Уклад беларускага народа у супольную перамогу народаў свету над нацызмам

  • Вид работы:
    Контрольная работа
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    8,4 Кб
  • Опубликовано:
    2012-09-17
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Уклад беларускага народа у супольную перамогу народаў свету над нацызмам

План

Уводзины

. Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі. Вынiкi Берлінскай аперацыi

. Патсдамская міжнародная канферэнцыя. Яе дасягненнi

. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі. Вялiкiя беларусы

Лiтаратура

Уводзины

Разгром германскіх войскаў у Сталінградской бітве стаў пераломным момантом у ходзе Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. У выніку баёў пад Сталінградам Чырвоная Армія перахапіла ў праціўніка стратэгічную ініцыятыву і ўтрымлівала яе да канца вайны.

Перамога ў Курской бітве, якая была дасягнута дзякуючы гераізму савецкіх воінаў і майстэрству камандавання Чырвоной Арміі, стала найважнейшым укладам у вызволенне тэрыторыі СССР ад акупантаў. Германія і яе сатэліты былі вымушаны перайсці да абароны на ўсіх тэатрах баявых дзеянняў Другой сусветнай войны.

Перабудова эканомікі СССР на патрэбы вайны, мабілізацыя ўсіх працоўных рэсурсаў дазволілі забяспечыць Чырвоную Армію неабходнымі для паспяховага заканчэння войны рэсурсамі.

Важным этапам узмацнення антыгітлераўскай кааліцыі з'явілася Тэгеранская канферэнцыя. Прадстаўнікі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі прынялі Дэкларацыю аб сумесных дзеяннях у войне супраць Германіі і пасляваенным супрацоўніцтве трох дзяржаў. На завяршальным этапе вайны амерьіканскія і англійскія ўзброеныя сілы ажыццявілі шэраг буйных аперацый у Заходняй Еўропе. 6 чэрвеня 1944 г. быў адкрыты другі фронт. ЗША і Вялікабрытанія далучыліся да ваенных дзеянняў супраць фашысцкай Германіі і ўнеслі вялікі ўклад у разгром агрэсара.

Ураджэнцы Беларусі, якія змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у партызанскіх атрадах і ў падполлі, на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў радах руху Супраціўлення ў еўрапейскіх краінах, унеслі значны ўклад у супольную перамогу народаў свету над нацызмам і ўсталяванне міру на Зямлі.

Перамога над фашысцкай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй мела велізарнае міжнароднае значэнне. Яна карэнным чынам змяніла ваенна-палітычнае становішча ў свеце, з'явілася найважнейшым фактарам узмацнення нацыянально-вызваленчага руху, прывяла да кардынальных змен у суадносінах сіл на міжнароднай арэне, значна пашырыла магчымасці для захавання міру на Зямлі.

.Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі. Вынiкi Берлінскай аперацыi

Берлінская аперацыя пачалася 16 красавіка 1945 г . У аперацыi ўдзельнічалі войскі 1-га і 2-га Беларускіх і 1-га Ўкраінскага франтоў з выкрыстаннем сіл Балтыйскага флоту, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, авіяцыі далёкага дзеяння, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага. Усяго ў аперацыі ўдзельнічала 2,5 млн. чалавек, 41,6 тыс. гармат і мінамётаў, 6 250 танкаў і самаходных гармат, 7,5 тыс. баявых самалётаў. Берлін быў акружаны. Пачаліся цяжкія, кравапралітныя вулічныя баі. 25 красавіка войскі 1-га Ўкраінскага фронта і амерыкана-англійскія саюзнікі ўдарамі з усходу і захаду рассеклі нямецкі фронт і злучыліся на Эльбе ў раёне Торгаў.

красавіка Гітлер прыняў рашэнне пакончыць з сабой. У гэты жа дзень італьянскія партызаны злавілі і павесілі Мусаліні. 30 красавіка над рэйгхстагам быў узняты чырвоны сцяг . Прыкладна праз дзве гадзіны пасля этага Гітлер застрэліўся. 2 мая гарнізон Берліна капітуліраваў.

У ходзе берлінскай аперацыі савецкія войскі разграмілі 93 дывізіі ворага, узялі ў палон 480 тыс. салдат і афіцэраў, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі. Аднак вялікія страты панеслі і савецкія войскі. За час штурму Берліна яны страцілі 362 тыс. чалавек забітымі і параненымі.

Апоўначы 8 мая ў прадмесці Берліна - Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША, Англіі і Францыі прадстаўнікі пераможанай фашысцкай Германіі падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл.

У ноч на 9 мая 1945 г . у 2 гадзіны 10 хвілін у эфіры прагучала доўгачаканная вестка аб Вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. Чырвоная Армія, якая ўнесла асноўны ўклад у разгром гітлераўскай Германіі, пазбавіла свет ад фашысцкага іга. 24 чэрвеня 1945 г . на Краснай плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.

. Патсдамская міжнародная канферэнцыя. Яе дасягненнi

Адным з важнейшых дасягненняў Патсдамскай канферэнцыі зявілася зацверджанне Савета міністраў замежных спраў, першачарговай задачай якога была падрыхтоўка праектаў мірных дагавароў з Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Аднак трэба заўважыць, што становішча ў Патсдаме ў корні адрознівалася ад становішча ў Тэгеране і Ялце. Па шырокаму кругу пытанняў вылучалася шмат рэзкіх узаемных абвінавачваняў. Амерыканская і англійская дэлегацыі разглядалі савецкую палітыку ў Балгарыі і Румыніі, як парушэнне ялцінскай Дэкларацыі аб вызваленай Еўропе. Савецкія прадстаўнікі абвінавачвалі Англію ў адносінах яе палітыкі ў Грэцыі. Але гэтыя і іншыя разнагалоссі не былі галоўнымі. Галоўныя праявіліся ў двух пытаннях - аб Германіі і аб Польшчы.

Пазіцыя прэзідэнта ЗША Трумэна была жорсткай. Гэта тлумачылася і тым, што ў час работы канферэнцыі прыйшло паведамленне аб паспяховым ажыццяўленні выпрабавання ў ЗША атамнай бомбы. «Гэта, па словах Трумэна, прыдало яму ўпэўненасці ў перагаворах з рускімі».

Хаця на Патсдамскай канферэнцыі і на працягу наступных двух - трох гадоў яшчэ падтрымлівалася бачнасць «міра паміж Вялікай тройкой», у сапраўднасці Патсдам азнаменаваў сабой пачатак канца гэтага міру, галоўнай асновай якога, на думку савецкіх кіраўнікоў, быў сумесны кантроль над Германіяй. І ўсё ж канферэнцыя мела вялікае міжнароднае значэнне. Яна адыграла сваю ролю ў захаванні міру.

. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі

На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся больш за 1,3 млн. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. На фронт нярэдка накіроўваліся цэлымі семямі. Тадора Храбрая з Бялыніч адправіла на фронт шасцярых сваіх сыноў, столькі ж сыноў паслаў у Чырвоную Армію быхаўскі калгаснік Акім Красоўскі. Старэйшы з яго сыноў Сцяпан, які лятаў на штурмавіку, стаў маршалам авіяцыі. Анастасія Купрыянава з Жодзіна паслала на фронт 5 сваіх сыноў. Малодшы з іх Пётр праславіўся пры ліквідацыі акружанай групоўкі ворага на тэрыторыі Латвіі, паўтарыўшы подзвіг А. Матросава. У Жодзіне ўстаноўлены помнік маці-патрыётцы і пяці яе загінуўшым сынам. У хаце, дзе яна жыла, створаны музей. З сямі Сцяпана Пляца, жыхара вёскі Азярцы Талачынскага раёна, з ворагам змагаліся 4 сыны і 2 нявесткі. За час вайны на самалётах яны зрабілі 2 640 баявых вылетаў, былі ўзнагароджаны 50 ордэнамі і медалямі, а нявесткі Руфіма і Раіса сталі Героямі Савецкага Саюза.

Мужна змагаліся з ворагам на заснежаных палях падмаскоўя ўраджэнец Бешанковіцкага раёна генерал-маёр Л.М. Даватар, гамельчане браты-палкоўнікі Аляксандр і Пётр Лізюковы, ураджэнец міншчыны Д.У. Гліцэвіч. Першы ў гісторыі вышынны паветраны таран здзейсніў у маскоўскім небе беларус А.М. Катрыч, першы начны паветраны таран - Віктар Таталіхін. За г. Ленінград змагаліся і аддалі свае жыцці віцэ-адмірал В.П. Дрозд, марскі лётчык А.К. Антоненка, снайпер Ф.А. Смалячкоў. Сын селяніна з в. Машканы Сенненскага раёна, лётчык А.К. Гаравец на Курскай дузе ўступіў у бой з 20-цю варожымі бамбардзіроўшчыкамі, збіў 9 самалётаў праціўніка. Ён - адзіны ў свеце лётчык, які ў адным паветраным баі збіў столькі самалётаў ворага. А.К. Гаравец загінуў у тым жа баі. Пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

беларуса былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра - П.Я. Галавачоў, І.І. Гусакоўскі, С.Ф. Шутаў, І.І. Якубоўскі - удастоены гэтага звання двойчы, 67 - сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней. Каля 400 тыс. воінаў - беларусаў узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. За гады вайны каля 400 беларусаў сталі генераламі і адміраламі. Больш за 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў Беларусі былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза, а 88 з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Сотні тысяч ураджэнцаў Беларусі працавалі ў савецкім тыле: у Паволжжы, на Урале, у Заходняй Сібіры, іншых рэгіёнах СССР. Беларускія чыгуначнікі А.М. Чухнюк, А.В. Глебаў, М.А. Макараў, І.П. Першукевіч і А.А. Янкоўскі за высокія паказчыкі ў рабоце былі ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Уклад у справу разгрома ворага ўносілі дзеячы беларускай навукі і культуры.

Нашы землякі прынялі актыўны ўдзел у антыфашысцкім руху Супраціўлення ў заходніх краінах Еўропы, куды занёс іх трагічны лёс вайны.Гэта датычыцца перш за ўсё жыхароў заходніх раёнаў Беларусі, якія былі дэпартаваны напярэдадні вайны ў Сібір і адтуль трапілі ў польскую армію генерала Андэрса, якая была сфарміравана на тэрыторыі Савецкага Саюза, а затым выйшла да саюзнікаў і прыняла ўдзел ў цяжкіх баях за вызваленне Італіі.

У італьянскім Руху Супраціўлення прымаў удзел адзін з лепшых памочнікаў камандзіра 16-й гарыбальдзійскай дывізіі «Вагано» 19-гадовы студэнт з Мінска Аляксандр. У памяці партызан засталося толькі яго імя. Аляксандр загінуў у снежні 1944 г . На італьянскай зямлі загінуў таксама А.К. Кісялёў, ураджэнец вёскі Стары Стан Клімавічскага раёна, які змагаўся ў гарыбальдзійскай партызанскай брыгадзе «Матэоці». 16-ці гадовым юнаком быў адпраўлены на прымусовыя работы М.С. Фралоў з вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна. Апынуўшыся ў Італіі, ён уцёк да партызан. Пасля вызвалення Італіі атрымаў «пасведчанне патрыёта». Інжынер з Дзяржынска А.В. Варанкоў уцёк у 1943 г . з фашысцкага канцлагера, быў начальнікам штаба партызанскага атрада, а затым брыгады, што дзейнічала на тэрыторыі Бельгіі. Пасля выгнання фашысцкіх захопнікаў ён у ліку 30 іншых савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам Бельгіі.

Апынуўшыся ў канцантрацыйных лагерах, вязні з нашай рэспублікі наладжвалі кантакты з удзельнікамі антыфашысцкага руху на волі, прымалі ўдзел у стварэнні баявых цэнтраў, якія дзейнічалі ў Асвенціме, Дахаў, Бухенвальдзе, Заксенхаўзене і інш. У Маўтхаўзене пасля генерал-лейтэнанта Д.М.Карбышава, якога закатавалі гітлераўцы, падпольную арганізацыю ўзначаліў уражэнец Чавусаў Магілёўскай вобласці палкоўнік Л.Я. Маневіч. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны план паўстання і да падыходу саюзнікаў, паўстаўшыя захапілі лагер. У гэтым жа лагеры гітлераўцы расстралялі аднаго з актыўных удзельнікаў падпольнай арганізацыі, уражэнца вёскі Цяхніна Бялынічскага раёна палкоўніка Д.Ф. Цумарава.

Найбольш моцным і арганізаваным быў рух савецкіх патрыётаў у Францыі. Там у кастрычніку 1943 г . быў створаны Цэнтральны камітэт былых савецкіх ваеннапалонных. Добра арганізаваныя атрады з савецкіх ваеннапалонных наносілі гітлераўцам адчувальныя страты. У руху Супраціўлення актыўна ўдзельнічалі і дачкі Беларусі. У Францыі яны арганізавалі асобны жаночы атрад «Радзіма», які праславіў сябе баявымі справамі. Камандзірам атрада была выбрана мінчанка Н.І. Лісавец, а пасля яе хваробы Р.З. Сямёнава-Фрыдзон. Абодвым было прысвоена званне лейтэнанта французскай арміі.

На землях Чэхаславакіі дзейнічала брыгада імя Клімента Готвальда, якую ўзначальваў ураджэнец Лепельскага раёна В.А. Квіцінскі. Толькі ў верасні 1944 г . брыгада ажыццявіла 158 баявых аперацый. Савецкі урад прысвоіў яе камандзіру званне Героя Савецкага Саюза.

На беларускай зямлі змагаліся з гітлераўцамі славацкі партызанскі атрад Яна Налебкі, немцы Фрыц Шменкель і Карл Лінке, балгарка Лілія Карастаянава, іспанец Хуста Лопес. Так у гады вайны ўмацоўвалася адзінства народаў свету ў барацьбе супраць германскага фашызму.

капітуляцыя фашысцкай разгром канферэнцыя

Лiтаратура

1. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйш. Адукацыі/ Пад рэд. праф. А.А. Кавалені і праф. М.С. Сташкевіча. - Мн., 2004.

. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне "вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны) " для ўсіх спецыяльнасцей.

Похожие работы на - Уклад беларускага народа у супольную перамогу народаў свету над нацызмам

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!