Асаблівасці мастацкай рэпрэзентацыі жаночых вобразаў у беларускай прозе другой паловы XX ст. (на прыкладзе творчасці І. Мележа, В. Быкава)
РЭФЕРАТ
Асаблівасці мастацкай рэпрэзентацыі жаночых вобразаў у беларускай прозе другой паловы ХХ ст. (на прыкладзе творчасці І. Мележа, В. Быкава)
Ключавыя словы: жаночы вобраз, мастацкая рэпрэзентацыя, мастацкая проза, хрысціянскае светабачанне, тыпалогія вобразаў.
Мэта даследавання - вывучэнне мастацкай рэпрэзентацыі жаночых вобразаў у беларускай ў нацыянальнай прозе другой паловы ХХ ст.
Змест працы адлюстроўвае вырашэнне пастаўленых задач:
даследаваць агульнасацыяльныя і ўласна літаратурныя фактары, што ўплывалі на фарміраванне вобраза жанчыны ў другой палове ХХ ст.;
прасачыць этапы станаўлення і развіцця жаночага вобраза ў прозе класікаў нацыянальнай літаратуры - І. Мележа, В. Быкава, раскрыць значэнне іх творчай дзейнасці ў мастацкім выяўленні вобраза беларускай жанчыны;
акрэсліць спецыфіку мастацкай інтэрпрэтацыі жаночых вобразаў у творчай спадчыне І. Мележа, В. Быкава;
вылучыць сістэму каштоўнасцей, якую маніфестуюць жаночыя характары;
распрацаваць тыпалогію жаночых вобразаў паводле іх сацыяльна-родавай функцыі ў літаратурным празаічным тэксце.
У дыпломным даследаванні акрэсліваюцца вытокі фемінісцкіх ідэй у беларускай літаратуры, на аснове аналізу творчасці пісьменнікаў ваеннага і пасляваеннага пакалення разглядаецца інтэрпрэтацыя жаночага вобраза ў літаратуры другой паловы ХХ ст., даецца аналіз рэпрэзентацыі жаночай суб'ектыўнасці ў прозе класікаў нацыянальнай літаратуры (І. Мележа, В. Быкава), робіцца спроба тыпалагічнай класіфікацыі жаночых вобразаў.
Адзначаецца, што вызначальнымі ў выяўленні характару беларускай жанчыны адпаведнага перыяду сталі творы І. Мележа, В. Быкава. І. Мележу ўдалося выявіць народны тып беларускай жанчыны, узнавіць яго адпаведна нацыянальным уяўленням беларусаў, псіхалагічна праўдзіва раскрыць у разнастайных індывідуальных праяўленнях. Дзякуючы В. Быкаву ў гісторыю літаратуры ўвайшлі не толькі жанчына-каханая і жанчына-маці, але жанчына-чалавек, жанчына-асоба. Пісьменніку ўласціва тэндэнцыя да трансфармацыі феміннага вобраза ад пасіўнага вобраза-ахвяры да актыўнага вобраза-субекта (гераіні, змагаркі).
ЗМЕСТ
РЭФЕРАТ
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
Глава І. Семантыка жаночых вобразаў у беларускай прозе 1940- - 1990-х гадоў
.1Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя
.2Жаночы характар у творчасці І. Мележа
1.2.1Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа
.2.2Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах Палескай хронікі І. Мележа
.3Маральны выбар: жанчына-гераіня і жанчына-ахвяра ў прозе В. Быкава
.3.1Вобраз жанчыны-гераіні ў прозе В. Быкава як носьбіткі лепшых нацыянальных духоўных якасцяў
.3.2Вобразы жанчын-ахвяр, жанчын-здрадніц у прозе В. Быкава як заложніц войнаў і таталітарных сістэм
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Беларуская літаратура на працягу ХХ ст. перажыла істотныя змены. У гэты час, як адзначае А. Лойка ў артыкуле Перыядызацыя - гэта сурёзна, карэнным чынам мянялася сацыяльна-гістарычная база беларускай літаратуры - змянялася паэтапна, і ад гэтых змен узалежніваліся этапы развіцця самой літаратуры [44, с. 45]. За гады фарміравання беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці наша прыгожае пісьменства здолела прайсці шляхамі развітых еўрапейскіх літаратур ад фалькларызаваных форм да рамана і ўзняцца на якасна новы ўзровень.
Як на пачатку, так і напрыканцы ХХ ст. беларускае грамадства перажывала перыяд разняволення пасля доўгага нацыянальнага і сацыяльнага ўціску. Часы сацыяльна-эканамічных зрухаў робяцца часамі псіхалагічна-грамадскіх змен. Яны прадстаўляюць магчымасць выйсці на свет, людзьмі звацца не толькі занядбаным раней нацыянальным меншасцям, але і адсунутым на перыферыю ў сацыяльнай структуры жанчынам. Гэта спрыяе пашырэнню кола інтэрпрэтацый вобраза жанчыны ў т.зв. культурных тэкстах - творах розных відаў мастацтва.
На Беларусі фемінісцкія ідэі выспявалі пад уплывам агульнаеўрапейскіх жаночых рухаў. Асабліва актывізаваліся гэтыя працэсы ў 1900-я і 1990-я гг. Пасля польскіх шляхецкіх хваляванняў 1830 - 1831, 1846 - 1848 гг., рэвалюцыйных падзей 1848 г. у Чэхіі, Красавіцкага паўстання ў Балгарыі (1876), Цімокскага (1883) - у Сербіі, паўстання 1863 - 1864 гг., якое на Беларусі і Літве ўзначальваў Кастусь Каліноўскі, - змагарны дух запанаваў над Еўропай. Рэвалюцыйныя змены закранулі ўсе слаі грамадства - і такім чынам жанчыны таксама выйшлі на гістарычную арэну.
Прага разняволення чалавечай асобы выклікала да жыцця актыўны жаночы рух у Польшчы 40 - 50-х гг. ХІХ ст. (гурткі і саюзы т.зв. эмансіпатак, ці энтузіястак). Зараджэнне польскага фемінізму звязваюць з імёнамі фалькларысткі Ю. Вайкоўскай, пісьменніцы Н. Жміхоўскай, пазней - Э. Ажэшкі, М. Канапніцкай. У Чэхіі ў другой палове ХІХ ст. дзейнічаюць пісьменніцы-феміністкі Караліна Светлая, Э. Краснагорская, Т. Навакава. Гэтыя аўтаркі ўвялі ў славянскую літаратуру вобраз сацыяльна актыўнай, нацыянальна свядомай жанчыны - носьбіткі культурных традыцый.
Жаночы вобраз усё больш актыўна пачынае заяўляць пра сябе і ў творах усходнеславянскіх літаратур. Ва ўкраінскай яго распрацоўваюць аўтарка апавяданняў Тры долі, Адарка, Казачка, Сястра Марко Ваўчок, а таксама славутая Леся Украінка, В. Кабылянская, у рускай - папулярныя пісьменніцы М. Жукава (Дзве сястры), К. Тур (Маша). У беларускай прозе фемінны вобраз зяўляецца на пачатку ХХ ст. у творах З. Тшашчкоўскай, М. Косіч, Ванды Левай, Цёткі.
Напрыканцы ХХ ст. пасля распаду СССР, уваходжання некаторых краін сацыялістычнага лагера ў Еўрапейскі Саюз, зняцця таталітарнага цэнзу распачался другая хваля фемінісцкага руху і, натуральна, развіццё жаночай літаратуры. У постмадэрнісцкім кантэксце зяўляюцца творы славянскай жаночай прозы: А. Забужко - ва ўкраінскай літаратуры, В. Такарчук, М. Кунцэвіч - у польскай, Л. Петрушэўскай, Т. Талстой - у рускай. На Беларусі жаночая літаратура прадстаўлена творамі С. Алексіевіч, В. Іпатавай, В. Коўтун, Г. Багданавай і інш.
Дарэвалюцыйная проза прадстаўляла жанчыну найперш у розных іпастасях: гаротнай маці, добрай альбо дрэннай нявесткі і жонкі, сіраты, гараджанкі ці сялянкі-бяднячкі, каханай дзяўчыны. Як у жыцці, так і ў літаратуры жанчына адыгрывала пасіўную ролю, выступаючы перадусім як абект, а не як субект гісторыі. Вялікую ролю ў стварэнні гэтых жаночых вобразаў адыгралі празаікі-мужчыны: Ядвігін Ш., Якуб Колас, Змітрок Бядуля, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, і безумоўна, Цётка. Менавіта яна, А. Пашкевіч, і сваім асабістым лёсам, і сваімі апавяданнямі (Зялёнка, 1910 - 1912; Лішняя, 1912) выводзіць на беларускую літаратурную ніву сацыяльна-актыўных, удумлівых гераінь, здольных да рэфлексіі і філасофскіх абагульненняў.
Літаратура 1920 - 1930-х гг. пад уплывам грамадскіх змен стварыла абагульнены станоўчы вобраз савецкай - новай - жанчыны, які не зяўляецца лагічным працягам заяўленага раней каларытнага і адметнага вобраза беларускі ў літаратуры 1905 - першай паловы 1920-х гг., - слушна адзначыла І. Воюш [32, с. 153]. Гэта адбываецца з прычыны стандартызацыі жаночага вобраза ў савецкі перыяд і сацыялагізатарства ў крытэрыяльным падыходзе да яго. Спробы Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага і інш. пранікнуць у глыбіні жаночай псіхалогіі былі годна ацэнены, на жаль, толькі праз многія дзесяцігоддзі.
Нацыянальныя рысы характару беларускай жанчыны паступова вяртаюцца ў прозе ваеннай пары і ў пазнейшых пасляваенных творах М. Лынькова, Я. Брыля, І. Мележа, В. Быкава. Тэорыя бесканфліктнасці ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе затрымала вяртанне ў нашу літаратуру паўнакроўнага вобраза беларускі. Толькі ў творчасці шасцідзесятнікаў У. Караткевіча, А. Кулакоўскага, М. Лобана, І. Навуменкі, І. Шамякіна жанчына заняла сваё пачэснае месца. Гэтыя пісьменнікі адлюстроўвалі жанчыну ў розных іпастасях: як маці, як гераіню, як грамадскую дзеячку, і, вядома, як проста каханую жанчыну.
Сучасная літаратура мае тэндэнцыю, з аднаго боку, да высокага філасофскага асэнсавання вобраза жанчыны, а з другога - да вяртання жанчыне яе спрадвечнага месца ў маленькім, утульным хатнім свеце. Проза апошніх дзесяцігоддзяў А. Адамовіча, В. Быкава, В. Адамчыка, І. Шамякіна, І. Чыгрынава, В. Казько, В. Карамазава, А. Кудраўца, А. Федарэнкі, Ю. Станкевіча не толькі пераасэнсоўвае літаратурныя набыткі ў сферы інтэрпрэтацыі жаночага вобраза, а нібы падхоплівае перарваную традыцыю, закладзеную Міхасём Зарэцкім, Кузьмой Чорным, а пазней адноўленую І. Мележам [29, с. 23].
Так, у творчасці В. Быкава пераасэнсоўваецца вобраз жанчыны 1930 - 1940-х гг. Адначасова, мажліва, пад уплывам быкаўскіх твораў, а таксама ў залежнасці ад павеваў часу ў літаратуры 1980 - 1990-х гг. рыхтуецца глеба для зяўлення жаночага характару, які народжаны новымі сацыяльнымі абставінамі. На гэтай ніве творча пераасэнсоўваецца не толькі гісторыя (напрыклад, Сны імператара У. Арлова альбо Літоўскі воўк Алеся Наварыча), але і сучаснасць (да прыкладу, традыцыйна беларуская аповесць Сны пра маму А. Жука ці постмадэрнісцкія цыклы Мама і я, Толькі не гавары маёй маме Адама Глобуса).
Дыпломнае даследаванне прысвечана аналізу некаторых твораў класікаў беларускай прозы, дзе адбіліся найбольш характэрныя тэндэнцыі эвалюцыі вобраза беларускай жанчыны ў сацыяльна-гістарычным разрэзе.
Актуальнасць тэмы даследавання.
Занепакоенасць правамі чалавека прыцягнула ўвагу сусветнай супольнасці да становішча жанчын. Гэтыя праблемы паступова сталі ўсведамляцца сучасным беларускім грамадствам і, адпаведна, успрымацца ў дзяржаўным маштабе. У Рэспубліцы Беларусь распрацаваны Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці [61], у якім перад навуковымі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі краіны пастаўлены наступныя задачы:
·правядзенне навуковых даследаванняў па праблемах жанчын;
·распрацоўка і апрабацыя курса па праблемах жанчын для ВНУ і інш. навучальных устаноў.
У сувязі з тым, што літаратура - гэта культурны тэкст, то заканамернасці глабальнага працэсу фемінізацыі, адпаведна, распаўсюдзіліся і на яе. Такім чынам, акрэсліўся новы аспект літаратуразнаўчых даследаванняў - выяўленне жаночага пачатку ў мастацкім тэксце.
Зварот да асэнсавання сацыяльна-полавай функцыі жанчыны ў нацыянальным прыгожым пісьменстве ў значнай ступені звязаны і з імклівым пранікненнем ва ўсходнеславянскія школы ідэй французскага і амерыканскага літаратуразнаўства.
Ступень распрацаванасці тэмы. Інтэрпрэтацыя жаночай субектыўнасці ў вуснай народнай творчасці і мастацкай літаратуры стала спецыяльна вывучацца беларускімі крытыкамі параўнальна нядаўна, у сярэдзіне 1990-х гг. Манаграфічных работ па гэтай праблеме пакуль няшмат, але цікавасць да яе нязменна расце. Пра гэта сведчаць работы даследчыкаў І. Багдановіч, І. Bоюш, А. Гапавай, А. Мельнікавай, Т. Камароўскай, Л. Рублеўскай, Т. Фіцнер, Т. Шамякінай і інш., якія пераважна аддаюць увагу выяўленню вобраза жанчыны ў міфалогіі, беларускай і замежнай жаночай літаратуры.
Эвалюцыя, рэпрэзентацыя і заканамернасці функцыянавання жаночага вобраза ў празаічных тэкстах, створаных класікамі беларускай літаратуры, цэласна яшчэ не даследаваліся. Паколькі абём назапашанага беларускай прозай мастацкага матэрыялу велікі, то зараз маецца магчымасць прасачыць эвалюцыю жаночага вобраза на працягу апошняга стагоддзя, класіфікаваць шматлікія жаночыя характары, асэнсаваць іх ролю і значэнне і ў літаратурным працэсе, і ў канкрэтных мастацкіх тэкстах.
Мэтай дыпломнага даследавання зяўляецца вывучэнне мастацкай рэпрэзентацыі жаночых вобразаў у беларускай ў нацыянальнай прозе другой паловы ХХ ст.
У сувязі з гэтым пастаўлены наступныя задачы:
даследаваць агульнасацыяльныя і ўласна літаратурныя фактары, што ўплывалі на фарміраванне вобраза жанчыны ў другой палове ХХ ст.;
прасачыць этапы станаўлення і развіцця жаночага вобраза ў прозе класікаў нацыянальнай літаратуры - І. Мележа, В. Быкава, раскрыць значэнне іх творчай дзейнасці ў мастацкім выяўленні вобраза беларускай жанчыны;
акрэсліць спецыфіку мастацкай інтэрпрэтацыі жаночых вобразаў у творчай спадчыне І. Мележа, В. Быкава;
вылучыць сістэму каштоўнасцей, якую маніфестуюць жаночыя характары;
распрацаваць тыпалогію жаночых вобразаў паводле іх сацыяльна-родавай функцыі ў літаратурным празаічным тэксце.
Абект і прадмет даследавання. Беларуская літаратура другой паловы ХХ ст. багатая на жаночыя вобразы, і гэта акалічнасць вымушае звузіць колькасць твораў для даследавання, акрэсліўшы крытэрыі іх адбору: 1) прыналежнасць да празаічных жанраў; 2) наяўнасць адметных рэалістычных жаночых персанажаў; 3) канцэптуальная значнасць выяўленых жаночых вобразаў. У выніку, абектам даследавання сталі празаічныя творы І. Мележа і В. Быкава.
Прадметам даследавання зяўляюцца асаблівасці мастацкай рэпрэзентацыі літаратурнага вобраза беларускай жанчыны ў нацыянальнай прозе другой паловы ХХ ст.
Метадалогія і метады даследавання.
У дыпломным даследаванні выкарыстаны канкрэтна-аналітычны, параўнальна-гістарычны і метад сістэмна-тыпалагічнага аналізу.
Тэарэтыка-гістрычным падмуркам даследавання сталі працы аўтарытэтных айчынных і замежных вучоных у галіне літаратуразнаўства, культуралогіі А. Бачарова [7], Ю. Лотмана [45], а таксама на работы беларускіх літаратуразнаўцаў А. Адамовіча [1], С. Андраюка [2, 3], Дз. Бугаёва [8 - 14], І. Воюш [29 - 32], П. Дзюбайлы [38, 39], В. Каваленкі [40], Л.Корань [43], А. Матрунёнка [48], А. Пяткевіча [62, 63], М. Тычыны [67] і інш.
Практычная значнасць атрыманых вынікаў. Матэрыялы і вывады дыпломнага даследавання могуць быць выкарыстаны настаўнікамі беларускай літаратуры, вучнямі сярэдніх і сярэднеспецыяльных устаноў на факультатыўных занятках па творчасці І. Мележа, В. Быкава, пры напісанні рэфератаў і дакладаў, падрыхтоўцы паведамленняў.
Структура і абём працы. Дыпломнае даследаванне складаецца з уводзін, адной главы, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц (68 пазіцый). Асноўны матэрыял працы займае 56 старонак, са спісам літаратуры - 60.
Глава І. Семантыка жаночых вобразаў у беларускай прозе 1940- - 1990-х гадоў
.1Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя
Літаратура перыяду вайны і пасляваеннага дзесяцігоддзя існавала ва ўмовах жорсткай цэнзуры і таталітарызму, але народная трагедыя - вайна - была настолькі вялікай, што, нягледзячы на неспрыяльныя абставіны, пісьменнікі заканамерна прыйшлі да больш глыбокага асэнсавання рэчаіснасці. У гады Вялікай Айчыннай асабліва папулярнымі сталі жанры навелы, фельетона, памфлета, і толькі ў другой палове 1940-х гг., пасля прытоку новых сіл, літаратары звярнуліся да буйных празаічных твораў. Перыядычныя выданні былі напоўнены апавяданнямі, аповесцямі, раманамі, у якіх па свежых слядах узнаўлялася ваенная рэчаіснасць, паказвалася аднаўленне разбуранай гаспадаркі. Кузьма Чорны, І. Мележ, І. Шамякін, Я. Брыль плённа працавалі на ніве адраджэння нацыянальнай прозы - рыхтавалі глебу для ўсплёску творчай актыўнасці пасля падзей 1956 г.
Адпаведна, беларуская жанчына паўстала перад чытачом у новай для сябе ролі - жанчыны на вайне і жанчыны, якая аднаўляе разбураную вайной гаспадарку і нармальнае чалавечае жыццё.
У літаратуры гэтага часу трансфармуецца вобраз маці. Глабальная роля мацярынства, якая заключаецца ў ратаванні сваіх дзяцей і ўсяго свету ад катастрофы, асабліва ярка праяўляецца ў прозе гэтага перыяду.
Маці ў апавяданні М. Лынькова Ірына (1942) аказваецца здольнай узарваць мост, каб адпомсціць за забойства дзіцяці. Ахвярай гвалтоўнага пасляваеннага бюракратызму становіцца Хвядосіха - маці трох сыноў, якія загінулі на вайне, з твора А. Кулакоўскага Сад (1947). У аповесці Я. Брыля На Быстранцы (1955) маці ахвяруе жыццём, каб уратаваць чатырнаццацігадовага сына, і хлопец пакутуе ад адчування віны.
Варта прыгадаць і славутае брылёўскае апавяданне Маці (1957). У творы паўстае вобраз жанчыны, якая ўвасабляе найлепшыя рысы мацярынства - дабрыні, ахвярнасці, спачування, адданасці сваім дзецям. Яна рашаецца накарміць палонных - уцекачоў з фашысцкага канцлагера - і прымае пакаранне разам з імі. Успрыняцце чужых дзяцей як сваіх паядноўвае вобразы маці і бабы Зось з аповесці Я. Брыля Зялёная школа (1957). Знешне непрывабная бабуля Зось, якую баяцца дзеці, аказваецца чалавекам вялікай душы: ратуе ад карнікаў малую яўрэйскую дзяўчынку.
Трывала ўваходзіць у мастацкую прозу вобраз савецкай жанчыны. Значная роля ў яго распрацоўцы належыць І. Шамякіну. Тэма аднаўлення разбуранай вайной краіны, памяці пра ахвяры вайны нарадзіла ў яго творчасці шматлікія станоўчыя жаночыя вобразы. Гэта маці салдата Раманенкі з аповесці Помста (1945). Сумленная камсамолка, інтэлігентка, якая прагне барацьбы [33, с. 598], - паводле В. Локун, Таццяна Маеўская (Глыбокая плынь, 1946 - 1949). Маша Кацуба з рамана У добры час (1949 - 1952) - каханая галоўнага героя Максіма Лескаўца - аддае ўсе сілы адбудове калгаса. Праўда, росквіт творчасці пісьменніка прыйшоўся на першую палову 1950-х - 1970-я гг., калі зявіліся пенталогія Трывожнае шчасце (1957 - 1965), раманы Крыніцы (1957), Сэрца на далоні (1963) і інш.
Засяроджваецца на душэўных перажываннях жанчыны Я. Брыль у апавяданнях Марыля (1937 - 1943) і Галя (1953). Пранікнёны лірызм аўтара тут спалучаны з глыбокім псіхалагізмам, абсалютна па-новаму выяўлены багаты ўнутраны свет беларускай жанчыны.
Такім чынам, у ваенны час і ў перыяд першага пасляваеннага дзесяцігоддзя ў літаратуры адбывалася далейшая распрацоўка жаночага характару, якая пазней дала свой плён у творах Я. Брыля, І. Мележа, В. Быкава, І. Шамякіна, У. Караткевіча, І. Навуменкі, А. Кулакоўскага, М. Лобана, А. Адамовіча, І. Чыгрынава, В. Адамчыка і інш.
Другая палова ХХ ст. прынесла нашаму грамадству хрушчоўскую адлігу і масавыя рэабілітацыі незаконна асуджаных падчас сталінскіх рэпрэсій, перыяд дысідэнцтва і застою, часы перабудовы і ўтварэнне нацыянальна і палітычна незалежнай суверэннай дзяржавы.
Літаратура зноў апынулася ў віры імклівага развіцця падзей і была заклікана ацаніць і пераасэнсаваць многае са створанага раней, у час панавання сацыялістычнага рэалізму. Яна павінна была знайсці ў сабе сілы і, пераадолеўшы творчы застой, адрадзіцца ў новай якасці напрыканцы ХХ ст., у 90-я гг., як бы вярнуўшыся да маральных, гуманістычных набыткаў яго пачатку.
Агульная тэндэнцыя развіцця нацыянальнай літаратуры пасля адлігі - аднаўленне ўжо знойдзеных у перыяд беларусізацыі каштоўнасцей, агульначалавечых ідэалаў. Да жаночага вобраза паступова вяртаецца яго духоўны пачатак, а сама жанчына з сацыяльнага элемента, шрубчыка пераўтвараецца ў паўназначную асобу. Вобразу жанчыны за перыяд з канца 50-х да 90-х гг. ХХ ст. было нададзена першапачатковае значэнне абекта і стваральніцы кахання, ахоўніцы хатняга ачага, яна з вытворчасці была зноў вернута ў сямю, да мужа і дзяцей.
Духоўнае, а не класавае прызначэнне жанчыны на Зямлі было адлюстравана ўжо ў аповесці А. Кулакоўскага Нявестка (1956). Заглыбленне аўтара ў нематэрыяльныя сферы чалавечага жыцця заканамерна вывела на першы план паўзабыты жаночы вобраз пачатку стагоддзя - вобраз добрай нявесткі.
Шматаспектна пачаў інтэрпрэтавацца вобраз маці: яго значэнне стала пашырацца за кошт разнастайнасці характараў і абставін.
У рамане А. Адамовіча Вайна пад стрэхамі (1960) Ганна Міхайлаўна Корзун знаходзіцца ў дастаткова супярэчлівых абставінах: з аднаго боку, яна мае дваіх сыноў і адказвае за іх жыццё, а з другога - яна аптэкарка, якая заклікана дапамагаць хворым. Прыкметы часу адбіліся ў яе характары: жанчына абірае сацыяльна значымы шлях - дапамагае медыкаментамі падпольшчыкам, падвяргаючы пры гэтым небяспецы сваіх дзяцей. Значнае месца ў духоўнай канве твора займае таксама вобраз маці ў пазнейшай аўтабіяграфічнай аповесці А. Адамовіча Vixi (1993).
Тэме драматычнага лёсу беларускай жанчыны-маці ў неспакойным свеце прысвечана апавяданне С. Грахоўскага А маці не спіць (1987).
Вобразы маці, дзяцінства і роднага кута спалучаны ў вясковай прозе - аповесцях М. Стральцова Адзін лапаць, адзін чунь (1970), А. Кудраўца Раданіца (1988), Б. Сачанкі Родны кут (1989), апавяданні В. Карамазава Дзяльба кабанчыка (1988) і інш.
Вобраз сучаснай жанчыны-маці і праблема адносін да яе паўстаюць у творы Алеся Наварыча Сузіранне начной поўні (1988), дзе сын дазнаецца аб алкагалізме маці, А. Кудраўца Пахахуцікі (1988), у якім маці з-за нявесткі падкараціла сабе жыццё, І. Сяргейчыка Горкая пяшчота (2000), дзе паказана маці афганца.
З прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны ў літаратуру 1960 - 1980-х гг. прыйшла жанчына-гераіня, якая, аднак, істотна змянілася. Вялікая роля ў развіцці жаночага гераічнага персанажа належыць М. Лынькову (Векапомныя дні, 1958), І. Мележу (Мінскі напрамак, 1952 - 1974), В. Быкаву (Карер, 1987; Знак бяды, 1982; Велікоднае яйка, 2001, і інш.), І. Шамякіну (Гандлярка і паэт, 1975; Трывожнае шчасце, 1957 - 1965), І. Пташнікаву (Алімпіяда, 1984).
Стварэнню вобразаў савецкіх жанчын прысвяціў сваю творчасць 1950 - 1970-х гг. І. Шамякін. Гэта вобразы Марыі Сяргееўны і Сашы Траянавай з пенталогіі Трывожнае шчасце, доктара Таісы Міхайлаўны з рамана Вазьму твой боль (1978). Трагедыю душы жанчыны-функцыянера пісьменнік раскрыў у аповесці Драма (1988).
На працягу другой паловы стагоддзя ў літаратуру быў вернуты занядбаны ў савецкія часы вобраз жанчыны ў гісторыі. Асабліва плённа працаваў у гэтай галіне У. Караткевіч, пяру якога належаць арыгінальныя рамантычныя жаночыя вобразы з гістарычных аповесцяў Сівая легенда (1961), Цыганскі кароль (1961), Дзікае паляванне караля Стаха (1964), Ладдзя Роспачы (1968), рамана Каласы пад сярпом тваім (1964 - 1966). Жанчыне пісьменнікам адводзіцца асаблівае месца ў гісторыі. Яна самой сваёй прысутнасцю матывуе не толькі ўнутраны рух сюжэта, але і гістарычна значныя калізіі. Традыцыі пісьменніка творча працягваюць І. Шамякін, Т. Бондар, В. Іпатава, В. Коўтун, В. Чаропка, Алесь Наварыч.
Тэма кахання і, адпаведна, вобраз каханай таксама трансфармаваўся. Адкрытыя юначыя пачуцці Сашы Траянавай і Пятра Шапятовіча з вядомай пенталогіі істотна адрозніваюцца ад сузіральна-заглыбленага кахання Вялічкі да суседкі (І. Пташнікаў Мсціжы, 1972), сталага пачуцця герояў А. Жука з аповесці Праклятая любоў (1990).
Перыяд духоўнага разняволення ў грамадстве канца 1980-х гг. (часоў перабудовы) даў штуршок для стварэння праблемнага, часам трагічнага жаночага вобраза. Раней завуаляваныя праблемы аказаліся на паверхні. Дзяўчаты, для якіх у выніку жорсткіх абставін каштоўнасць кахання і любові застаецца непазнанай або дыскрэдытаванай, - гераіні твораў 1990-х гг. У. Рубанава Распусная (1991), І. Жарнасек Мона Літа (1991), Я. Хвалея «Прынцэса Жалезная дзева» (1991), Г. Багданавай Супер-8 (1990), Народжаныя поўзаць (1991), Салодкія арэшкі (1991), Мамін вальс, або Як мы развітваліся з рамантыкай (1991), Тармазнутая (1996) і інш.
Асаблівае гучанне набывае вобраз адзінокай, пакінутай сам-насам з доляю жанчыны ў неспакойным свеце. Праблема жаночай адзіноты адлюстравана ў прозе У. Рубанава (Буслы на снезе, 1981), Алеся Наварыча (Гепардава лета, 1992), І. Шамякіна (Адна на падмостках, 1994; Палеская мадонна, 1996), Г. Багданавай (Смерць настаўніцы, 1997) і інш.
Пачуццёвыя, эмацыянальныя, эстэтычныя ацэнкі знешняму хараству жанчыны дае т.зв. эратычная проза. Да гэтай плыні В. Старычонак і А. Бельскі адносяць творы Г. Далідовіча са зборніка апавяданняў пра жанчын Жар кахання (1994), прозу Адама Глобуса - Дамавікамерон (1996), Эратычная проза (1998), Інтымнае (1999), Тэксты (2000), А. Казлова - Графіня з ружай (1993).
Нечаканым для літаратуры канца стагоддзя, але вядомым па прозе 1900-х, стаў вобраз жанчыны-жабрачкі, або бамжа, зэка. Так, у аповесці В. Быкава Ваўчыная яма (1999) мы сустракаем выкрасленую з грамадскага жыцця жанчыну, былую прастытутку Жаржэту, да якой поўнасцю можна аднесці словы самога аўтара пра адрэзаную лусту, сказаныя ў дачыненні да іншага героя (Хведара Роўбы): як не ссохне, то з