, адчужэння, змярцвення, што ўсталявалася на радзіме. Зімовы пейзаж атаясамліваецца з унутраным пейзажам душэўнага стану самога паэта ў смутныя часы.

Мароз - паважны. Як вяльможа,

Знасіць свавольніцтва не можа,на той час, як ён пануе.

Па небе хмарка не вандруе,ўсе стварэнні занямеюць,патыхаць вятры не смеюць.

Ўсё ціха, мертва, нерухома.

Сядзіць звярё між бураломазнака жыцця не пакажуць,

Бароны дзюба не развяжуць,

Ўсе нахахорацца, ні зыку -

Ўладарства холаду вяліка.

...Адзін мароз адно ўладае,

На ўсё ён рукі накладае,

Ўсё гне халоднаю нагою... [16, с. 162].

Ствараецца ўражанне, што ўсемагутны мароз-вяльможа не толькі скаваў і рэкі, і азёры, 1 ўсё заціснуў пад запоры [16, с. 160], але зняволіў плынь сацыяльна-грамад-скага жыцця ў родным краі, скаваў людскія душы і сэрцы, абмежаваў любыя праявы свабоднага, творчага мыслення. Наступства чужароднай валявой стыхіі абумовіла глыбокі палітычны і псіхалагічны крызіс на Радзіме.

Але Якуб Колас верыць у жыццястойкасць, мужнасць беларускага народа. Яго не задушыла ярмо векавога сацыяльна-палітычнага рабства. Ён здольны выстаяць і ў надышоўны новы час вялікі разбурэння. Пры раскрыцці вобраза народа паэт падкрэслівае няспыннасць яго маральна-духоўнага, нацыянальна-гістарычнага развіцця, арганічную абумоўленасць у ім пастаянных змен і абнаўленняў. I таму зімовыя малюнкі ўзгадваюць не пра загінуўшыя, а пра нескароныя, здольныя ўратавацца і адрадзіцца жыццёвыя сілы.

Пастой, мароз, пастой хваліцца -

Мо і цябе хто не збаіцца!

...I хоць мароз крапіць пякучы,

Да ног даходзіць скрозь анучыснегам вочы зашывае, -

Мужык жыве і не шманае... [16, с. 163].

Паказальны сімвалічны змест дзіцячых вобразаў паэмы Новая зямля, іх адметная роля ў бескампрамісным паядынку з сіламі зла, у адраджэнні і абнаўленні Бацькаўшчыны.

Вызваленне рэчкі ад ільда прыносіць Костусю незвычайную асалоду і задавальненне.

Расце, гарыць душа дзяцінаўсё на свеце забываешчасце, радасць спажывае [16, с. 166].

Колас рэстаўруе карнавальнае значэнне гульні, калі асобныя моманты сучаснага сацыяльна-гістарычнага жыцця перадаюцца ў сціслай мастацкай мініяцюры, якая мае падкрэслена светапоглядны характар. Мастацка-эстэтычны змест эпізоду магчыма пашырыць асэнсаваннем яго сімвалічнага значэння, як метамарфозы быцця, неабходнага працэсу развянчання і абнаўлення змрочных і непрывабных праяў сучаснасці.

Марозік крэпіць, лёд таўшчэе,рэчка вольная нямее,

Да дна вадзіца вымярзаеходу, бедная, не мае,цесна там ёй, і няміла

Яе халодная магіла;

Але дарма: жывую сілу

Не запраторыш ты ў магілу

Мароз бязжаласны і люты! [16, с. 160].

Дзяцінства пераўвасабляе і адраджае жыццё, надае яму новыя стваральныя імпульсы. У пазбаўленым зла і прымусу свеце дзяцінства яшчэ магчымы сапраўдныя свабода і шчасце. Цуд пераўтварэння набывае ў паэме падкрэслены гіпербалічна-казачны, урачыста-святочны характар.

Адкуль тут музыка нясецца?

Чыя тут песня ў душу льецца?

Такога спеву-сугалосся,

Што тут над рэчкаю панёсся,

Ніхто не зложыць, не зайграе.

Ці гэта казку лес складае?

Ці даль ачнулася нямая немасць песняй парушыла,

Што спакон векаў утварыла?

Ці то нябёсы адамкнулісь ціха-ціха адгукнулісь

Зямлі, ўсяму яе стварэнню?

Ці то вясна йдзе ў аддаленні? [16, с. 166].

Дзіцячая забава канцэнтруе універсальна-сімвалічнае значэнне і ў пэўным сэнсе нават асноўныя сацыяльна-палітычныя тэндэнцыі рэчаіснасці. Якуб Колас стрымана аднёсся да небяспечных і жорсткіх эксперыментаў рэвалюцыі 1917 года. Падманутыя спадзяванні, расчараванні і сумненні мастака ў гэты трывожны перыяд увасобіліся ў стрыманым, змрочным каларыце нешматлікіх вершаў (На чужыне, 1919 г., Крыж, 1921 г., Цені-страхі, 1921 г. і інш.), з асаблівым акцэнтам перададзены ў першай рэдакцыі яго славутай паэмы Сымон-музыка. Дзяўчына Ганна, сімвал маці-Беларусі, страціла розум і памірае, а знясілены горам Сымон засынае побач з яе магілай. Паэт не прадбачыў у рэвалюцыйным хаосе сучаснасці ніякіх пазітыўных перамен і таму адраджэнне Бацькаўшчыны ён пераносіць у будучыню і звязвае з дзіцячым светам, якому належыць уладаранне ў новыя, лепшыя часы.

Дзяцінства - гэта не толькі першапачатак, выток эмпірычнага быцця, натуральны гарант яго неўміручасці. У ім паэт убачыў здзейсненую мару галоўнага героя пра гарманічнае, незалежнае існаванне на запаветнай шчаслівай зямлі. Каларытны, змястоўны, духоўна багаты і сама сцверджаны свет па-свойму таленавітых, шчырых і разумных дзяцей Міхала ўяўляе патэнцыял паспяховага здзяйснення ягоных узвышаных аксіялагічных ідэалаў. Універсальны мастацкі вобраз дзяцінства дазваляе аўтару ўвасобіць сваё эстэтычнае крэда і з асаблівай выразнасцю і нагляднасцю адцяніць і падкрэсліць сутнасць гуманістычнай канцэпцыі галоўнага героя паэмы. У рэальнай краіне дзяцінства Якуб Колас убачыў так пажаданую Міхалам запаветную зямлю, дзе адчуванне паўнакроўнага шчасця надаецца не толькі адсутнасцю сацыяльнай і іншай няроўнасці, але, найперш, узорнай чалавечнасцю адносін. Гэта пазіцыя грунтуецца на спрадвечнай Біблейскай мудрасці.

У той час вучні прыступіліся да Іісуса і сказалі: хто большы ў Царстве Нябесным?

Іісус, прызваўшы дзіцятка, паставіў яго пасярод іх і сказаў:

Сапраўды кажу вам: калі не павернецеся і не будзеце як дзеці, ня ўвойдзеце ў Царства Нябеснае [2, с. 18].

Пазіцыя Якуба Коласа ў абмалёўцы дзіцячых вобразаў вельмі адметная і своеасаблівая. Дзіцячая тэматыка ўпэўнена ўвайшла ў беларускую літаратуру ў пачатку стагоддзя і вызначыла шырокі дыяпазон творчых пошукаў мастакоў слова, мазаічнасць і шматграннасць маральна-этычнай, сацыяльна-культурнай і агульнафіласофскай праблематыкі.

М. Гогаль неяк адзначыў: Дзіўна пабудаваны свет: вясёлае ў ім імгненна пераўтвараецца ў сумнае, калі толькі надоўга спынімся перад ім. Цудоўны і казачны свет дзіцячай гульні няўхільна страчваў сваю бесклапотнасць, гумар і весялосць, і не было патрэбы спыняцца надоўга, каб заўважыць тое, што і так адразу кідалася ў вочы. Рэчаіснасць усё часцей нагадвала няўдалы карнавал, у якім жыццё і смерць, прыгожае і пачварнае, добрае і благое драматычна памяняліся месцамі.

Для паэта дзяцінства ўяўляе самастойную маральна-духоўную велічыню, дае арыенціры гуманнасці і праўды, якіх неабходна трымацца ў супярэчлівым, поўным выпрабаванняў свеце, каб захаваць неруш духоўнасці, дадзены ад нараджэння. Калі для дарослых пошукі шчасця ствараюць пакутліва-невырашальную праблему, то для дзяцей пачуццё шчасця натуральнее, як пачуццё самога жыцця. Іх захапляе вясёлы працэс гульні, казачнага пошуку, ад якога яны не чакаюць ніякіх карыслівых вынікаў і выгодаў. Адзін з герояў Ф. Дастаеўскага лічыць: Калумб быў шчаслівы не тады, калі адкрыў Амерыку, а калі адкрываў яе - справа ў жыцці, у адным жыцці - у адкрыванні яго, бесперапынным і вечным, а зусім не ў адкрыцці [39, с. 79]. 3 дапамогай дзіцячых вобразаў паэмы Якуб Колас сцвярджае простую і мудрую праўду жыцця, што поўнае і абсалютнае валоданне шчасцем адноснае і, бадай, немагчымае, але адчуванне яго асалоды даецца самім працэсам няспыннага пошуку.

Дзяцінства ў паэме - гэта самадастатковае цэласнае быццё, пазначанае ўзнёслым адчуваннем паўнакроўнай радасці; быццё, якое ўвабрала ў сябе разнастайную палітру фарбаў, настрояў, пачуццяў свету, быццё, у якім рэальнасць супадае з ідэалам. Каляровасцю, святочнасцю, шматлікімі гумарыстычна-смехавымі эпізодамі дзяцінства падобна на яскравы, казачны, вясёлы карнавал. У паэме адчуваюцца элементы карнавальнага стылю, якія аўтар віртуозна скарыстоўвае ў захапляючай і дасціпнай абмалёўцы дзіцячых вобразаў, у стварэнні жартаўлівай, бесклапотнай, натуральнай атмасферы. Стыль адметны моўна-выяўленчымі сродкамі, асаблівай гумарыстычнай манерай апавядання. Эстэтычнай дамінантай вобраза дзяцінства зяўляюцца ўзнёсла-святочныя моманты, добры гумар і лагодны смех з элементамі нязлоснай іроніі, гратэску. У камічныя спектаклі, ад якіх узнімаецца настрой, а жыццё робіцца больш вясёлым і вольным, пераўтвараюць дзеці многія бытавыя сітуацыі. Прыгадаем нядзельны сняданак, шчодра прыпраўлены пацешнай лупцоўкай малых.

...Юзік пальцам поркаў страву

І верашчакай мазаў лаву,

Але тут сестры сердавалі

І залаб Юзіка цягалі.

Тады іх згода прападала,

Між імі бойка вынікала.

Пускаў тут Юзік лыжку у дзела;

Не раз лабаціна трупцела

Ў сястрычак Гэлі і Ганулі [16, с. 23].

Прыгоды, апісаныя ў раздзелах Дзядзька-кухар, Дзедаў човен, Зіма ў Парэччы, падкрэсліваюць аўтаномнасць і цэласнасць дзіцячага мыслення, шчырае, натуральнае жаданне і ўменне весяліцца, радавацца, смяяцца. Гэтыя аповеды даюць дасціпныя рэцэпты аптымізму, неардынарнага выхаду з няёмкіх сітуацый, пранікнуты не расчараваннем ад няўдач, а іскрамётным гумарам, смехам.

Такіх было тут жартаў, смехаў,

Што ўсіх трасло і калаціладзядзьку смехам захваціла [16, с. 61].

Але акрамя авантурнага, захапляюча-прыгодніцкага зместу названыя эпізоды валодаюць выключнай сілай супастаўлення, сімвалічнага абагульнення і перадаюць ідэйна-філасофскія роздумы аўтара над самымі надзённымі пытаннямі сучаснасці. У вольнай стыхіі камічнага смех дзіцячых забаў носіць амбівалентны характар. Асмяянне і развянчанне суправаджае трыумф і, наадварот, перамога змяшчае ў сабе ілюзорнасць, паражэнне.

Заўважана, што чалавецтва са смехам развітваецца з мінулым, прынамсі, са змрочнымі, недасканалымі і бесперспектыўнымі яго праявамі. У імклівай плыні гістарычнага часу натуральным і арганічным зяўляецца як нараджэнне новых, так і пагібель старых ідэалаў. Безумоўна, ўзбагачэнне карысным і багатым вопытам мінулага неабходнае і плённае, але ўваскрасіць яго немагчыма. Менавіта такія думкі ўзнікаюць пасля няўдалага эксперыменту дзядзькі Антося над старым дзедавым чоўнам.

Човен дзеда Юркі, за рэстаўрацыю якога з такім эн-тузіязмам бярэцца дзядзька, не быў асабліва патрэбны і старому ў свой час.

Дзед Юрка быў рыбак скарбовы,

Скарбовай чайкай карыстаўся,

А ўласны човен так валяўся.

Як бы ў адстаўцы той сенатар... [16, с. 89].

Я. Колас спадзяецца, што ў трывалы падмурак новага свету будуць пакладзены новыя, надзвычай справядлівыя законы праўды, здаровага сэнсу, гуманізму, лепшыя традыцыі мінулага, але толькі не яго рудыменты. I таму з дзядзькавых намаганняў над трухлявым і як рэшата, дзіравым чоўнам так кпяць і жартуюць менавіта дзеці, з вобразамі якіх, як ужо адзначалася вышэй, паэт звязвае свае найлепшыя надзеі.

Усхапіўся дзядзька мокры, брудны,

А вынік спробы той паскудны:

Чаўнок - не човен, а карыта,

І нос і частка дна адбіта;

Прысок тырчыць, як струп на плеху,

А хлопцы поўзаюць ад смеху,

А дзядзька сам - цар без кароны

І выгляд - мокрае вароны! [16, с. 92].

Пахаванне старога нікчэмнага чоўна пераўтвараецца ў чарговую каранацыю-вітанне будучыні, яе красы, гармоніі, дасканаласці.

Урачыстая, абнаўляючая ідэя разняволення, пераўвасаблення жыцця яднае свет дзяцінства і свет карнавалу. Як заўважыў М. Бахцін, карнавал святкаваў часовае вызваленне ад пануючай праўды пануючага ладу, часовую адмену ўсіх іерархічных адносін, прывілей, нормаў і забаронаў. Гэта было сапраўды свята станаўлення, змен і абнаўленняў. Ён быў варожы ўсялякаму ўвекавечанню, завяршэнню і канцу. Ён глядзеў у будучыню [17, с. 154]. Калі карнавал - форма народнай культуры, дзяцінства - гэта па-карнавальнаму ідэальна-святочная форма жыцця. Яно гэтаксама дае зусім іншы, падкрэслена неафіцыйны... аспект свету, чалавека і чалавечых адносін.., будуе па той бок усяго афіцыйнага іншы свет і іншае жыццё [17, с. 195].

Адчуванне свята ўзмацняецца і тым, што дзяцінства стварае навокал своеасаблівую эстэтычную прастору высокай гармоніі, маральнай чысціні, натуральнасці. Я. Колас імкнецца захаваць і нічым не парушыць цэласнасць першароднага хараства дзіцячага свету. Ён наўмысна не засяроджвае ўвагу на сумных, празаічных здарэннях штодзённага жыцця. I нават калі ў коле навеяных дзяцінствам успамінаў аказалася трагічнае здарэнне - пажар хаты, аўтар таксама не расказваў падрабязна аб гэтай падзеі, аб жыцці ў цеснай зямлянцы, аб клопатах і нястачах пагарэльцаў. Асноўнае, на чым спыняецца ўвага песняра, - гэта ўспамін аб казачнай прыгажосці ціхага вечара каля прыветнага агеньчыка. Абектам паэтызацыі становяцца і маўклівая цішыня ночы, і чароўныя дзіцячыя казкі, фантастычныя думкі-мары, якія так шчодра снавала дзіцячая фантазія, уражаная хараством начной прыроды [28, с. 25].

У паэме рэальнасць па-карнавальнаму губляе сваю статычнасць і незваротнасць. Я. Колас дае нам унікальную магчымасць пажыць ў залатым веку будучыні, у бесклапотным царстве шчасця, свабоды, дасканаласці - у царстве дзяцей, дзе можна ўпэўніцца ва ўсемагутнасці дабрыні, пераадолець змрочную сурёзнасць, забыцца на нягоды і пакуты дэфармаванай сучаснасці. Дзяцінства акрыляе надзеяй, што не ўсё яшчэ перавярнулася ў свеце, скаваным марозам зла, прымусу, адчужэння, што жывыя кропелькі дабрыні, прыгажосці, духоўнасці вызваляць, адновяць і выратуюць яго.

...Мароз бязжаласны і люты!

Хоць ты звязаў і крэпка путы...

...Ды ты жыцця, брат, не здалееш.

Як ты ні дурыш, ні шалееш.

Глядзі - скрозь ковы ледзяныя

Сачацца кропелькі жывыя,

Дарогу новую шукаюць лёд вадою заліваюць. праўда: рэчачка-крынічка,

Хаця і мелка, невялічка,

Але такую сілу мае,

Што лёд угору падымае ломіць глыбу, як націну [16, с. 160].

Такім чынам, полівалентнасць вобразнай сістэмы Новай зямлі, наяўнасць у ёй сімвалічнага падтэксту ствараюць непаўторны мастацка-эстэтычны каларыт паэмы, дазваляюць у новым, нечаканым ракурсе раскрыць многія жыццёвыя зявы і сітуацыі, перайсці ад выяўлення іх дробных рыс і дэталей да значных абагульненняў у праблемах маральна-філасофскіх, сацыяльна-псіхалагічных і нацыянальна-гістарычных.

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы філасофію быту і быцця ў паэме Я. Коласа Новая зямля, мы прыйшлі да наступных высноў:

Па-першае, паэма-эпапея Новая зямля Я. Коласа паказвае новыя грані ў развіцці жанравай структуры. Закон дынамічнай зменлівасці і абнаўлення традыцыі і тут, як і ў любым выдатным творы, пракладвае сабе шлях, перамагаючы процілеглую тэндэнцыю, якая звязана з устойлівасцю жанру. Галоўнае, што вызначае своеасаблівасць Новай зямлі ў адрозненне ад старажытнага эпасу, - гэта новае, рэалістычнае разуменне жыцця, пазнанне чалавека ў канкрэтна-гістарычным кантэксце, у сістэме сацыяльна-грамадскіх сувязяў, арыентацыя на традыцыі класічнага рэалізму.

Па-другое, старажытная эпапея пазбаўлена гістарычнай перспектывы. Новая зямля, наадварот, убірае ў сябе шырокую грамадска-гістарычную перспектыву, якая вызначае логіку развіцця сюжэта, канфлікту, характараў, сацыяльныя пошукі герояў і аўтарскую канцэпцыю жыцця, светабачанне і светаразуменне паэта. У адрозненне ад класічнай эпапеі яна звернута не да легендарнай гісторыі народа, а да нядаўняга рэальнага мінулага. Героі і аўтар не аддзелены эпічнай дыстанцыяй, як у эпапеі, а жывуць у адным і тым жа часе. Да таго ж і час гэты зусім негераічны. Аўтарская ўвага засяроджваецца на паказе штодзённага сялянскага жыцця, простага, будзённага, нічым асаблівым не прыкметнага.

Па-трэцяе, у эклогах вясковае жыццё раскрывалася з пункту бачання вольнага часу; у Георгіках адлюстроўваецца яе працоўны бок. Праца хлебароба ў Коласа паказана кшталтам Боскага промыслу, напоўнена глыбокім гуманістычным, нават касмічным сэнсам; яна паўстае інтэгральнай часткай прызначэння місіі чалавека, наканаванай Усявышнім, умовай спраўджання ім свайго творчага патэнцыялу. Падспудна прысутнічае думка ў Коласавай мастацкай - новазямельскай - карціне свету, паводле якой выйсце з жыццёвага тупіку залежыць ад той трэцяй сілы, што павінна нарадзіцца ў працэсе пакутлівага, ахвярна-жыццядайнага змагання-сужыцця.

У пахвале павольнага, працоўнага і апалітычнага вясковага жыцця, у ідэалізацыі прымітыўных звычаяў і абрадаў італійскага сялянства мары эпікурэйца замыкаюцца з палітычнымі і ідэалагічнымі задачамі імперыі, і эпікурэец адступае перад ідэолагам кансерватыўна-рэлігійнай рэстаўрацыі. У паказе Вергілія селянін дасягае таго жыццёвага ідэалу, які эпікурэйскі мудрэц знаходзіць на вяршынях ведаў.

Клічучы наперад, Колас клікаў да вяртання ў прыроду і гармонію космасу, дзе голас чалавека і голас прыроды былі злучаныя ў агульным рытме сэрцабіцця сусвету. Ідэя адзінства свету, спрадвечна і бясконца няспыннага жыцця, роднасці ўсяго і ўся сугучная народна-эстэтычным, міфа-фальклорным уяўленням аб прыродзе.

Па-чацвёртае, на падставе паэмы Я. Коласа мы пераканаліся, што традыцыйная сямя вызначалася строгай іерархічнасцю ролевай структуры. Гэта значыць, што была абавязковая наяўнасць главы сямі, размеркаванне гаспадарча-працоўных, сямейных і выхаваўчых абавязкаў, безумоўны аўтарытэт старэйшых і падпарадкаванне малодшых старэйшым. найбольшая ўвага аддавалася выхаванню працавітасці, маральнай чысціні моладзі. Галоўным ядром выхавання Колас лічыў сямю. Сямя тая крыніца, дзе закладваецца мараль, норавы, звычай, этыкет, духоўнае багацце. Дзеці змалку бачылі, што дарослыя здабываюць хлеб упартай працай, не імкнуцца жыць за кошт іншых, не лянуюцца. Сямя Міхала спрыяла выхаванню чыстых, неадступных нораваў, духоўна здаровага чалавека. Выхаваныя ў гэтай сямі, дзеці не маглі вырасці дрэннымі людзьмі, з дзяцінства ў іх закладвалася здаровая народная мараль. Мы сведкі таму, што дзеці з самага маленства далучаюцца да працоўнай дзейнасці дарослых. Назіраем, як паступова развіваюцца іх інтэлектуальныя здольнасці і ўсё больш і больш пашыраюцца духоўныя далягляды. Дзеці ўжо разумеюць, што без навукі жыць немагчыма. У гэтым і сутнасць Міхалавага наказу сваім дзецям. Хоць і цяжка прабівалася навука ў сялянскую хату, аднак можна адзначыць, дзеці з хваляваннем успрымалі яе.

Паэма зяўляецца так бы мовіць, падручнікам, у якім грунтоўна сказана пра навучанне і выхаванне сялянскіх дзяцей.

Што датычыць ролевай структуры сучаснай сямі, то вельмі часта яна дзетацэнтрычная: рэальны глава сямі можа адсутнічаць, старэйшыя падпарадковаюцца інтарэсам малодшых у матэрыяльным плане (усё лепшае - дзецям) і адначасова ўдзяляюць ім вельмі мала ўвагі ў плане выхавання і развіцця.

Як бачым, у параўнанні з традыцыйнай сямёй у сучаснай адбылося істотнае змяненне форм, зместу, абёмаў сямейнай міжпакаленнай трансмісіі. Непазбежны вынік і рэалія сённяшняга жыцця - раздзяленне бацькоў і дзяцей у светапоглядных, каштоўнасных, маральных арыентацыях. Праблемы бацькоў і дзяцей пераходнага ўзросту зяўляюцца там і тады, дзе адбываецца перанос акцэнтаў з сямейнага на грамадскае выхаванне. Таму патрэбны адаптацыя і прыстасаванне ў працэсе грамадскага выхавання магчымых форм, метадаў, сродкаў этнапедагогікі. Гэта могуць быць выкананні каляндарна-абрадавых свят, звычаі калектыўнай дабрачыннай працы і многае іншае.

Па-пятае, поруч з сямёй і працай, дзейсным сродкам выхавання і навучання, сацыялізацыі асобы ў традыцыйным грамадстве зяўляецца грамада, грамадскія традыцыі. Любое грамадства ў той ці іншай форме аказвае мэтанакіраванае ўздзеянне на асобу - праз выхаванне і навучанне ў полі грамадскай традыцыі.

Грамадскія традыцыі дапамагаюць падтрымліваць у грамадстве пэўныя нормы і каштоўнасці, якія рэгулююць паводзіны людзей у калектыве - як у сямі, так і за яе межамі, - выконваючы функцыю сацыякультурнай рэгуляцыі соцыума. Менавіта грамадскія традыцыі адыгрываюць вялікую ролю ў перадачы падрастаючаму пакаленню вытворчага, духоўнага вопыту, ідэалогіі пэўнага грамадства.

Устойлівыя грамадскія традыцыі спрыялі і спрыяюць правільнай сацыялізацыі асобы, яе інтэграцыі ў грамадства, засваенню чалавекам разнастайных сацыяльных роляў, выкананню пэўных абавязкаў і авалодванню пэўнымі правамі ў адпаведнасці з сацыяльным статусам.

Сапраўды, кожная старонка паэмы не толькі дае вучняў пэўныя веды, але і раскрывае станоўчыя якасці чалавечай асобы. Якуб Колас меў на ўвазе гуманную мэту: навучыць сялянскіх дзяцей быць цвёрдымі ў сваіх дзеяннях.

Усё вышэйадзначанае сведчыць аб пэўным уплыве антычных традыцый на творчасць Якуба Коласа. Але ў рэцэпцыі старажытных літаратурных тэкстаў беларускі пісьменнік выступае не як бяздумны транслятар даўно сфарміраваўшыхся канонаў, а як крэатыўны паслядоўнік, здольны да паэтычнага эксперыменту.

Полівалентнасць вобразнай сістэмы Новай зямлі, наяўнасць у ёй сімвалічнага падтэксту ствараюць непаўторны мастацка-эстэтычны каларыт паэмы, дазваляюць у новым, нечаканым ракурсе раскрыць многія жыццёвыя зявы і сітуацыі, перайсці ад выяўлення іх дробных рыс і дэталей да значных абагульненняў у праблемах маральна-філасофскіх, сацыяльна-псіхалагічных і нацыянальна-гістарычных.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1 Шаладонава, Ж. Фарбы быту і быцця ў паэме Якуба Коласа Новая зямля / Ж. Шаладонава. - Мн. : Беларуская навука, 2001. - 105 с.

Библия. Книги священного писания Ветхого и Нового завета. Канонические. В русском пераводе с параллельными метками и словарём. - М. : Российское библейское общество, 2000. - 1312 с.

Навуменка, І. З глыбінь жыцця / І. Навуменка. - Мн. : Навука і тэхніка, 1960. - 357с.

Пшыркоў, Ю. Эпас рэвалюцыі / Ю. Пшыркоў. - Мн. : Навука і тэхніка, 1975. - 431 с.

Арочка, М. Беларуская савецкая паэма / М. Арочка. - Мн. : Навука і тэхніка, 1979. - 357 с.

Міцкевіч, Д. Думкі пра Новую зямлю // Полымя. ― 1995. ― №9. С. 225-229.

Адамовіч, А. Беларускі раман / А. Адамовіч. - Мн. : Навука і тэхніка, 1961. - 521 с.

Александровіч, С. Пуцявіны роднага краю / С. Александровіч. - Мн.: Навука і тэхніка, 1971. - 325с.

Андрэева, Е. Г. Якуб Колас-педагог / Е. Г. Андрэева. // Беларуская думка. ― 1997. ― №9. С. 110-115.

Дашкевіч, Г. М. Думкі мімаволі гаманілі ў снах хлопчыку аб школе / Г. Дашкевіч. // Роднае слова. ― 1998. ― №9. С. 33-39.

Казбярук, У. А праўда ўсяго даражэй / А. Казбярук. // Роднае слова. ― 1995. ― №9. С. 113-119.

Навуменка, І. Якуб Колас. Духоўны воблік героя / І. Навуменка. - Мн. : Навука і тэхніка, 1981. - 187с.

Родионов, В. Н. Якуб Колас педагог / В. Н. Родионов. - Мн. : Наука и техника, 1981. - 117с.

Івашын, В. Упоравень з сусветнай класікай. Асаблівасці паэмы Я. Коласа Новая зямля ў кантэксце жанравых традыцый / В. Івашын. // Роднае слова. - 1999. - №7. - С. 5-19.

Аверинцев, С. Греческая литература и ближневосточная словесность / С. Аверинцев // Вопросы литературы. - 1971. - №8. - С. 64-72.

Колас, Я. Збор твораў: У 14-ці т. Т. 6. / Я. Колас. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1973. - 499с.

Бахтин, М. Проблемы поэтики Достоевского / М. Бахтин. - М. : Наука и тэхника, 1972. - 239с.

Лойка, А. Новая зямля Я. Коласа / А. Лойка. - Мн. : Вышэйшая школа, 1961. - 279 с.

Максімовіч, В. Касмічны лад Новай зямлі / В. Максімовіч // Полымя. - 2002. - №2. - С. 274-283.

Мушынскі, М. Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці / М. Мушынскі. - М. : Навука і тэхніка, 1982. - 279 с.

Вергилий, П. Буколики. Георгики. Энеида: Т. 6 / П. Вергилий. - М.: Наука и техника, 1971. - 379с.

Жураўлёў, В. П. Якуб Колас и паэтыка беларускага рамана / В. П. Жураўлёў. - Мн. : Беларуская навука, 2004. - 207 с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Пад рэд. М. Р. Судніка / М. Р. Суднік. - Мн. : Беларуская энцыклапедыя, 2005. - 785с.

Лазарук, М. Беларуская паэма ў другой палове 19 - пачатку 20 стагоддзя / М. Лазарук. - Мн. : Навука і тэхніка, 1970. - 387с.

Тычына, М. А. Аляксандр Пушкін і Якуб Колас / М. Тычына. Мн. : Навука і тэхніка, 1999. ― 356с.

Гоголь, Н. В. Избранные сочинения в 2-х томах Т. 2 / Н. В. Гоголь. М.: Художественная литература, 1987. ― 469с.

Мунье, Э. Персонализм / Э. Мунье. М. Художественная литература, 1992. ― 342с.

Эйнштэйн, А. Письма к Морису Соловину. Собрание научных трудов в 4 т. Т. 4. М.: Художественная литература, 1967. ― 679с.

Кьекетор, Р. Страх и трепет / Р. Кьекентор. М. : Художественная литература, 1993. ― 246с.

Жураўлёў, В. П. На шляху духоўнага самасцвярджэння / В. П. Жураўлёў. - Мн. : Беларуская навука, 1995. - 207 с.

Булгаков, С. Н. Свет невечерний. Созерцания и умозрения / С. Н. Булгаков. М., 1994. ― 356с.

Бердяев, Н. А. Новое религиозное сознание и общественность / Н. А. Бердяев. // О великом инквизиторе. Достоевский и последующие. М., 1994. ― 564с.

Моэм, С. Избранные произведения в 2 т. Т. 2 / С. Моэм. М., 1985. ― 321с.

Достоевский, Ф. М. Записки из подполья. / Ф. Достоевский. // Записки из подполья. Собр. соч. В. 12 т.т. Т. 2. М.: Художественная литература, 1992. ― 453с.

Ницше, Ф. Злая мудрость / Ф. Ницше. М. 1993. ― 356с.

Айтматов, Ч. Плаха / Ч. Айтматов. М.: Художественная литература, 1987. ― 436с.

Гачев, Г. Содержательность художественных форм / Г. Гачев. - М.: Наука и техника, 1968. - 457с.

Колас, Я. Збор твораў: У 14-ці т. Т. 4. / Я. Колас. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1973. - 597с.

Достоевский, Ф. Собрание сочинений / Ф. Достоевский. - М. : Художественная литература, 1974. - 549с.

Мушынскі, М. Ад задумы да здзяйснення / А. Мушынкі. - Мн. : Навука і тэхніка, 1965. - 379с.

Похожие работы на - Філасофія быту і быцця ў паэме Я. Коласа 'Новая зямля'

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!