Параўнальныя канструкцыі ў мове вершаваных твораў Янкі Купалы
Курсавая работа
Параўнальныя канструкцыі ў мове вершаваных твораў Янкі Купалы
Уводзіны
І хоць дасць мне доля ў дамавіне месца, -
Устане цень з зямлі мой, на крыж
абапрэццаў той бок глядзеці будзе век нязводна,
Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай.
Янка Купала
У сучаснай лінгвістыцы ўсё большае распаўсюджанне знаходзіць даследаванне стылістыкі мовы. Зяўляюцца новыя напрамкі стылістычнага вывучэння моўнага матэрыялу. Ва ўсіх напрамках асноўнае месца займае праблема славесных сродкаў вобразнасці.
Да ліку славесных сродкаў вобразнасці належыць троп. Адным з самых распаўсюджаных відаў тропаў, які шматгранна выкарыстоўваецца носьбітамі мовы ў вуснай і пісьмовай форме, у пазнавальнай і эстэтычнай, ацэначнай і арганізацыйнай функцыях, зяўляецца параўнанне. Параўнанне - такое супастаўленне двух прадметаў, зяў або паняццяў, у выніку якога сутнасць аднаго з іх вытлумачваецца праз сутнасць другога. Параўнанне дапамагае зрабіць паэтычны малюнак па - мастацку дакладным, наглядным, жывапісным. У параўнанні выяўляецца мастакоўская своеасаблівасць паэта, яго стаўленне да таго, што адлюстроўваецца ў творы. У параўнанні ўзаемапаясняюцца абедзве часткі супастаўлення - і тое, што параўноўваецца, і тое, з чым параўноўваецца.
У паэзіі Янкі Купалы параўнанне - адзін з самых ужывальных тропаў, а таму іх аналіз паводле тыпаў, месца і ролі ў мове паэта дазваляе выявіць адметнасць гэтага мастацкага прыёму ў сістэме вобразных сродкаў паэта і разам з тым даць уяўленне аб індывідуальнасці стылю мастака і яго светаўспрыманні, светабачанні, паколькі параўнанне зяўляецца носьбітам інфармацыі, з аднаго боку, аб адметнасці паэтычнай працы, а з другога - аб уяўленнях паэта пра свет, аб канкрэтна-пачуццёвым адлюстраванні ім рэчаіснасці пэўнага часу. Мова твораў паэта прадстаўлена рознымі спосабамі выражэння параўнанняў.
Мэта курсавой работы - вызначыць месца і ролю параўнанняў у мове вершаваных твораў Янкі Купалы. У сувязі з пастаўленай мэтай неабходна вырашыць наступныя задачы:
) выявіць параўнальныя канструкцыі ў мове вершаваных твораў Янкі Купалы;
) вызначыць спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы;
) правесці лексіка-тэматычную класіфікацыю абекта і субекта параўнання;
) даць характарыстыку ўстойлівых параўнанняў у мове Янкі Купалы.
Сярод параўнанняў мовы вершаваных твораў Янкі Купалы самыя распаўсюджаныя са злучнікам ці злучальным словам, з якіх найбольшая колькасць са злучнікам як.
Значна менш ужываюцца параўнанні з іншымі злучнікамі: бы, нібы, быццам, што, маўляў.
Зафіксаваны адзін выпадак выражэння параўнання назоўнікам з прыназоўнікам: Царскія слугі бюць іх [людзей], страляюць, / І сваіх браццяў за сабак маюць.
Асноўная частка параўнанняў усіх тыпаў у мове твораў Янкі Купалы пабудавана на аснове падабенства аднаго прадмета да другога паводле агульнай прыкметы.
Акрамя таго, у паэта адзначаецца даволі частае выкарыстанне параўнанняў, пабудаваных не на супастаўленні, а на супрацьпастаўленні аднаго прадмета другому, напрыклад: Хоць не воўк - жывеш у хаце; Не дубок пры ніўцы ў гаі, / Не ў лузе лілейка, - / Малады тут засядае / З сваёй дабрадзейкай.
Крыніцай матэрыялу паслужылі вершаваныя творы Янкі Купалы.
1. Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы
купала параўнання лексіка
У вершаваных творах паэта прадстаўлены розныя спосабы выражэння параўнанняў і ўвядзення іх у кантэкст. Сярод параўнанняў самыя распаўсюджаныя са злучнікам ці злучальным словам, з якіх найбольшая колькасць са злучнікам як.
Значна менш параўнанняў з іншымі злучнікамі: бы, нібы, быццам, што, маўляў.
Не менш значную ў колькасных адносінах групу складаюць параўнанні ў форме творнага склону назоўнікаў.
Значна менш адзначаюцца параўнанні ў форме параўнальнай ступені прыметніка ці прыслоўя.
Няшмат у паэта параўнанняў, выражаных параўнальнымі даданымі сказамі.
У адзінкавых выпадках зафіксаваны параўнанні, выражаныя лексічна
(пры дапамозе слоў падобны, роўны).
Зафіксаваны адзін выпадак выражэння параўнання назоўнікам з прыназоўнікам: Царскія слугі бюць іх [людзей], страляюць, / І сваіх браццяў за сабак маюць (13, с. 78);
Параўнанні ўсіх пералічаных тыпаў пабудаваны на аснове падабенства аднаго прадмета да другога паводле агульнай прыкметы.
Акрамя таго, у паэта адзначаецца даволі частае выкарыстанне параўнанняў, пабудаваных не на супастаўленні, а на супрацьпастаўленні аднаго прадмета другому (паводле тэрміналогіі паэтычнага сінтаксісу - прыём адмоўнага паралелізму), узятых у аўтарскі арсенал вобразных сродкаў з вуснай народнай творчасці. Напрыклад: Я не сокал зоркавокі, /
Не арол адважны, / Што так думна за аблокі / Ўзносіцца з із кажны (12, с. 30);
Нават я не салавейка, / Што пяе так слаўна, / А я толькі верабейка, /
Ўзрошчаны пад Гайнай (12, с. 30); Не дубы скрыпяць / Сукам, лісцямі, - /
Два байцы - смяльцы / Ненавісцямі (13, с. 29); Хоць не воўк - жывеш у хаце (12, с. 32); Не дубок пры ніўцы ў гаі, / Не ў лузе лілейка, - / Малады тут засядае / З сваёй дабрадзейкай (12, с. 72,); Не на рэчцы лялее вадзіца, / І не явар калыша лістком, - / Гэта кроў маладая бурліцца, / Гэта сэрца пайшло хадуном (12, с. 101); Яе губкі - не калінкі, - / Проста спелыя малінкі
(12, с. 85); То не сокалы - птушкі / Вымыкалі ў далі, - / Гэта самалёты /
Нашы выляталі (13, с. 86); Не жалейка йграе / Пад ляском за вёскай, /
Не вятрок хістае / Беленькай бярозкай, - / Дзевачка - нябожа / Уздыхае, плача / Па сваім прыгожым / Па жыцці бядачым (13, с. 32) і інш.
1.1 Параўнальны зварот
Параўнальны зварот - слова або словазлучэнне, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест усяго выказвання або пэўнага члена сказа. Такія звароты ўводзяцца ў сказ пры дапамозе злучнікаў як, бы, быццам, нібы, нібыта, чым, што, маўляў.
Са злучнікам як: І пачынаю йграць з трывогай нейкай, / Хоць песня як і з даўных бе часоў, - / Звініць, як вецер паміж верасоў, / І ўперагонкі рвецца з салавейкай (1, с. 7); Воддаль прэе ў лесе лісце, / Як шкілет, тарчаць галіны (1, с. 8); Як крыніца, льецца, рвецца / З сэрца песня ў свет, за светы (1, с. 9); Наводзіць гэта музыка нязводны звод нуды, - / Скрабе душу, як сенажаць жалезныя бароны, / Па сэрцу бе, як дождж па шклянай шыбе ў халады (1, с. 24); Абдымлены комін тырчыць, як вяха, / Як здань, вызірае з імглы (1, с. 29); Стаіць, як абскубаны зверам шкілет, / Забытая светам карчма (1, с. 29); Як вісельнік, звісла галіна адна (1, с. 29); Лёг гаспадар плашмя на рунь, / Стаў слухаць сёлета палетак. / Абняўшы рунь, ляжыць, як сноп, / Жывых і мёртвых вызваў ў сведкі (1, с. 40); Абснежаны свет без канца, без граніц, / Душа ажно тлее, як свечка з грамніц (1, с. 41); - Бачыш, сынку: цёмна хмара / Залягла, як злая мара (1, с. 46); Чорны груган вылятае /Знекуль - з няшчасных старон. / Крылле, як вехі, разняўшы, / Страшны затачвае круг (1, с. 55); На тутэйшай зямлі / Дзве сястрыцы жылі, / Як забытыя ў лесе каліны (1, с. 113); Яе дружкі і нядружкі, / Як дасужлівыя служкі (1, с. 148); Сцягі нязгаслага святла, / Як мак, калышуцца, чырвоны (1, с. 197); (Лютуе Гітлер ашалелы…) / На Беларусь, маю радзіму, / Як шакал, рынуўся галодны (1, с. 387); То я рвуся к табе, то, як слуп той стаю (12, с. 14); Та [дзяўчынка] гарыць, як лучынка (13, с. 53); Ў руцэ сільнай смычок ліпкі /Лёгка ходзіць, як пярцо (12, с. 18); Выглядае [хата], як магіла, / Выглядае неяк крыўдна (13, с. 54); Мой край, як сцяпная магіла (12, с. 91); Як нябожчык, жуда мяне ўсю абняла (13, с. 63); Нітка ж то як палец (1, 175); У ім дупло - як хата (12, с. 112); Як віхры, машыны (12, с. 211); Лёд, як магіла сама (13, с. 54); Як заўцы - званы, / На няцвіўшыя паляны / Леглі курганы (12, с. 74); Як зрубы - звяны, / Сярод выдмаў, сярод ямаў / Дрэмлюць курганы (12, с. 74); А толькі бедную Натальку / Жыццё з ім цешыць не магло, / Як тую грэшную русалку (11, с. 107); Дзень добры, Масква, як вясна, маладая (12, с. 251); Ў губах язык засох, як косць (12, с. 10); Як зялёны дыван, распласталася [ніва]… (13, с. 30); За успамінам успамін / У грудзі лезе, як той клін (1, 15); Як смоль, чорныя бровы… (13, с. 85); А слёзы грызуць вочы ўсім, як соль (13, с. 86).
Са злучнікам што: Бо яздок на ім, што бура, / З віхрам пойдзе ў перагонкі (1, с. 291); Не магу я цярпець, паглядаць, / Як іх сталасць знікае, што мгла (13, с. 57); А вочы ў яго - што начніцы, / А рукі ў яго - чараўніцы (13, с. 61).
Са злучнікам быццам: Быццам горбы, іхні торбы (12, с. 54); Быццам песняй, быццам казкай / Дні плылі нам так (1, с. 416); Янка рад, не рад, /
А дыхнуць ані, / Быццам той скурат - / Круціцца ў агні (13, с. 83); Як пачне сняжніца / Гурбы насыпаці, / Быццам маё шчасце /Навекі хаваці (13, с. 102);
Мае думкі, быццам кумкі, / Назаляцца любяць мне (13, с. 50).
Са злучнікам нібы: Назаўтра ўзняло галасочак, / Нібы званочак (11, с. 51); Не ўзяць рукамі голымі / Таго жывога полымя, / Што, нібы агняцвет (11, с. 57); Развідняе сонца ночы, / Нібы казка, нібы цуд (1, с. 369); Нібы пчолы ў соты з мёдам / Да свайго вулля, / Мы вяртаемся дадому (11, с. 60);
Каб вы пелі, не сціхалі / Ў радасці і ў горы, / Гаманілі, нібы хвалі (12, с. 197);
А дзявочу красу, / Нібы тую расу, / Піў цагляны падвал цёмнай ночай (12, с. 198); Нібы цудоўная кветка, / Ордэн галубіцць мне грудзі (12, с. 248); На куце сядзіць багацце, / Нібы госць вядомы (12, с. 254); У вёсцы ўсім страшны, глядзіць [Янка], нібы пан… (13, с. 66); Вось яна - цуд - дзяўчына мая, / Нібы казкі чароўнай жар - цвет! (1, с. 155); А унізе гнуўся лес да зямлі, / Нібы старац, гнуўся (13, с. 89); Валасы, нібы лён, а сам стройны такі (13, с. 51); Пывуць леты, нібы рэкі (13, с. 74).
Са злучнікам бы: Бы тую пярынку птушыну, / Ў сваю бярлогу яе [Бандароўну] нёс (11, с. 107); Ў серабрысты росы, / Бы ў брыльянты тыя, /
Ты ўцвяці убор свій / Шаты залатыя (13, с. 12); Маеш голас, бы жалейку (13, с. 32); Рукі моцны, бы са сталі (1, с. 271); Зашумела, загуло, / Бы землетрасенне, / На палескае сяло / Найшло ўтрапенне (13, с. 36); Рад хат, бы курганаў (13, с. 50); Поле роўнае такое, / Бы стол габляваны… (13, с. 90).
Са злучнікам маўляў: Жыць кожны так будзе, мой братку, / Хто родну старонку палюбіць, / Маўляў добры сын сваю матку (13, с. 91).
1.2 Творны параўнання
Сярод бяззлучнікавых параўнальных канструкцый творны склон - найболей пашыраная форма выражэння параўнання. Творны параўнання характарызуе якасць дзеяння аднаго прадмета не непасрэдна, а праз другі прадмет, дзеянне якога ў пэўны момант найболей яму ўласцівае. Гэта канструкцыя па значэнню суадносіцца з параўнальным зваротам, які характарызуе якасць дзеяння. Творны параўнання, як і вобразны параўнальны зварот, называе якасць дзеяння і адначасова метафарычна характарызуе дзейнік (субект дзеяння).
Напрыклад: Лёг пухам на лесе, на жоўтых лісцях, / Абсеяў, абсыпаў прысады і шлях. / Так высыпаў ззябна, бязрадасна снег (1, с. 41); У высях сонца золатам зіяла, / Ўнізу плыў вецер сваёй сцежкай (11, с. 80); Асілкам гэтакім адроду / Машэка быў ў сваёй радні (11, с. 91); Ноч цёмнай пасцілкай зямлю абхінула (11, с. 148); Мучыцель толькі рад, снуецца, / Як шакал дзікі па трупах, - / З ахвяр сваіх ваўком смяеца (12, с. 4); Загарыцца сонца смагай (12, с. 6); І маланкай доля блісне (12, с. 13); Ты за грошы сябе прадасі панічу, - /
Будзеш блізкай яму, будзеш жонкай яго (12, с. 15); Будзеш паняй ты жыць: смачна есць, доўга спаць (12, с. 15); Слёзы капалі расіцай (1, с. 288); Лёг па небе Шлях Млечны, шлях злепленых зорак, / Паясом - серабром без канца і пачатку (12, с. 169); Млечны Шлях служыць сцежкай - пуцінай у вырай (12, с. 169); Яны вялі і сохлі націнай (12, с. 197); Дзе чыгун ракою льецца, / Дзе звініць сталь звонам (12, с. 219); Сын чацвёрты: - Хочу лётаць /Птушкаю крылатай (12, с. 220); Ты прыйдзі ка мне вясною, / Кветкаю прыйдзі (12, с. 122); Ты прыйдзі ка мне улетку, / Коласам прыйдзі (12, с. 122); Як жыццё пабегла / Жваваю крыніцай (12, с. 212); Раем на зямлі выглядаў наш сад (11, с. 84); Ралля падсохла, мяккай стала воўнай (11, с. 79); І сам не бачыць, як расой / Сплыла слязіна за слязой (1, с. 16);